укра́дзены, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад украсці.

2. у знач. прым. Здабыты крадзяжом, прысвоены цішком. [Тварыцкі:] «Можа яны там хавалі ўкрадзеныя грошы?» Чорны. Так ваяўнікі і не агледзеліся, як ад украдзенай авечкі не засталося і следу. Паслядовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ні́шкамцішком; употай’ (Сл. ПЗБ), ’без шуму, ціха’ (дзярж., З нар. сл.), нішком ’моўчкі’ (Мат. Гом., Маш.), ’без гуку, ціха, шэптам; употай, незаўважальна; знянацку, нечакана’ (ТС), ны́шком ’ціха, моўчкі’ (Клім.; пін., Жыв. сл.), дэрываты — ні́шкацішком, спадцішка’ (ТС), ні́шкі ’тс’ (Мат. Гом.), ні́шачкам ’без шуму, ціха’ (дзярж., З нар. сл.), нішчачком ’крадучыся’ (ст.-дарож., Нар. сл.), ні́шчачком ’моўчкі’ (Сл. ПЗБ), укр. нишком ’ціха, употай, шэптам’, рус. ни́шком, нишко́м ’паціху, моўчкі, патаемна; схіляючыся да зямлі, уніз’. Відаць, аднаго паходжання з нішкнуць (гл.); для слоў са значэннем ’употай, незаўважальна, знянацку; крадучыся’ не выключаны ўплыў ні́чкам ’нахіліўшыся тварам уніз’, параўн. таксама балг. дыял. ни́ша се ’прыгнуўшыся, каб ніхто не бачыў; ісці прыгнуўшыся’ і нішковаць ’падкрадвацца, цікаваць спадцішка’ (ТС).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

тайко́м, прысл.

Непрыкметна, цішком, употай. [Пятро] дастаў кавалачак хлеба, які захапіў тайком у сталоўцы ў час снедання, адкусіў і доўга трымаў у роце, смакуючы салёна-салодкую мякаць. Шамякін. І па табе начамі маці плача, Зашыўшыся ў куток глухі тайком. Астрэйка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

упо́тай, прысл.

Непрыкметна для іншых, скрытна, тайком, цішком. Вера Іванаўна ўпотай пазірала, як Пятро абыходзіцца з малою. Сабаленка. І толькі часам вечарамі, употай ад хлопцаў, даставаў [Алёша] з тумбачкі чорную бесказырку і падоўгу моўчкі сядзеў, пазіраючы ў засмужанае марозам акно. Нядзведскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ці́хенька, прысл.

1. Тое, што і ціха (у 1 знач.).

2. Цішком, непрыкметна. Гаспадыня ціхенька штурхае Івана Мацвеевіча ў бок і паказвае смехатлівымі вачыма на Язэпа Крушынскага. Бядуля. — Маро! — сказала мадам Гамрэкелі, — бяжы на веранду і ціхенька паглядзі праз акно. Самуйлёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

потихо́ньку нареч., разг.

1. (без шума) паці́ху; (тихо, тихонько) ці́ха, ці́хенька;

2. (украдкой) цішко́м;

3. (медленно) пама́лу, паво́льна, паво́лі, памале́ньку.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ціху́тка прысл. разм.

1. (нягучна) ganz lise; gedämpft (прыглушана);

2. (павольна) gnz lngsam, bedächtig;

3. (цішком) himlich, in ller Stlle

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

furtive

[ˈfɜ:rtɪv]

adj.

1) зро́блены крадко́м, упо́тайкі або́ цішко́м, патайны́, скры́тны

a furtive glance — по́зірк крадко́м

2) хі́тры; схава́ны

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

прапаве́даваць, ‑дую, ‑дуеш, ‑дуе; незак., што.

1. Распаўсюджваць якое‑н. веравучэнне, растлумачваючы яго слухачам. Прапаведаваць хрысціянства. // без дап. Гаварыць пропаведзь.

2. перан. Распаўсюджваць якія‑н. погляды, думкі, якое‑н. вучэнне. — Вы ведаеце, што раблю я цішком? — ціха пытае Лабановіч.. — Крамольныя ідэі прапаведую. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

uskochen

1.

vt

1) выва́рваць

2) перан. высе́джваць, падрыхто́ўваць цішко́м

2.

vi (s) выва́рвацца, разва́рвацца

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)