hole up[ˌhəʊlˈʌp]phr. v.infmlхава́цца ў бярло́зе; быць само́тнікам
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
bury[ˈberi]v.
1. хава́ць (мёртвага)
2. зако́пваць, хава́ць (у снезе, пяску і да т.п.)
3. хава́ць; хава́цца
♦
be buried in thought паглы́біцца ў ро́здум
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
го́рбіцца, ‑блюся, ‑бішся, ‑біцца; незак.
1. Выгінаць спіну гарбом; сутуліцца. Ад двухпудовага рэчавага мяшка дзяўчына крыху горбілася.Карпюк.Заранік горбіўся, трос галавой, аднак хавацца пад страху не думаў.Хадкевіч.
2. Паднімацца гарбом, утвараць выпукласць. Навакол сінелі лясы і горбіліся жоўтыя ад іржышча ўзгоркі.Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Пахі́стка ’акравак каляровай тканіны, ейны пруг, якія выкарыстоўваюцца як стужка ці аблямоўка’ (Шн. 3, Касп.). Да прасл.xystati (sę) (гл. Трубачоў, Эт. сл., 8, 159). Паводле семантыкі, бел. лексема з’яўляецца роднаснай з укр.похистити ’схаваць, абараніць’, хиститися ’абгароджвацца, хавацца, прыкрывацца’, захист ’абарона’.
Узяць, забраць усё, многае або ўсіх, многіх. Пабраць усе рэчы. Пабраць усіх у палон. □ Людзі пабралі сваё дабро ды падаліся ў лес ад вайны хавацца.Якімовіч.[Люба:] Апусцела вёска. Усю моладзь пабралі. Каго на фронт, а каго ў турму.Козел.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
verbérgen*
1.vt (vor D) хава́ць, уто́йваць (ад каго-н.)
2.~, sichхава́цца, таі́цца
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
плашч-пала́тка, ‑і, ДМ ‑тцы; Рмн. ‑так; ж.
Непрамакальная накідка, якая можа служыць і плашчом і палаткай. Тады штаб дывізіі размясціўся пад павецямі з плашч-палатак. Пры налётах авіяцыі нам давялося хавацца за дрэвамі.«Звязда».[Ніна] прыўзняла рукой край плашч-палаткі, каб ахінуць Алёшу, які стаяў на дажджы.Дуброўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Туліня́цца ‘хадзіць без справы’ (Сцяшк. Сл.), туліня́цца, туляня́цца ‘туляцца’ (паст., лід., Сл. ПЗБ). Хутчэй за ўсё, утворана ў выніку кантамінацыі тулі́цца ‘хавацца’ або туля́цца ‘бадзяцца’ і туня́цца ‘тс’, гл. Магчымая паралель — рэз’ян.tulíniti se ‘круціцца, віраваць (пра ваду)’, tulîn ‘вір’, якія Сной (Бязлай, 4, 247) адносіць да tuliti ‘корчыць, прыгібаць’, гл. туліць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
цянёк, ‑ньку, м.
Зацененае, халаднаватае месца; халадок. Ляжала ў цяньку дварняжка і цікавала вачыма за спакойнымі рухамі дзеда.Лынькоў.Сонца пачынае прыпякаць. Але хавацца ад яго куды-небудзь у цянёк не хочацца.Васілёнак.Цякла тут з лесу невялічка Травой заросшая крынічка, Абодва берагі каторай Лазняк, ракітнік абступалі; Бруіліся ў цяньку іх хвалі.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)