1. Які мае адносіны да сімфоніі (у 1 знач.); звязаны з музычнай формай сімфоніі. Сімфанічная творчасць. Сімфанічная распрацоўка тэмы.
2. Прызначаны для выканання ансамблем смычковых, духавых і ўдарных інструментаў. У канцэртных залах гучаць сімфанічныя, харавыя, камерна-інструментальныя творы рускіх, зарубежных і савецкіх кампазітараў.«Звязда».// Звязаны з такім выкананнем. Сімфанічны канцэрт.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
СВІ́РКА (Świrko) Станіслаў (10.11.1911, в. Нёман Мастоўскага р-на Гродзенскай вобл. — 16.8.1992),
польскі гісторык л-ры і фалькларыстыкі, параміёлаг. Д-рн. габілітаваны (1980). Скончыў Варшаўскі ун-т (1952). У 1956—77 працаваў у Ін-це літ. даследаванняў Польскай АН. Даследаваў побыт, культ. сувязі бел. і польскага народаў, л-ру, фальклор эпохі рамантызму, параміялогію, грамадскую дзейнасць і паэзію філаматаў, творчасць Я.Чачота і А.Міцкевіча. Аўтар манаграфій «Новая кніга польскіх прыказак і прымавак» (т. 1—4, 1969—78, у сааўт.), «З кола філамацкага перадрамантызму» (1972), «З Міцкевічам пад руку, або Жыццё і творчасць Яна Чачота» (1989), артыкулаў «Балады Чачота, іх сувязь з фальклорам і народнасцю Міцкевіча» (1958), «Аб месцы фальклору ў сучаснай польскай культуры» (1964), «Літва і Беларусь» (1970), «Ян Чачот як рэдактар і карэктар другога тома «Паэзія» А.Міцкевіча» (1972), «Творчасць зняволення Яна Чачота і яго сувязь з паэзіяй А.Міцкевіча» (1974) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЎЧАРЭ́НКА Аляксандр Іванавіч (28.1.1922, с. Грыгор’еўка Ісык-Кульскай вобл., Кыргызстан — 20.7.1988),
рускі літаратуразнавец. Д-рфілал.н. (1958), праф. (1965). Скончыў Маскоўскі абл.пед.ін-т (1942). Даследаваў творчасць М.Горкага, сацыяліст. рэалізм, суадносіны нацыянальнага і інтэрнацыянальнага ў мастацтве. Аўтар артыкулаў пра творчасцьрус., бел. і ўкр. пісьменнікаў. У кн. «Сучасны беларускі раман» (1971, 2-е выд. 1978) разглядаў творы І.Мележа, А.Адамовіча, Я.Брыля, В.Быкава, А.Кулакоўскага, І.Навуменкі, І.Шамякіна, І.Чыгрынава і інш. У 1969—88 старшыня савета па бел. л-ры Саюза пісьменнікаў СССР.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«МАСТА́ЦТВА»,
штомесячны навукова-папулярны ілюстраваны часопіс. Орган Мін-ва культуры, Дзярж.к-та па кінематаграфіі, Бел. саюзаў мастакоў, кампазітараў, кінематаграфістаў і Бел.тэатр. аб’яднання. Выдаецца з 1983 у Мінску на бел. мове. Да 1992 наз. «Мастацтва Беларусі». Публікуе матэрыялы па пытаннях эстэтыкі, тэорыі і гісторыі бел. мастацтва, маст. спадчыны, асвятляе развіццё сучаснага прафес., нар. і самадзейнага мастацтва, творчасць дзеячаў мастацтва Беларусі, а таксама культ. жыццё і творчасць беларусаў замежжа і нац. меншасцей на Беларусі. Вядзе хроніку маст. жыцця рэспублікі, публікуе рэцэнзіі на новыя кнігі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
спрэ́чны, ‑ая, ‑ае.
1. Які выклікае спрэчку, можа быць прадметам спрэчкі (у 1 знач.). Спрэчныя пытанні. □ Кніга С. Русака, .. нягледзячы на спрэчныя мясціны, дае даволі поўнае ўяўленне пра творчасць А. Кулакоўскага.«Полымя».
2. Які з’яўляецца прадметам спрэчкі (у 2 знач.). Хто хутчэй засяваў свой участак — за тым і заставаліся гэтыя спрэчныя дзве баразны.Нікановіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
АБРА́ДАВАЯ ПАЭ́ЗІЯ,
нар. паэтычная творчасць, звязаная з каляндарна-вытв. і сямейнымі абрадамі. Гл.Каляндарна-абрадавая паэзія, Сямейна-абрадавая паэзія.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗУ́БРЫЧ Іна Ігараўна (н. 15.9.1934, г. Пенза, Расія),
бел. музыказнавец. Скончыла Бел. кансерваторыю (1957), у 1959—60 выкладала ў ёй. У 1955—57 выкладчык Мінскага муз. вучылішча. З 1962 лектар-музыказнавец Бел. філармоніі. Вядзе лекцыйна-прапагандысцкую работу, даследуе творчасцьбел. кампазітараў, у прыватнасці хар. музыку, выступае як муз. крытык.
Тв.:
Харавая творчасць беларускіх кампазітараў 20-х гг. // Беларускае мастацтва. Мн., 1962. Вып. 3;
Уладзімір Алоўнікаў. Мн., 1970;
Ігар Лучанок, Кім Цесакоў. Мн., 1973;
Пути развития хорового творчества белорусских композиторов;
От обработок народных песен до кантат и ораторий // Музыкальная культура Белорусской ССР. М., 1977.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САБАЛЕ́ЎСКІ Анатоль Вікенцьевіч (н. 27.5.1932, в. Андрыеўшчына Дзяржынскага р-на Мінскай вобл.),
бел. тэатразнавец, крытык, педагог. Д-р мастацтвазнаўства (1974), праф. (1975). Ганаровы д-р навук Ташкенцкага ін-та мастацтваў імя М.Уйгура (1998). Скончыў БДУ (1958). З 1958 у Ін-це мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Нац.АН Беларусі (у 1990—93 заг. аддзела міжнар.культ. працэсаў). З 1961 выкладае ў Бел.АМ (у 1972—90 заг. кафедры, у 1984—89 рэктар), з 1993 у Бел. ун-це культуры (у 1993—2000 заг. кафедры), адначасова ў 1992—98 гал. рэдактар час. «Тэатральная Беларусь» («Тэатральная творчасць»), Даследуе пытанні гісторыі тэорыі і сучаснай практыкі бел. тэатра, драматургіі, узаемасувязей бел.тэатр. мастацтва з культурамі інш. народаў, творчасць дзеячаў сцэны. Укладальнік, рэдактар тэкстаў, аўтар уступных артыкулаў і каментарыяў да кн. «Хрэстаматыя па гісторыі беларускага тэатра і драматургіі» (т. 1—2, 1975; 2-е выд.т. 1—3, 1997—2000), аўтар раздзелаў да кн. «Гісторыя беларускага тэатра» (т. 1, 1983); складальнік, рэдактар і аўтар артыкулаў да кн. «Культура беларускага замежжа» (кн. 1—3, 1993—98), рэдактар і аўтар уступных артыкулаў у кн. «Беларуская драматургія» (кн. 1—4, 1994—97), аўтар раздзела «Беларускі тэатр» у кн. «Савецкае акцёрскае мастацтва, 50—70-я гг.» (1982), аповесці «Жылі-былі хлопцы...» (1961), апавяданняў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
уплыва́ць1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак.да уплысці, уплыць.
уплыва́ць2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Рабіць уплыў; уздзейнічаць на каго‑, што‑н. Тое, што на паэзію Купалы і Коласа ўплывала народная творчасць, яе паэтыка, заўважана і даказана нашай крытыкай даўно.Навуменка.[Алесь:] — Машыны, брат, не толькі маюць фізічную сілу, яны яшчэ здольны ўплываць і па розум людзей.Броўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
лі́ра1
(польск. lira < лац. lyra, ад гр. lyra)
1) старажытнагрэчаскі струнны шчыпковы музычны інструмент;
2) даўнейшы струнны фрыкацыйны музычны інструмент вандроўных беларускіх музыкантаў-песняроў (лірнікаў);
3) перан.творчасць паэта, паэзія (напр. змоўкла л. Купалы).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)