1.чым на каго і без дап. Узмахам падняць руку (для нанясення ўдару).
З. палкай.
2.перан., на што. Намерыцца зрабіць што-н. вялікае, складанае, значнае або атрымаць што-н.; зрабіць спробу незаконна захапіць што-н.
З. на новую тэму.
З. на чужое дабро.
|| незак.зама́хвацца, -аюся, -аешся, -аецца.
|| наз.зама́хванне, -я, н.ізама́х, -у, м.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
бяло́к, ‑лка і ‑лку, м.
1.‑лка. Празрыстая частка птушынага яйца, якая акружае жаўток.
2.‑лку. Складанае арганічнае рэчыва, якое з’яўляецца пастаяннай і найбольш важнай састаўной часткай жывога рэчыва, асновай яго структуры і функцыі. Састаў бялкоў. Формы існавання бялку.
3.‑лка. Белая абалонка вока. Бялкі вачэй.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
БОГАСТВАРА́ЛЬНІЦТВА,
філасофска-этычная плынь у Расіі ў 1910-я г., якая імкнулася спалучыць навук. сацыялізм з рэлігіяй. Яе прадстаўнікі (А.В.Луначарскі, У.А.Базараў, П.С.Юшкевіч, часткова М.Горкі і інш.) мелі на мэце абгрунтаваць неабходнасць стварэння новай «пралетарскай рэлігіі» без Бога, што фактычна зводзілася да абагаўлення калектыву і прагрэсу, якія павінны абуджаць у чалавека «складанае творчае пачуццё веры ў свае сілы, надзею на перамогу любові да жыцця» і дзейсна звязаць ідэал з рэчаіснасцю. Плынь не мела шырокай падтрымкі і да пач. 1-й сусв. вайны (1914) перастала існаваць.
Літ.:
Короткая Т.П. Религиозная философия в Белоруссии начала XX в.: Критич. анализ. Мн., 1983.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БААБА́Б (Adansonia digitata),
від кветкавых раслін сям. бамбаксавых, або баабабавых. Пашыраны ў афр. саваннах. Інтрадукаваны на Мадагаскар і ў засушлівыя трапічныя раёны Азіі. Жыве да 4—5,5 тыс. гадоў.
Дрэвы выш. да 25 м з тоўстым (дыям. да 4—10 м) ствалом і разгалістай кронай. Драўніна рыхлая, з вял. запасам вады, часта загнівае, таму ствол баабаба звычайна пусты. Лісце пальчата-складанае, у засушлівы перыяд ападае. Кветкі адзіночныя, 12—20 см у дыяметры, белыя, духмяныя. Плод — прадаўгаватая яйцападобная каробачка даўж. да 40 см. З кары баабаба атрымліваюць грубае валакно на выраб вяровак, рыбалоўных сетак, тканін для адзення; з мякаці пладоў гатуюць прахаладжальныя напіткі. Лісце і плады ядомыя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НІТРАФО́СКА,
складанаекомплекснае ўгнаенне, якое мае азот, фосфар і калій. Асн. кампаненты — амонію нітрат NH4NO3 і фасфаты, монагідраортафасфат кальцыю CaHPO4, хларыд калію KCl.
Гіграскапічная, раствараецца ў вадзе. Атрымліваюць раскладаннем прыродных фасфатаў азотнай к-той ці яе сумессю з інш. к-тамі (фосфарнай, сернай) з далейшай нейтралізацыяй прадуктаў растворам аміяку і дабаўленнем КСІ перад грануляваннем і высушваннем. Вырабляюць Н. карбанатную, сернакіслотную і фосфарнакіслотную, якая мае найб. колькасць (48—51%) пажыўных элементаў, а доля водарастваральных фасфатаў у ёй перавышае 50% іх агульнай колькасці. Выкарыстоўваюць на глебах усіх тыпаў пад розныя с.-г. культуры як асн. ўгнаенне і для падкормкі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САЧАВІ́ЦА, сачыўка (Lens),
род кветкавых раслін сям. бабовых. Каля 10 відаў. Пашыраны ў Міжземнамор’і, Зах. Азіі, Паўд. Еўропе. У культуры — С. харчовая, або звычайная (L. culinaris), вядомая з неаліту. Вырошчваецца ва ўсіх земляробчых раёнах, акрамя Аўстраліі і Паўн. Амерыкі. У Расіі — з 14 ст.
С. харчовая — аднагадовая травяністая расліна выш. 20—75 см. Сцёблы баразнаватыя, прамыя або ўзыходныя. Лісце складанае, парнаперыстае, з вусікамі. Кветкі белыя, ружовыя, фіялетавыя, у пазухах лісця. Плод — боб. Насенне мае да 35% бялку, каля 60% крухмалу, да 2,5% алею. Выкарыстоўваецца ў вытв-сці бялковых прэпаратаў, каўбас, кансерваў, кандытарскіх вырабаў. Салома і мякіна — корм ’для жывёл. Харч., кармавая расліна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Вальналю́бец ’той, хто любіць волю’ (КТС). Складанае слова: вольны + любіць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
імпліка́цыя
(лац. implicatio)
лагічная аперацыя, якая ўтварае складанае выказванне з двух выказванняў пры дапамозе лагічнай звязкі, што адпавядае злучніку «калі..., то».
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
вязьмо́, ‑а; мн. вёзьмы, ‑аў; н.
1.Абл. Перавясла. Ці даўно нас вялі васільковыя сцежкі?.. Залатыя снапы, залатое вязьмо, апавітыя сонцам усмешкі.Кляшторны.
2.Уст.Складанае спляценне чаго‑н.; вузел. Маўчыць стары. Праз шум, праз лёскат далёка думкі пацяклі — туды, дзе спіць старая вёска ў вязьме няроўных каляін.Дудар.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
азада́чыць1, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак., каго.
Паставіць каго‑н. у складанае становішча; прывесці ў замяшанне, разгубленась; збянтэжыць. Настрой у.. [Ваўчка] быў вясёлы, адказнае даручэнне райкома як быццам не толькі не азадачыла яго, а ўліло новую энергію.Хадкевіч.
азада́чыць2, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак., каго-што.
Тое, што і абзадачыць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)