вы́трыманы
1. прич. вы́держанный;
в. ў раство́ры — вы́держанный в раство́ре;
2. в знач. прил. вы́держанный;
стро́га ~ная лі́нія — стро́го вы́держанная ли́ния;
в. чалаве́к — вы́держанный челове́к
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ледаві́к, ‑а, м.
Разм. Тое, што і ляднік. Калісьці, да ледавіка, клімат тут [на Беларусі] быў вельмі цёплы. В. Вольскі. У адным месцы ледавік пакінуў велізарную строга сіметрычную гару, быццам насыпаў курган нейкаму казачнаму багатыру. Карпюк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Іера́рх ’назва епіскапа’, іера́рхія ’парадак падпарадкавання ніжэйшых званняў вышэйшым па строга вызначаных ступенях’. Крыніца: грэч. ἱεράρχης (ἱερός ’свяшчэнны’ + ἀρχή ’улада’), адкуль суфіксальнае ўтварэнне ἱεραρχία. Шанскі, 2, I, 16. Ст.-бел. иерархъ, иерархия з 1601 г. (Булыка, Лекс. запазыч., 183) са ст.-рус. Няма падстаў лічыць паўторна запазычаным з рус. у XX ст. (як Крукоўскі, Уплыў, 77).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
КРА́ТНЫХ АДНО́СІН ЗАКО́Н,
адзін з законаў стэхіяметрыі. калі 2 хім. элементы ўтвараюць паміж сабою некалькі злучэнняў, то масы аднаго элемента, што прыпадаюць на адзінку масы другога, адносяцца як цэлыя (звычайна невялікія) лікі. Напр., у аксідах азоту NO і NO2 на 1 масавую частку (мас. ч.) азоту прыпадае адпаведна 1,14 і 2,28 мас. ч. кіслароду; адносіны паказаных мас. ч. кіслароду роўныя 1:2. К.а.з. строга выконваецца для стабільных газападобных злучэнняў. Адкрыты Дж.Дальтанам у 1803.
т. 8, с. 466
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
прававе́рны, ‑ая, ‑ае.
1. Які строга верыць у догмы якой‑н. рэлігіі. Фэлька з першага дня неўзлюбіў нявестку. Не быў ён такі прававерны ўжо католік, але цяпер еў поедам сына, што той браў шлюб не ў касцёле, а ў царкве. С. Александровіч. // перан. Які строга прытрымліваецца якога‑н. вучэння, сістэмы поглядаў. — [Фама] паліцэйскі чын заслужыў і зрабіўся такі прававерны, што нікому дыхнуць не даваў. Грахоўскі.
2. Мусульманскі (у гутарцы саміх мусульман). // у знач. наз. прававе́рны, ‑ага, м.; прававе́рная, ‑ай, ж. Мусульманін, мусульманка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
педа́нт, ‑а, М ‑нце, м.
Той, хто залішне строга прытрымліваецца дробязных, фармальных запатрабаванняў у чым‑н.; фармаліст, букваед. Нават Гукан, сам педант у жыцці і рабоце, здзіўляўся, адкуль у гэтага вясковага хлопца такая звышакуратнасць. Шамякін.
[Ад іт. pedante — педагог, настаўнік.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
артагене́з
(ад арта- + -генез)
тэорыя развіцця жывой прыроды, паводле якой эвалюцыя арганізмаў адбываецца ў строга вызначаных напрамках, без прыроднага адбору.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
вертыкаліза́цыя
(ад лац. verticalis = стромы)
давядзенне прадмета (заводскага коміна, ракеты-носьбіта на пускавой сістэме і інш.) да строга вертыкальнага становішча.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
педа́нт
(фр. pedant, ад іт. pedante = літар. настаўнік, педагог)
той, хто залішне строга прытрымліваецца дробязных, фармальных патрабаванняў у чым-н.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
прынцыпо́вы
(ад прынцып)
1) звязаны з прынцыпамі, заснаваны на прынцыпах;
2) які строга прытрымліваецца прынцыпаў, кіруецца імі ў сваіх паводзінах.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)