узако́нены, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад узаконіць.

2. у знач. прым. Устаноўлены, вызначаны якім‑н. законам, пастановай. Я лаўлю [рыбу] ўзаконеным метадам, — сказаў Вярстоўскі. Гаўрылкін. Не любіў і не паважаў [Фокін] аўтарытэтаў, апрача свайго, а ўзаконеныя правілы і распараджэнні лічыў, што яны пісаліся не для яго. Машара. // Які стаў звычайным, перастаў хваляваць, звяртаць на сябе ўвагу. [Дзядзька Міша:] — Гэта не гульня, не спорт,.. а .. узаконенае калецтва! Паслядовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

agitate [ˈædʒɪteɪt] v.

1. (for/against) агітава́ць;

agitate for/against smb./smth. агітава́ць за каго́-н./што-н./су́праць каго́-н./чаго́-н.

2. хвалява́ць, узбуджа́ць;

be agitated хвалява́цца

3. узбо́ўтваць, пераме́шваць

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

poruszać

porusza|ć

незак.

1. варушыць, рухаць;

~ć palcami — варушыць пальцамі;

2. закранаць; кранаць;

3. перан. хваляваць; кранаць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

áufregen

1. vt

1) хвалява́ць, узру́шваць; нервава́цца

2) высок. выкліка́ць, абуджа́ць

2. ~, sich (über A) хвалява́цца (з прычыны чаго-н.)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

thrill

[Өrɪl]

1.

n.

1) пачуцьцё захапле́ньня

2) трымце́ньне, дрыжэ́ньне n.

2.

v.t.

захапля́ць; хвалява́ць

3.

v.i.

трымце́ць; дрыжэ́ць

Her voice thrilled with terror — Е́йны го́лас дрыжэ́ў ад стра́ху

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

абыхо́дзіць, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; незак.

1. Незак. да абысці.

2. перан.; каго-што і без дап. Разм. Кранаць пачуцці, турбаваць, хваляваць. Пажары, страляніна па начах у горадзе — недзе рэзалі, недзе білі, а хто каго — Лукавіцына гэта не вельмі абыходзіла. Крапіва. Пісар Дулеба хоць трохі і прыціх, але ўсё яшчэ храбрыцца. І не пісарства дорага яму — пляваць ён хоча на яго і плюе, — яму абыходзіць самы прынцып: ну, што будзе, калі гэтыя сацыялісты возьмуць верх? Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

nurtować

nurtowa|ć

незак.

1. цячы; віраваць;

2. перан. хваляваць; турбаваць;

~ło mnie uczucie niepewności — мяне турбавала пачуццё няпэўнасці

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

harry

[ˈhæri]

1.

v.t.

1) напада́ць і рабава́ць, пусто́шыць

2) непако́ць, хвалява́ць; турбава́ць, му́чыць

2.

n.

1) рабу́нак -ку m., рабава́ньне n.

2) турбо́та f., хвалява́ньне n., непако́й -ю m.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

баламу́ціць, ‑мучу, ‑муціш, ‑муціць; незак., каго-што.

Разм.

1. Сеяць неспакой сярод каго‑н., уносіць разлад, неразбярыху. — Ты [Якім] зноў усіх баламуціш! — ускіпеў з яшчэ большай ярасцю Рыгорка. Дуброўскі. [Сцяпан:] — Я дык што? Я — нічога. Хведар усё. Ён людзей баламуціць. Асіпенка. // Бударажыць, хваляваць. Загараліся і беглі па жылках маладыя іскры. Будзілі, баламуцілі, падбівалі стары імпэт. Баранавых.

2. Зачароўваць, спакушаць. Чорт бы вас пабраў, дзяўчаты: баламуціце вы нашага брата і годзе! Колас.

•••

Баламуціць светам — выклікаць якімі‑н. несправядлівымі дзеяннямі непакой, нездавальненне.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ру́пець, ‑піць; незак.

1. безас. каму, з інф. і без дап. Пра неадольнае жаданне рабіць што‑н.; хацецца; карцець. Кожнаму рупіла хутчэй даведацца, якую навіну прынёс з сабою Карташоў. Стаховіч. Яшчэ зірнуць з акна вагона Мне рупіць на цябе хоць раз. Смагаровіч. Міколу рупіла кінуць работу і вярнуцца да Волькі. Кандрусевіч.

2. Турбаваць, хваляваць, не даваць спакою. Лявон не баяўся таго, што яны могуць распачаць тут бойку і што будзе потым, але.. рупіла, сям’я: жонка, дзеці, бацькі. Дамашэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)