БІ́ЛЕК (Bilek) Францішак (6.11.1872, Хінаў, каля г. Табар, Чэхія — 13.10.1941),
чэшскі скульптар; прадстаўнік сімвалізму. Вучыўся ў АМ у Празе (1887—90) і ў акадэміі Каларосі ў Парыжы (1891—92). Сярод работ: рэльеф «Тлумачэнне слова «Мадонна» (1897), «Распяцце» (1899, сабор св. Віта, Прага), «Жах» (1907), помнік воінам, што загінулі ў Горжыцы (1922) і інш.
грузінскі скульптар-манументаліст. Нар. мастак Грузіі (1979). Вучыўся ў Тбіліскай АМ (1950—55). Аўтар алегарычнай статуі «Маці-Грузія» (дрэва, 1958; алюміній, 1963), помніка Вахтангу Гаргасалу (1967) у Тбілісі, манумента Перамогі ў Горы, мемарыяла Славы героям-маракам у Поці (абодва 1979). Дзярж. прэмія СССР 1982.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРЛО́Ў Аляксандр Мікалаевіч (1908, Віцебск — 1942),
бел.скульптар. Скончыў Віцебскі маст. тэхнікум (1929). Чл. Віцебскага філіяла Аб’яднання моладзі Асацыяцыі мастакоў рэвалюцыі (1928—30). Удзельнічаў у скульпт. афармленні Дома ўрада (1933), Акруговага Дома афіцэраў (1935), Палаца піянераў (1936; усе ў Мінску), бел. павільёна на Усесаюзнай с.-г. выстаўцы ў Маскве (1939). Загінуў у фаш. канцлагеры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«СЦЯНА́ КАМУНА́РАЎ»,
сцяна могілак Пер-Лашэз у Парыжы, каля якой у 1871 былі расстраляны абаронцы Парыжскай камуны 1871 (адсюль назва). Каля пастаўленага на гэтым месцы помніка пахаваны таксама П.Лафарг, М.Тарэз, А.Барбюс і інш. дзеячы рабочага руху, удзельнікі руху Супраціўлення ў 2-ю сусв. вайну.
«Сцяна камунараў» у Парыжы. Скульптар П.А.Барталаме. 1899.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЕРАБЯНЁЎ Аляксандр Іванавіч (21.1.1815, С.-Пецярбург — 12.8.1859),
рускі скульптар; прадстаўнік позняга класіцызму. Вучыўся ў С.-Пецярбургскай АМ (1824—36). Удзельнічаў у афармленні грамадскіх будынкаў С.-Пецярбурга, у т. л. Апякунскага савета, Выхаваўчага дома, у аднаўленні інтэр’ераў Зімняга палаца пасля пажару 1837; найб. значная работа — 10 атлантаў у порціку Новага Эрмітажа (1844—49). Выконваў рэаліст. партрэты.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПА́СЕР (Passer) Арэнт (?—1637),
эстонскі скульптар і архітэктар. Паходзіў з Нідэрландаў. Працаваў пераважна ў Таліне (1589—1637) і г. Хаапсалу (1626—28). У творах апіраўся на традыцыі нідэрл.маньерызму, спалучаў выкананыя ў высокім рэльефе фігуры з пышным паліхромным арнаментам (надмагілле Понтуса дэ ла Гардзі ў Домскай царкве, 1589—95; фасад будынка брацтва Чорнагаловых, 1597, у Таліне).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТАНО́Ку мастацтве,
1) у скульптуры — прыстасаванне для работы скульптара; стол на 3—4 ножках (вышыню можна мяняць) з круглым або квадратным шчытом, які верціцца на вертыкальнай восі або роліках. Паваротам дошкі, на якой размешчаны твор, скульптар мае магчымасць мяняць яго асвятленне і карэкціраваць выразнасць і яго ўспрыняцце з розных бакоў гледжання.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
А́ДАМСАН (Adamson) Амандус Генрых (12.11.1855. г. Палдыскі, Эстонія — 26.6.1929),
эстонскі скульптар. Вучыўся ў Пецярбургскай АМ (1876—79), акадэмікам якой выбраны ў 1907. У традыцыях рус.рэаліст. скульптуры выкананы найб. вядомыя яго работы: «Апошняе дыханне карабля» (1899), «Русалка» — помнік маракам, што загінулі на браняносцы «Русалка» (1902, Талін), помнік Чарнаморскай эскадры, затопленай у час Крымскай вайны (1905, Севастопаль).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІ́ЛЕНСКІ Зіновій Майсеевіч (15.10.1899, г. Карукаўка Чарнігаўскай вобл., Украіна — 13.10.1984),
савецкі скульптар-партрэтыст. Нар. мастак СССР (1980). Чл.-кар.АМСССР (1954). Вучыўся ў Маскоўскім Вхутэмасе-Вхутэіне (1922—28). Творы вылучаюцца майстэрскай мадэліроўкай, выкарыстаннем магчымасцей фактуры матэрыялаў («П.І.Чайкоўскі», 1947, Дзярж. прэмія СССР 1948; «М.М.Громаў», 1970, «С.П.Каралёў», 1981, і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЗЯМ’Я́НАЎ Анатоль Дзямідавіч (25.11.1925, в. Усцінаўка Смаленскай вобл., Расія — 6.11.1972),
бел.скульптар. Скончыў Бел.тэатр.-маст.ін-т (1961). Выкладаў у Мінскім маст. вучылішчы (1963—72). Працаваў у станковай скульптуры. Сярод твораў: «Маладая калгасніца» (1962), «Маці» (1963), «Кубінец» (1964), «Паўночніца» (1965), партрэты Ф.Кастра Рус, Я.Коласа, У.І.Леніна і інш. Работам уласцівы абагульненасць пластыкі, манументальнасць вобразнага ладу.