(п.-лац. exhumatio, ад лац. ех = з + humus = зямля)
даставанне трупа з месца пахавання для судова-медыцынскага даследавання.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
Тру́паць ‘стукаць’ (В. Адамчык, гл. Каўрус, Словаклад), трупнуць ‘стукнуць’ (навагр., Гіл.). Параўн. рус.тру́паць ‘біць, стукаць’, каш.trǫpać ‘таптаць’, рэз’ян.trupati ‘разбураць’, серб.тру̀пати ‘разбіваць, біць’, макед.трапа‑трупа — імітатыў хуткай хады («со трупање или за тропање», РМЈ, 3, 409). Паводле Борыся (SEK, 5, 168), да прасл.*trupati ‘ламаць, біць’; паводле Фурлан (гл. Бязлай, 4, 240) — другаснае ў адносінах да першаснага дэвербатыва *trъpati (гл. трапаць).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Trúppef -, -n
1) тру́па
2) вайск. вайско́вая часць, аддзе́л, атра́д
3) plвайск. во́йскі
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
«КО́МІШЭ О́ПЕР»
(ням. Komische Oper камічная опера),
нямецкі оперны тэатр у Берліне. Засн. ў 1947 рэж. В.Фельзенштайнам як альтэрнатыўны традыц. опернаму т-ру. Адкрыўся спектаклем «Лятучая мыш» І.Штрауса. Першы значны спектакль т-ра — опера «Кармэн» Ж.Бізэ (1949). У 1965 створана балетная трупа (арганізатар і маст. кіраўнік балетмайстар Т.Шылінг). У рэпертуары пераважаюць найлепшыя творы сусв. опернай і балетнай музыкі. У розны час у т-ры працавалі дырыжоры О.Клемперэр, К.Мазур, Р.Ройтэр, рэжысёры Х.Рукерт, Х.Бонет, І.Герц, В.Керстэн і інш.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
«РУ́СКІЯ СЕЗО́НЫ» (Saisons Russes) за мяжой, гастрольныя выступленні рус. оперы і балета ў 1908—29, арганізаваныя С.П.Дзягілевым. Праходзілі ў Парыжы (1908—14), Лондане (1912—14), ЗША (1916—17). Іх пачатак паклалі 1-я выстаўка рус. жывапісу і «Гістарычныя рускія канцэрты» (1906—07, Парыж). Ініцыятары стварэння «Р.с.» — мастакі і музыканты аб’яднання «Свет мастацтва». Трупа для «Р.с.» фарміравалася з артыстаў Марыінскага і маскоўскага Вял. т-раў, Опернага т-ра Зіміна. Пачаліся з оперы «Барыс Гадуноў» М.Мусаргскага з Ф.Шаляпіным у гал. ролі. Сярод інш. пастановак: «Пскавіцянка» М.Рымскага-Корсакава, «Хаваншчына» Мусаргскага ў рэд. Рымскага-Корсакава, «Князь Ігар» А.Барадзіна, опера-балет «Салавей» І.Стравінскага, балеты «Павільён Арміды» М.Чарапніна, «Клеапатра» («Егіпецкія ночы»; на музыку А.Арэнскага, С.Танеева, Рымскага-Корсакава, М.Глінкі, А.Глазунова, Мусаргскага, Чарапніна), «Палавецкія танцы» з оперы Барадзіна «Князь Ігар». У 1911—13 на базе «Р.с.» узнікла пастаянная трупа«Рускі балет Дзягілева». За час існавання «Р.с.» пастаўлена больш за 60 балетаў і 10 опер. «Р.с.» замацавалі рус. мастацтва як вядучае ў агульнаеўрап. муз. працэсе канца 19—1-й чвэрці 20 ст.
Літ.:
Левая Т.Н. Русская музыка начала XX в. в художественном контексте эпохи. М., 1991;
Рахманова М. Сергей Дягилев и «экспансия» русского искусства // Русская музыка и XX в.: Рус.муз. искусство в истории худож. культуры XX в. М., 1997.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЕНГЕ́РСКІ О́ПЕРНЫ ТЭА́ТР,
буйнейшы муз. тэатр Венгрыі ў Будапешце. Засн. ў 1837 у Пешце (з 1840 Нац.т-р). Ставіў оперныя і драм. спектаклі. У 1884 аркестр і оперная трупа вылучаны ў самаст.т-р (Каралеўскі оперны т-р, цяпер Венгерскі оперны т-р), які перайшоў у новы будынак (пабудаваны ў стылі рэнесансу, упрыгожаны фрэскамі і скульпт. творамі; глядзельная зала на 1398 месцаў). У рэпертуары т-равенг.нац. оперы і балеты, творы замежнай, у т. л.рус., класікі. Філіял — Т-р імя Ф.Эркеля (з 1951). Сярод кіраўнікоў і дырыжораў т-ра Ф.Эркель, Г.Малер, А.Нікіш, О.Клемперэр.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖГУТАНО́ГІЯ (Pedipalpi),
трупа павукападобных. 3 атр.: тэліфоны (Uropygi), тартарыды, або схізапельтыдыі (Taptarides, або Schizopeltidia), фрыны (Amblypygi). 31 род, каля 150 відаў. Пашыраны ў вільготных трапічных лясах. Жывуць пад паваленымі дрэвамі, камянямі, у мурашніках і інш.
Даўж. да 75 мм. Цела цвёрдае, цёмнае, чырванаватае або жаўтаватае. Ногі доўгія, лапкі з 2 кіпцюркамі або прысоскамі. Пярэднія ногі даўжэйшыя за астатнія, выцягнутыя ў жгуты (адсюль назва) без кіпцюркоў, выкопваюць ролю вусікаў. Лёгкіх 2 пары. Рыюць норкі даўж. да 0,5 м. У многіх ёсць анальныя залозы, якія выдзяляюць едкі сакрэт для абароны. Начныя драпежнікі. Кормяцца насякомымі, мнаганожкамі, чарвямі, слізнякамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПУЧКО́Ў (Герман Фёдаравіч) (н. 3.1.1936, с. Братаўшчына Пушкінскага р-на Маскоўскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне суд. медыцыны. Д-рмед.н. (1979), праф. (1982). Засл. дз. нав. Беларусі (1997). Скончыў Віцебскі мед.ін-т (1960). З 1965 у Мінскім мед. ін-це (з 1990 заг. кафедры). Навук. працы па медыка-сац. аспектах смерці людзей у дзіцячым і юнацкім узросце, малекулярна-генет. ідэнтыфікацыі чалавека і біял. аб’ектаў.
Тв.:
Служебное и уголовное разбирательство профессиональных правонарушений медицинских работников // Организационно-правовые основы врачебной деятельности. Мн., 1991;
Исследование трупов новорожденных (разам з У.Р.Навуменкам) // Судебно-медицинское исследование трупа. М., 1991.