Старанны, руплівы. Гляджу, як народ працавіты і дбайны На ніве калгаснай з машынаю дружыць.Хведаровіч.Усё было дагледжана, відаць, што тут хадзілі дбайныя рукі.Гурскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дабры́дзень, выкл.узнач.вык.
Разм. Ужываецца як прывітанне пры сустрэчы днём. Якуб Колас з недаверлівасцю пачаў углядацца ў твар госця, а потым праказаў толькі адно слова: — Дабрыдзень!Хведаровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кара́сь, ‑я, м.
Прэснаводная рыба сямейства карпавых, якая водзіцца ў вадаёмах з ілістым дном. Плешчуцца серабрыстыя хвалі штучнага возера, у якім хутка занерастуе залацісты карп і непаваротлівы карась.Хведаровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пасі́льны, ‑ая, ‑ае.
Адпаведны з сіламі, магчымасцямі. І ўжо з маленства яны браліся за пасільную працу, каб не быць дармаедамі, як часта казаў руплівы і працавіты бацька паэта.Хведаровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
часту́нак, ‑нку, м.
Разм. Тое, што і пачастунак. Спрабавалі ў печы новай Праверыць цягу і спячы На стрыжкі — смаляным карчы Усім частунак адмысловы.Танк.Мёд салодкі — дзецям частунак.Хведаровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
эска́дра, ‑ы, ж.
Буйное злучэнне ваенных караблёў ці самалётаў. Цёмнай ліст ападаў скай ноччу эскадра мінаносцаў пакінула рэйд і стала ў баявым парадку рухацца на подступы да Петраграда.Хведаровіч.
[Фр. escadre.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
по́прадкі, ‑дак; адз.няма.
Разм. Вячоркі, на якіх прадуць. На канікулы .. [сябры] разам ездзілі да бацькоў у Рудзенск і ў доўгія зімовыя вечары заглядалі часта на попрадкі да вясковых дзяўчат.Хведаровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шафра́нны, ‑ая, ‑ае.
Тое, што і шафранавы (у 3 знач.). Залаты і шафранны захад шырокай паласой дагараў за ляснымі волатамі.Караткевіч.Сонца свет ліе шафранны, У небе воблакі-лябёдкі.Хведаровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ГУРЛО́ (Алесь) (Аляксандр Кандратавіч; 31.1.1892, г.п. Капыль Мінскай вобл. — 4.2.1938),
бел.паэт.Чл. Капыльскай арг-цыі РСДРП, удзельнічаў у выданні рукапісных час. «Заря», «Голос низа», «Вольная думка» (1910—11, Капыль). Працаваў на ліцейным з-дзе «Вулкан» (Пецярбург). З 1913 служыў на Балт. флоце. Удзельнік Лют. і Кастр. рэвалюцый, грамадз. вайны. У 1920-я г. працаваў у тэрміналагічнай камісіі Інбелкульта. 25.7.1930 беспадстаўна арыштаваны, асуджаны на 5 гадоў высылкі ў Сібір, пасля вызвалены. Рэабілітаваны ў 1957. Друкаваўся з 1907 у газ. «Наша ніва». У ранніх творах паэтызацыя працы, марыністычныя матывы. У творах 1920—30-х г. апяваў працоўныя будні, родную прыроду (зб. «Барвенак», 1924, «Спатканні», 1925, «Сузор’і», 1926, «Зорнасць», 1927, «Межы», 1929). Аўтар сямейна-быт. драмы «Любоў усё змагае» (нап. 1912). На бел. мову перакладаў творы А.Аўдзеенкі, Ф.Гладкова, Ш.Руставелі і інш.
Тв.:
Вершы. Мн., 1972;
Нашы птушкі. Мн., 1974.
Літ.:
Хведаровіч М. Памятныя сустрэчы. 2 выд.Мн., 1963. С. 86—113;
Лойка А. Гісторыя беларускай літаратуры: Дакастр. перыяд. Ч. 2. Мн., 1980.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
баргузі́н, ‑у, м.
Паўночна-ўсходні вецер на Байкале. Плыве параход. За кармой, як і ўчора, Сівы баргузін «пашавельвае» вал.Хведаровіч.Стаю, заглядзеўшыся ўдалеч, адзін, І студзіць гарачы мой твар баргузін.Гаўрусёў.
[Ад назвы ракі Баргузін, якая ўпадае ў возера Байкал.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)