Кілі́ш ’малы кар’ер, дзе ўручную нарыхтоўваюць торф на паліва’ (Яшк.). Ці не звязана з укр. кілаш ’гаршчок для кашы’, якое, аднак, само лічыцца незразумелым (ЕСУМ, 2, 432).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

тарфяні́сты, ‑ая, ‑ае.

Які змяшчае ў сабе торф. Берагі былі па-ранейшаму высокія і чорныя, толькі ўжо не шумелі, — замест чароту, абапал вады ўсталі высокія тарфяністыя сценкі нядаўна выпрастанага рэчышча. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дапрасава́ць 1, ‑сую, ‑суеш, ‑суе; зак., што.

Скончыць прасаванне (прасам); выпрасаваць усё, да канца. Дапрасаваць бялізну.

дапрасава́ць 2, ‑сую, ‑суеш, ‑суе; зак., што.

Скончыць прасаваць (прэсам); спрасаваць усё, да канца. Дапрасаваць торф.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хвашчо́вы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да хвашчу. Хвашчовае карэнішча. // Які ўтварыўся з хвашчу. Хвашчовы торф.

2. у знач. наз. хвашчо́выя, ‑ых. Сямейства вышэйшых споравых травяністых раслін, да якога адносяцца хвашчы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

АГРАНАМІ́ЧНЫЯ РУ́ДЫ,

мінералы і горныя пароды, якія з’яўляюцца сыравінай для вытв-сці мінер. угнаенняў. Да іх належаць апатыты, фасфарыты, калійныя солі, салетра, сера, карбанатныя пароды (даламіт, мел, вапняк), сапрапелі, вермікуліт, торф і інш. На выраб мікраўгнаенняў выкарыстоўваюць руды, у якіх ёсць медзь, бор, марганец і інш. Найбуйнейшыя радовішчы агранамічных руд на Беларусі: паклады калійных соляў (Салігорскі і Петрыкаўскі р-ны), даламітаў (Віцебскі р-н), фасфарытаў (усх. раёны Магілёўскай вобл.). У значных аб’ёмах здабываюцца вапнавыя матэрыялы і торф.

т. 1, с. 81

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КАЎСТАБІЯЛІ́ТЫ [ад грэч. kaustos гаручы + бія... + літ(ы)],

гаручыя карысныя выкапні арган. паходжання. З’яўляюцца прадуктамі пераўтварэння раслінных і жывёльных рэшткаў пад дзеяннем геолага-геахім. фактараў. Паводле ўмоў утварэння падзяляюцца на 2 групы: К. вугальнага раду ахопліваюць сінгенетычныя асадкаўтварэнню пароды (торф, выкапнёвыя вуглі, гаручыя сланцы і інш.) і мінералы (бурштын); К. нафтавага і нафтоіднага радоў маюць міграцыйную прыроду (нафта, азакерыт, асфальт і інш.). На Беларусі ёсць радовішчы гэтых груп (торф, буры вугаль, сапрапель, нафта, гаручы сланец).

У.​Я.​Бардон.

т. 8, с. 185

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

торфавівіяні́т

(ад торф + вівіяніт)

горная парода, якая складаецца з торфу і вівіяніту, выкарыстоўваецца як мясцовае арганічнае і фасфатнае ўгнаенне.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

пазасыпа́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Засыпаць, закідаць чым‑н. усё, многае. Нямецкія машыны перацерлі на грэблі сухі ў грудах торф на муку, і вецер пазасыпаў ямы і трэшчыны пад нагамі. Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шліхтава́ць 1, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; незак., што.

Спец. Прамочваць, насыпаць шліхтай ​1. Шліхтаваць вяроўку. Шліхтаваць тканіну.

шліхтава́ць 2, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; незак., што.

Складваць, збіраць што‑н. у шліхту ​2. Шліхтаваць торф. Шліхтаваць дошкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

АРЭ́ХАЎСКІ МОХ,

балота ў Беларусі, у Пухавіцкім і Уздзенскім р-нах Мінскай вобласці. У вадазборы рэк Шаць і Асачанка (прытокі Пцічы). Пераважна нізіннага (49%) і вярховага (46%) тыпаў. Пл. 7,7 тыс. га, у межах прамысл. пакладу 6 тыс. га. Магутнасць торфу да 10,5 м, сярэдняя 3,1 м. Першапачатковыя запасы 32,1 млн. т. На балоце ёсць невял. азёры, на У прымыкае Сяргееўскае воз. Торф ускраінных участкаў прыдатны на подсціл с.-г. жывёле. На пл. 1,5 тыс. га у торфе павышаная колькасць бітуму. Участкі, на якіх торф выпрацаваны, выкарыстоўваюцца як сенажаці. Трапляюцца сухадольныя лугі агульнай пл. 0,6 тыс. га, хваёвы лес.

т. 2, с. 16

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)