1.кім-чым і сазлучн. «што». Усведамляць, адчуваць гонар (у 2 знач.). Адным заўсёды ганаруся, Што я — савецкі чалавек.Астрэйка.Ганаруся нашым часам, З кожным днём мацнеюць справы — Ёсць у нас цяпер калгасы, У якіх нямала славы.Броўка.
2. Быць ганарыстым; задавацца, выхваляцца.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
абелі́ск
(гр. obeliskos)
помнік угонар якой-н. падзеі або на ўшанаванне чыёй-н. памяці ў выглядзе гранёнага слупа, пірамідальна завостранага ўверсе.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
серэна́да, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.
1.У сярэднія вякі ў Іспаніі і Італіі — вячэрняя песня, якая выконвалася звычайна пад акном каханай, угонар яе.
2. Лірычны музычны твор тыпу сюіты для інструментальнага ансамбля. З.. прафесіянальным майстэрствам былі выкананы.. дзве часткі са струннай серэнады П. Чайкоўскага.«Звязда».
[Фр. sérénade ад іт. serenata.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ОПС,
у старажытнарымскай міфалогіі багіня ўрадлівасці, багатага жніва і пасеваў. Яе эпітэт Кансівія (Сейбітка), магчыма, звязаны з блізкасцю культу О. да культу агр. бога Конса. Угонар О. наладжваліся святы і ахвярапрынашэнні (25 жн. і 19 снеж.). У 3 ст. да н.э. яна атаясамлена з Рэяй і лічылася жонкай Сатурна, апякункай Рыма, дзе ў яе гонар на Капітоліі і на форуме былі пабудаваны храмы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Панагі́я ’нагрудны знак праваслаўных епіскапаў у выглядзе невялікай упрыгожанай іконы на ланцужку’ (ТСБМ). Рус.панаги́я ’вобраз божай мацеры, які носяць архіерэі на грудзях; прасфора ў гонар Багародзіцы’, ст.-рус., ц.-слав.панагия ’тс’, ст.-рус.понагия ’тс’. З грэч.Παναγία ’прасвятая (эпітэт Багародзіцы)’ (гл. Фасмер, 3, 196; Праабражэнскі, 2, 11).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
МАРС (Mars),
старажытнаіталійскае бажаство, першапачаткова бог палёў і ўраджаю, потым бог вайны. УСтараж. Рыме святы ў яго гонар наладжваліся ў сак. і кастрычніку. Лічыўся бацькам Рэма і Ромула, заснавальнікаў Рыма. Атаясамліваўся з грэч. богам Арэсам. Угонар М. рымляне назвалі першы месяц вясны (сакавік), з якога па іх календары пачынаўся год. Ад лац. Mars пайшлі назвы гэтага месяца ў большасці еўрап. моў (ням. März, рус. март і г.д.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
hymn, ~u
м. гімн;
hymn państwowy — дзяржаўны гімн;
hymn na cześć kogo/czego — гімн угонаркаго/чаго
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
Salútm -s, -e салю́т, прывіта́нне;
éinen ~ zu j-sÉhren schíeßen* зрабі́ць салю́т уго́нар каго́-н.
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
дыфіра́мб, ‑а, м.
1.У Старажытнай Грэцыі — урачыстая харавая песня ў гонар бога Дыяніса. // Хвалебны лірычны верш.
2.перан. Перабольшаная пахвала; усхваленне. Табе складаю дыфірамб, Пяро маё — таварыш верны, Калі сягоння ў час вячэрні Звіняць лісты, як гулкі ямб.Танк.
•••
Пець дыфірамбыгл. пець.
[Грэч. dithyrambos.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Тост ’застольная здравіца, прапанова выпіць угонар каго-небудзь’. Запазычана праз рускую мову з ням.Toast ці франц.toste альбо непасрэдна з англ.toast ’тс’, што з лац.panis tostus ’падсмажаны хлеб’, скібку якога разам са шклянкай (вады) у Англіі ставілі перад выступоўцам або перад тым, хто будзе абвяшчаць здравіцу (Фасмер, 4, 88; ЕСУМ, 5, 609; Чарных, 2, 253). Сюды ж то́сцер, то́стэр ’прыстасаванне для падсмажвання хлеба’.