Вой выкл. (БРС, КТС, Нас., Шат., Бяльк.). Рус. ой, укр. ой. Гукаперайманне (Праабражэнскі, 1, 641; Фасмер, 3, 126).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ба́рхатавы ’аксамітавы’ (Нас.). Утварэнне ад ба́рхат ’аксаміт’ (параўн. ст.-бел. бархат ’тс’, рус. ба́рхат, гл. Фасмер, 1, 129).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Басе́йн. Рус. бассе́йн, укр. басе́йн. Запазычанне з франц. bassin ’тс’. Фасмер, 1, 132; падрабязна Шанскі, 1, Б, 53.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Нага́н ’від рэвальвера’. З рус. наган, што ў сваю чаргу ад уласнага імя канструктара Nagyan (Фасмер, 3, 35).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ку́барам ’імкліва, кулем’ (Сцяшк. Сл.). Да *кубар ’ваўчок’. Параўн. рус. кубарь ’тс’ і кубарем ’кулём’ (Фасмер, 2, 395).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ку́зька ’хлебны жук’ (ТСБМ). Рус. кузька ’назва жука’. Запазычанне з польск. kózka ’тс’ (< koza) (Фасмер, 2, 402–403).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Дра́іць ’драіць’ (БРС). Рус. дра́ить ’тс’. Запазычанне (праз рус. мову) з гал. draaien ’круціць’. Гл. Фасмер, 1, 534.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пасорыць ’згубіць’ (Касп.). Рус. пск., цвяр. посбрить ’выдаткаваць’, посбрки ’выдаткі’. Да рус. сор ’смецце’ (гл. Фасмер, 3, 720).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Турдзе́ль ‘тоўсты, непаваротлівы’ (маг., Бел.-польск. ізал.). Няясна; параўн. рус. турза́ль ‘несамавіты чалавек’ (Фасмер, 4, 123: «цёмнае слова»),
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Візі́р 1 ’відашукальнік (у фота- і кінаапараце)’; ’частка прыцэльнага прыстасавання з вузкай шчылінай’; ’прылада для візіравання’ (КТС, БРС). Паходзіць з рус. визир < ням. Visier ’мішэнь’ (Фасмер, 1, 313) < лац. visus ’від, выгляд’.
Візі́р 2 ’міністр, высокі саноўнік у Турцыі і іншых мусульманскіх дзяржавах’ (БРС). Паходзіць са ст.-рус. формы визирь < араб.-тур. väzir. Гл. Фасмер, 1, 313.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)