тэрмаантрацы́т

(ад тэрма- + антрацыт)

антрацыт, падвергнуты цеплавой апрацоўцы; выкарыстоўваецца як металургічная паліва і як паўфабрыкат для вырабу вугальных электродаў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

тэрмабатыгра́ф

(ад тэрма- + гр. bathys = глыбіня + -граф)

аўтаматычны прыбор для рэгістрацыі тэмпературы вады на глыбіні; выкарыстоўваецца ў акіянаграфічных даследаваннях.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

тэрмарэцэ́птары

(ад тэрма- + рэцэптары)

рэцэптары ў скуры і слізістых абалонках чалавека і жывёл, якія дазваляюць адчуваць цяпло і холад.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

тэрмабатарэ́я

(ад тэрма- + батарэя)

тэрмаэлектрычнае прыстасаванне са злучаных паслядоўна і паралельна некалькіх тэрмаэлементаў для непасрэднага ператварэння цеплавой энергіі ў электрычную.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

тэрмака́мера

(ад тэрма- + камера)

выпрабавальнае прыстасаванне, асноўным элементам якога з’яўляецца рэзервуар, унутры якога можна змяняць тэмпературу паветра па зададзенаму рэжыму.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

тэрмарэгуля́цыя

(ад тэрма- + рэгуляцыя)

сукупнасць фізіялагічных працэсаў, якія забяспечваюць падтрыманне адносна пастаяннай тэмпературы цела чалавека і цеплакроўных (гамаятэрмных) жывёл; цепларэгуляцыя.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

тэрмасфе́ра

(ад тэрма- + сфера)

слой атмасферы вышэй за 80 км, у якім тэмпература ўзрастае з вышынёй да вельмі высокіх значэнняў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

тэрматрапі́зм

(ад тэрма- + трапізмы)

роставыя рухі органаў раслін (кончыкаў каранёў або сцёблаў) у напрамку да крыніцы цяпла або ад яе.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ГЕРМА́НІЙ (лац. Germanium),

Ge, хімічны элемент IV групы перыядычнай сістэмы, ат. н. 32, ат. м. 72,59. Прыродны складаецца з 5 стабільных ізатопаў, найб. колькасць ​74Ge (36,54%). У зямной кары 1,5∙10​−4% па масе. Належыць да рассеяных элементаў. Адкрыты ў 1886 К.А.Вінклерам, названы ім у гонар яго радзімы (Германія).

Цвёрдае крохкае рэчыва серабрыстага колеру з метал. бляскам, tпл 938,25 °C, шчыльн. 5323 кг/м³ (25 °C), шчыльн. вадкага 5557 кг/м³ (1000 °C). Паўправаднік, шырыня забароненай зоны 0,66 эВ. Пры звычайных умовах устойлівы да ўздзеяння вады, кіслароду, разбаўленых к-т. Узаемадзейнічае з азотнай к-той, царскай гарэлкай, растворамі шчолачаў у прысутнасці акісляльніку (утварае солі германаты, пры награванні — з большасцю неметалаў. У паветры пры 700 °C акісляецца да германію дыаксіду. Пры сплаўленні з металамі ўтварае германіды — крохкія цвёрдыя рэчывы з метал. бляскам (напр., германід цырконію Zi5Ge3, tпл 2330 °C). Атрымліваюць з пабочных прадуктаў пры перапрацоўцы руд каляровых металаў, з попелу некаторых відаў вугалю, адходаў коксахім. вытв-сці. Выкарыстоўваюць у паўправадніковай тэхніцы для вырабу дыёдаў, транзістараў, тэрма- і фотарэзістараў; як кампанент сплаваў, матэрыял для лінзаў у прыладах інфрачырвонай тэхнікі і дэтэктараў іанізавальнага выпрамянення.

І.​В.​Боднар.

т. 5, с. 177

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

тэрмаанемо́метр

(ад тэрма- + анемометр)

прыбор для вымярэння хуткасці ветру, дзеянне якога асноўваецца на залежнасці цеплааддачы нагрэтага цела ад хуткасці патоку паветра.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)