запаленне матачных (фалопіевых) труб (гл. таксама сальпінгаафарыт).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ВЫ́ЧУЛКІ,
радовішча глін каля в. Вычулкі Брэсцкага р-на. Паклад утвараюць азёрныя і азёрна-алювіяльныя адклады паазерскага зледзянення. Разведаныя запасы 6,4 млн.м³, перспектыўныя 4,94 млн.м³. Магутнасць карыснай тоўшчы 1,6—10,7 м, ускрыцця 0,3—6,3 м. Гліны прыдатныя на выраб цэглы, дрэнажных труб, аглапарыту. Адкрыта ў 1958, распрацоўваецца Брэсцкім камбінатам буд. матэрыялаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДРЭНА́ЖНЫЯ МАШЫ́НЫ,
машыны для будавання і рамонту дрэнажу на асушальных і арашальных землях, тарфяных радовішчах. Выкарыстоўваюцца для пракладкі матэрыяльнага (дрэнаўкладчыкі), кротавага (кротадрэнажныя машыны, кратавальнікі) і шчыліннага (шчылінна-дрэнажныя машыны) дрэнажу. Бываюць траншэйныя, вузкатраншэйныя і бестраншэйныя; самаходныя, навясныя, прычапныя і паўпрычапныя; з актыўнымі (ланцуговыя многакаўшовыя, скрабалкавыя і ба́равыя, ротарныя многакаўшовыя і скрабалкавыя, фрэзерныя і шнэкавыя) і пасіўнымі (плужныя, нажавыя, кротавыя дрэнеры) рабочымі органамі.
Д.м. неперарыўнага дзеяння з актыўнымі рабочымі органамі выкарыстоўваюць для капання траншэй і ўкладкі дрэнажных труб, з пасіўным рабочым органам і аднакаўшовыя экскаватары — пры рабоце ў грунтах з валунамі. Плужным траншэекапальнікам наразаюць траншэі, потым іх дапрацоўваюць многакаўшовым экскаватарам і ўкладваюць трубы. Бестраншэйшыя Д.м. полым нажом (для прапускання дрэнажных труб) або V-падобным рэзальным інструментам ствараюць шчыліну, у якую прапускаюць дрэнажную трубу. Кротадрэнажныя машыны аснашчаны нажом з прымацаваным да яго дрэнерам. Ёсць машыны з актыўным дрэнерам, прыстасаваннем для ўтварэння дрэны выразаннем адпаведнага аб’ёму грунту. Шчылінна-дрэнажныя машыны з актыўным рабочым органам (дыскавай або вінтавой фрэзай, баравым ланцугом) і каткамі, якія закрываюць шчыліну, выкарыстоўваюць для работы на пністых тарфяніках. Машыны для фармавання труб са стужкі з адначасовай іх укладкай маюць трубафармавальны апарат, які фармуе трубы з вініпласту, поліпрапілену, поліэтылену і інш. матэрыялаў. Дрэнапрамыўныя машыны ачышчаюць дрэнажныя сістэмы (заглееныя трубы) патокам вады пад ціскам (да 100 ат). На Беларусі Д.м. выпускае Мазырскі завод меліярацыйных машын.
Літ.:
Гл. пры арт.Меліярацыйныя машыны.
А.Я.Вакар.
Дрэнажныя машыны: 1 — траншэйны дрэнаўкладчык ЭТЦ-406; 2 — бестраншэйны дрэнаўкладчык МД-12 (для зоны асушэння); 3 — дрэнапрамыўшчык ПДП-125.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВО́ЛЖСКІ,
горад у Расіі, у Валгаградскай вобл. Узнік у 1951 у сувязі з буд-вам Волжскай ГЭС. 283,3 тыс.ж. (1994). Порт на р. Волга. Нафтаперапр., нафтахім., хім. (шыны, гумава-тэхн. вырабы; мыйныя сродкі), машынабуд. і металаапр. (абсталяванне для сельскай гаспадаркі, падшыпнікі, запасныя часткі да аўтамабіляў; вытв-сцьтруб; рамонт рачных суднаў і інш.), харч.прам-сць. Краязнаўчы музей.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖУ́РЖАЎСКАЕ РАДО́ВІШЧА ГЛІН,
каля паўночна-ўсх. ускраіны Віцебска. Пластападобны паклад звязаны з азёрна-ледавіковымі адкладамі паазерскага зледзянення. Гліны чырвона- і цёмна-бурыя стужачныя, пластычныя, шчыльныя, карбанатныя. Разведаныя запасы 9,6 млн.м³, перспектыўныя 1,4 млн.м³. Магутнасць карыснай тоўшчы 1,4—8 м, ускрышы 0,2—6,3 м. Гліны прыдатныя на выраб керамзіту. дрэнажных труб, цэглы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗВАНЫ́,
ударны муз. інструмент класа ідыяфонаў. Складаецца з 12—18 метал.труб-цыліндраў (звычайна латунных) храматычнага строю дыяметрам 25—38 мм, свабодна падвешаных у метал. або драўлянай раме выш. каля 2 м. Сучасныя З. маюць педальна-дэмпфернае прыстасаванне. Гук здабываецца ўдарам калатушкі з бочачкападобнай галоўкай, абцягнутай скурай. Выкарыстоўваюцца ў сімф. аркестры для імітацыі царк. звону.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
шту́цэр, ‑а, м.
1. Старажытная ваенная стрэльба з вінтавымі нарэзамі ў ствале. // Паляўнічая наразная стрэльба вялікага калібру.
2.Спец. Невялікі патрубак з вонкавай разьбой, які служыць для злучэння труб паміж сабой, для далучэння іх да рэзервуараў, пасудзін і пад.
[Ням. Stutzer.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
метрасалыпінгагра́фія
(ад гр. metra = матка + salpinks = труба + -графія)
метад рэнтгеналагічнага даследавання маткі і матачных труб.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ванту́з
(фр. ventouse, ад лац. ventosus = ветраны)
прыстасаванне для аўтаматычнага выпускання паветра з водаправодных труб.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
стэрэатруба́, ‑ы; мн. ‑трубы, ‑труб; ж.
Артылерыйскі аптычны прыбор для назірання за цэлямі і вымярэння вуглоў. [Маскоўскі] неафіцыйны ад’ютант .. афіцэра разведкі Канатнікава .. дбайна сочыць, каб не прапаў вялікі скураны чамадан капітана і скрынка са стэрэатрубамі, біноклямі, якія належаць узводу першай разведкі.Навуменка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)