бабу́ся разг., ласк. бабу́ля, -лі ж., бабу́лька, -кі ж., бабу́ся, -сі ж.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
папа́ня прост., ласк. тату́ся, -сі м., тату́ля, -лі м., та́тка, -кі м.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
при́месь прям., перен. пры́месь, -сі ж.; даме́шка, -кі ж.; прыме́шка, -кі ж.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ПАТО́К ВЫПРАМЯНЕ́ННЯ, прамяністы паток,
паток энергіі, якая пераносіцца эл.-магн. хвалямі. Шчыльнасць П.в. вызначаецца Пойнтынга вектарам. Адзінка П.в. ў СІ — ват. Гл. таксама Светлавы паток.
т. 12, с. 180
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АМПЕ́Р (А),
1) адзінка сілы эл. току; адна з сямі асн. адзінак Міжнар. сістэмы адзінак (СІ). Названы ў гонар А.М.Ампера. Ампер — сіла нязменнага току, які пры праходжанні па двух бясконцых прамалінейных паралельных правадніках з малой плошчай папярочнага кругавога сячэння, што размешчаны на адлегласці 1 м адзін ад аднаго ў вакууме, выклікае сілу ўзаемадзеяння паміж імі, роўную 2∙10−7 Н на 1 м даўжыні (абсалютны ампер). У якасці эталона карыстаюцца міжнар. амперам: нязменны ток, які выдзяляе з воднага раствору азотнакіслага серабра за 1 с 0,00118 г серабра. Міжнар. ампер роўны 0,99985 абсалютнага.
2) Адзінка магнітарухальнай сілы замкнёнага контуру і рознасці магн. патэнцыялаў магнітастатычнага поля ў СІ.
т. 1, с. 321
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КІЛАМЕ́ТР,
кратная адзінка ад метра — адзінкі даўжыні Міжнароднай сістэмы адзінак (СІ). Абазначаецца км. 1 км = 1000 м = 0,93738 рус. вярсты = 0,62137 англ. устаўной мілі = 0,53996 марской мілі.
т. 8, с. 257
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЛО́РЫЯ (ад лац. calor цяпло),
пазасістэмная адзінка колькасці цеплаты. Абазначаецца кал, 1 кал = 4,1868 Дж, тэрмахім. К. роўная 4,1840 Дж. Пасля ўвядзення Міжнар. сістэмы адзінак (СІ) заменена джоўлем.
т. 7, с. 481
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
мажо́р, ‑у, м.
1. Музычны лад, акорд якога складаецца з вялікай і малой тэрцыі і мае радасную, бадзёрую гукавую афарбоўку; проціл. мінор. / у знач. нязм. прым. Сімфонія сі-бемоль мажор.
2. перан. Разм. Вясёлы, радасны настрой. Захапленне .. [вясною] нараджала ў пісьменніка лад іскрыста-сонечнага мажору, лірычнага хвалявання, нястрыманай нічым радасці. Лойка.
[Фр. majeur.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ДЖО́ЎЛЬ,
адзінка энергіі, работы і колькасці цеплыні ў СІ. Абазначаецца Дж. Названа ў гонар Дж.Джоўля. 1 Дж = 1Н∙1м = 107 эрг = 0,2388 кал = 6,25∙1018 эВ.
т. 6, с. 92
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АБ’ЁМ УДЗЕ́ЛЬНЫ рэчыва,
фізічная велічыня (v), якая вызначаецца адносінамі аб’ёму V цела да яго масы m; адваротная шчыльнасці. Для аднароднага рэчыва v = V/m. Адзінка аб’ёму ўдзельнага ў СІ 1 м³/кг.
т. 1, с. 21
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)