2. (смеласць, рашучасць) Dréistigkeit f -, Verwégenheit f -, Verméssenheit f -
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
brawura
ж.
1.смеласць; зухаватасць, бравада;
2.муз. бравурнасць
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
сто́йкасць, ‑і, ж.
Уласцівасць стойкага. Камуністычная партыя і Савецкі ўрад, Радзіма-маці высока ацанілі мужнасць і стойкасць абаронцаў Брэсцкай цытадэлі.«Помнікі».[Лёня:] — Мы загартоўваем волю і павінны на сапраўдных справах даказваць стойкасць, вынослівасць і смеласць.Ваданосаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
НІМЕ́ЕР, Німеер Суарыс Філью (Niemeyer Soares Filho) Оскар (н. 15.12.1907, г. Рыо-дэ-Жанейра, Бразілія), бразільскі архітэктар; адзін з заснавальнікаў сучаснай школы браз. архітэктуры. Замежны ганаровы чл.АМСССР (1983). Скончыў Нац.маст. школу ў Рыо-дэ-Жанейра (1934). Наватарская распрацоўка жалезабетонных канструкцый, пошукі іх эстэт. выразнасці вызначылі ў асн. работах Н. смеласць і свабоду планіровачных вырашэнняў, экспрэсію і пластычнае багацце форм: комплекс спарт. і відовішчных збудаванняў у Пампульі каля Белу-Арызонты (1942—43), у Рыо-дэ-Жанейра — банк Баавіста (1946), уласны дом Н. (1953), гасцініца «Насіянал» (1970); Музей прыгожых мастацтваў у Каракасе (Венесуэла; 1955—56). Паводле праектаў Н. забудоўваўся (з 1957) г. Бразілія з незвычайнымі па формах адм. і грамадскімі пабудовамі. У 1960—70-я г. праектаваў і будаваў грамадскія будынкі ў Гане, Італіі, Ліване, Францыі і інш.Міжнар. Ленінская прэмія 1963.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Fréiheitf -, -en
1) свабо́да, во́ля
2) сме́ласць, адва́га
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
уме́нне, ‑я, н.
Здольнасць рабіць што‑н., набытая ведамі, вопытам; спрыт. Уся справа ў людзях, у кадрах, ва ўменні арганізаваць масы на барацьбу за высокі ўраджай.Машэраў.Булая папракалі, але злёгку, а больш хвалілі. За смеласць, за ўменне разгледзець новае.Шыцік.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Супэнду, спэнду ’з перапуду, з перапалоху’ (Кал.). Адаптаваны паланізм, параўн. польск.z pędu ’сходу, адразу’, дыял.spęd ’зручны выпадак, смеласць’, што да pęd ’рух, бег, імпэт’. Відаць, недакладнае тлумачэнне, хутчэй ’адразу, не марудзячы’: не ўспела супэнду дзяўчына бацьку адказ даць, на што, магчыма, паўплывала збліжэнне з генетычна тоесным пуд ’страх, перапалох’ (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
надме́рны, ‑ая, ‑ае.
Які перавышае меру, вельмі вялікі па велічыні, памерах, сіле і пад. Надмерны цяжар. Надмерная праца. Надмернае захапленне. □ Гэтыя радкі не бяруць на сябе смеласць даць жыццёвы ці творчы партрэт пісьменніка. Гэта было б надмернай задачай для асобных занатовак.Лужанін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
2.(смелость) адва́жнасць, -ці ж., сме́ласць, -ці ж.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
радыкалі́зм, ‑у, м.
1. Светапогляд радыкала 2 (у 1 знач.), палітыка, якую праводзяць радыкалы 2 (у 1 знач.).
2. Склад думак і дзеянняў, уласцівы радыкалу 2 (у 2 знач.); палітычная смеласць, рашучасць. Лучыну, напрыклад, зусім не лішні быў бы багушэвічаўскі радыкалізм, яго надзвычай актыўнае стаўленне да сацыяльных супярэчнасцей.«Полымя».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)