1.(пераважназадмоўем «не»). Сцярпець, не адказаць каму‑н. — Не еў, не еў! — як перадражняючы каго, усё крычыць [кот], ды з такою злосцю, што Юстап будзе маўчаць, маўчаць, ды і не ўмоўчыць — на жонку абавязкова пасварыцца: — Дала б ты гэтай здыхаце малака.Калюга.
2. Не сказаць, не ўпамянуць аб чым‑н. знарок. [Маці:] — Я таксама не хачу, каб няпраўду ты гаварыў. Але ж умоўчаць сёе-тое мог.Сачанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
welch (тс.m wélcher, f wélche, n wélches, pl wélche)
1.pron inter які́, като́ры;
~ schöner Tag! які́ цудо́ўны дзень!;
der Mann, ~er géstern da war чалаве́к, які́ [като́ры] прыхо́дзіў учо́ра
2.pron indef сёй-той, сёе-то́е, які́я-не́будзь;
hast du Geld? Ja, ich hábe ~es ёсць у цябе́ гро́шы? Так, у мяне́сёе-то́е [які́я-не́будзь] ёсць
3.pron rel (Gsgm, n déssen, Gsgf, pl déren) като́ры;
der Mann, ~er es tat чалаве́к, які́ [като́ры] гэ́та рабі́ў
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
2. Пазбавіўшыся недахопаў, стаць лепшым. Гэты Колінька.. невядома, што з яго будзе. Але ж ён сын, нічога не зробіш. Можа яшчэ як-небудзь выправіцца.Пестрак.
Пайсці, накіравацца куды‑н.; адправіцца. Жанчыны хуценька апрануліся, схапілі сёе-тое з адзежы, трохі яды і цянькамі выправіліся ў лес.Сабаленка.Выпіўшы пару бутэлек піва, якое Мікола паставіў, выправіўся ён [Васіль] разнесці заказчыкам пасудзіну.Ядвігін Ш.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
са́нкі, ‑нак; адз.няма.
1.Тое, што і сані; невялікія сані. [Камлюк:] — Садзіся, Піліпе, да мяне ў санкі, за дарогу абмяркуем сёе-тое.М. Ткачоў.Люблю, як санкі мчацца з плачам, Пісклявы гімн зіме заводзяць, А конь, падкуты чортам, скача, Нібы па шкле, па гладкім лёдзе.Чарот.
2. Невялікія сані для катання з горан, перавозкі грузаў уручную. Па дровы мы ездзілі з Юзікам і крадком вазілі на малых санках-коўзанках.Якімовіч.На канькі, на санкі, лыжы Зваў фанфарамі каток.А. Александровіч.
3.Спец. Рухомая дэталь некаторых машын і апаратаў, якая па знешняму выгляду нагадвае невялікія сані.
4.Разм. Ніжняя сківіца.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
аднаві́цца, ‑наўлюся, ‑новішся, ‑новіцца; зак.
1.(1і2ас.неўжыв.). Вярнуцца да ранейшага стану, выгляду; адрадзіцца, узнавіцца. Аднавілася зямля. □ У вёсцы Якава, як і ўсюды на вызваленай зямлі, аднавіўся калгас.Марціновіч.
2.(1і2ас.неўжыв.), перан. Зноў узнікнуць у памяці; прыпомніцца. [Святлане] самой часта прыходзілася брацца за падручнік, каб тое-сёе аднавілася ў памяці.Шахавец.
3. Вярнуцца ў ранейшае службовае ці грамадскае становішча. Аднавіцца ў правах. Аднавіцца на працы.
4. Пачацца зноў пасля пэўнага перапынку. Заняткі ў школе аднавіліся.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прыбядня́цца, ‑яюся, ‑яешся, ‑яецца; незак.
Прыкідвацца бедным, менш забяспечаным, чым у сапраўднасці. — Ат, швагер, не прыбядняйся, — прамовіў Карусь Дзівак. — Кавалак хлеба і да хлеба ты маеш, а што больш трэба?С. Александровіч.Потым Марцініха так пачала прыбядняцца, што выходзіла: дапамагаць трэба не сям’і Враніслава, а сям’і Марцінавай.Карпюк.// Перамяншаць свае заслугі, магчымасці і пад. — Вы ўжо, Стась, не прыбядняйцеся. Вы б і за Зеўса маглі сысці, — сказала Галя.Сабаленка.— Можна, не хвалячыся і не прыбядняючыся, сказаць: тое-сёе зрабілі.Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дзе́йнасць, ‑і, ж.
1. Праца, занятак у якой‑н. галіне. Грамадская дзейнасць. Гаспадарчая дзейнасць. □ Карыстаючыся вольным днём, Сцёпка падчытаў сёе-тое з таго, што ўваходзіла ў праграму яго дзейнасці на вёсцы.Колас.
2. Сукупнасць дзеянняў, мерапрыемстваў якога‑н. прадпрыемства, установы, арганізацыі. З кожным годам актывізуецца дзейнасць бібліятэк.«Звязда».Вераб’ёў вырашыў накіраваць усе сілы, усю дзейнасць Саветаў на выкананне ленінскага дэкрэта аб зямлі.Дуброўскі.
3. Работа, функцыяніраванне якіх‑н. органаў, арганізма. Сардэчная дзейнасць. Дзейнасць кары вялікіх паўшар’яў галаўнога мозга.// Дзеянне сіл прыроды. Разбуральная дзейнасць ветру.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
даста́ццасов.
1. (прийтись на чью-л. долю) доста́ться, вы́пасть; перепа́сть;
◊ дастало́ся на арэ́хі — (каму) доста́лось на оре́хи (кому)
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
fish1[fɪʃ]n. (pl.fishorfishes)
1. ры́ба, ры́біна;
He caught several fish. Ён злавіў некалькі рыбін;
freshwater fish прэснаво́дная ры́ба;
fro zen/smoked fish маро́жаная/вэ́нджаная ры́ба
2. the Fishesastron. Ры́бы (сузор’е)
3. the Fishesastrol. Ры́бы (знак задыяка); чалаве́к, які́ нарадзіўся пад гэ́тым зна́кам
♦
ha ve bigger/other fish to fry мець больш ва́жныя або́ ціка́выя спра́вы;
neither fish nor fowl ні ры́ба ні мя́са; ні то́е ні сёе;
there are other fish in the sea ≅ свет клі́нам не сышо́ўся (на кім-н., чым-н.)
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
ціка́ўны, ‑ая, ‑ае.
1. Які імкнецца ўсё ўведаць, убачыць ва ўсіх падрабязнасцях. [Стрэлачнік] быў чалавек цікаўны і вельмі любіў прачуць сёе-тое.Колас.Цікаўныя суседкі адна за адной падбягалі зірнуць на Сташэвічаў лён.Чарнышэвіч./узнач.наз.ціка́ўны, ‑ага, м.; ціка́ўная, ‑ай, ж.Вакол напіралі цікаўныя, падскаквалі, каб убачыць, каго злавілі.Хомчанка.Сабраліся члены прафкома, прафоргі і так цікаўныя.Карпюк.// Які выяўляе жаданне ўсё ўведаць, убачыць. [Раман] нават не заўважыў цікаўных і не вельмі спагадлівых позіркаў сваіх таварышаў па рабоце.Чарнышэвіч.
2. Які пашырае свой кругагляд, папаўняе веды; дапытлівы. Многаму навучыла яго [Тураўца] — уважлівага, цікаўнага — партыйная работа.Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)