распе́ць, ‑пяю, ‑пяеш, ‑пяе; ‑пяём, ‑пеяце; зак., што.

1. Развучыць, рэпеціруючы (музычны твор для голаса). Распець дуэт.

2. Прымусіць добра гучаць (пра голас, галасы). Распець хор перад выступленнем.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Лікава́нне ’баляванне, банкет’, ’радасць, весялосць’ (Нас.), лікава́ць ’праяўляць вышэйшую ступень радасці з выпадку выдатнай падзеі’ (ТСБМ), укр. ликувати ’тс’, лик ’натоўп, сход’, рус. ликовать, ст.-рус. ликовати ’тс’, ’вадзіць карагоды, спяваць’, ’спяваючы ўслаўляць’, ст.-слав. ликъхор, натоўп’, балг. ликхор’. Да прасл. likъ, якое (паводле Фасмера, 2, 495) было запазычана з гоц. laiks ’танец’, laikan ’скакаць’, ст.-ісл. leikr ’гульня’, — яны з’яўляюцца роднаснымі да літ. láigyti ’насіцца’, ст.-інд. rḗjate ’скача, трасецца’, н.-перс. ālēχtan ’скакаць, брыкацца’, ст.-грэч. λιγαίνω ’моцна ўсхваляю, спяваю’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

нестро́йный

1. нястро́йны; (нескладный) нязгра́бны;

2. (несогласный — о звуках, речи) нязла́джаны; (нескладный) няскла́дны; (беспорядочный) бязла́дны;

нестро́йный хор нязла́джаны (няскла́дны) хор;

нестро́йный го́вор няскла́дная (бязла́дная) гаво́рка (гамо́нка);

3. (беспорядочный) нястро́йны; бязла́дны;

нестро́йные ряды́ нястро́йныя (бязла́дныя) рады́.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

нязла́джаны, ‑ая, ‑ае.

1. Які адбываецца неадначасова, нядружна. Нязладжаная работа. Нязладжаная страляніна.

2. Пазбаўлены гармоніі, несуладны. Нязладжаны хор. □ Пяюць [хлопцы] з ахвотай, самааддана, хоць галасы нязладжаныя — не паспелі спецца. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Караго́д, рус. корогод, укр. корогод. Варыянты ад харавод (рус. хоровод, якое да хор (< грэч. χορός ’групавы танец’) і вадзіць. Змена ‑х‑ на ‑к‑ і ‑в‑ на ‑г‑ не мае тлумачэння (Фасмер, 2, 332–333).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

клір м. царк.

1. (служыцелі) Klrus m -, Gistlichkeit f -;

2. (хор) Krchenchor [-ko:r] m -(e)s, -chöre

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

піяні́ст, ‑а, М ‑сце, м.

Музыкант, які іграе на фартэпіяна. Яго [Джорджэ Энеску] нястомная канцэртная дзейнасць дырыжора, скрыпача і нярэдка піяніста рана прынесла яму сусветную вядомасць. «Беларусь». Выступалі піяніст, скрыпач, спяваў хор. Мядзёлка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ГО́МЕЛЬСКАЯ АБЛАСНА́Я ФІЛАРМО́НІЯ.

Створана ў 1967. Сярод першых творчых калектываў лектарска-камерная група і эстрадныя брыгады. У 1974—92 працаваў вак.-інстр. ансамбль «Сябры». На 1.1.1997 працуюць: камерны хор (маст. кіраўнік і дырыжор А.​Сакалова), канцэртны аркестр (гал. дырыжор Ю.Васілеўскі), струнны квартэт, інстр. група, для дзяцей — «Тэатр гульняў і забаў», літ.-муз. лекторый. Сярод салістаў спявачкі Г.​Паўлёнак, Т.​Сапегіна, артыст-лялечнік М.​Манец, ілюзіяніст Л.​Грыцанюк. Філармонія арганізоўвае і праводзіць фестывалі «Музычнае Палессе», «Гомельская вясна», «Калядны фестываль», «Рэнесанс гітары», удзельнічае ў міжнар. фестывалі «Беларуская музычная восень». З 1980 пры філармоніі працуе Мазырскі філіял.

Камерны хор Гомельскай абласной філармоніі.

т. 5, с. 338

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

chorus [ˈkɔ:rəs] n.

1. хор, калекты́ў спевако́ў

2. музы́чны твор для хо́ру

3. прыпе́ў; рэфрэ́н

in chorus хо́рам;

a chorus of loud laughter дру́жны вы́бух сме́ху

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

капэ́ла

(польск. kapela, ад с.лац. capella = капліца)

1) хор, а таксама ансамбль, інструментальны ці змешаны (са спевакоў і музыкантаў);

2) хор пеўчых;

3) каталіцкая ці англіканская капліца ў выглядзе асобнага збудавання, прыбудоўкі да касцёла або ў самім касцёле.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)