акрэ́сліцца, ‑ліцца; зак.
1. Стаць бачным, выдзеліцца. У варухлівым святле акрэсліўся кружок цыферблата. Мележ.
2. Набыць ясны, выразны характар. У пачатку 30‑х гадоў выразна акрэсліліся погляды К. Чорнага на жыццё і мастацтва, склаўся яго светапогляд. Луфераў. Так акрэсліўся наступны этап ўздыму грамадскае, гаспадаркі — ліквідацыя разрыву паміж земляробствам і жывёлагадоўляй. Дуброўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
БЕРГСО́Н (Bergson) Анры (18.10.1859, Парыж — 4.1.1941),
французскі філосаф-ідэаліст, прадстаўнік інтуітывізму і «філасофіі жыцця». З 1900 праф. Калеж дэ Франс, з 1914 чл. Франц. акадэміі. Светапогляд Бергсона сфарміраваўся пад уплывам франц. спірытуалізму. Першаасновай свету лічыў нематэрыяльную «чыстую дзейнасць», матэрыю, час і рух — толькі формамі яе праяўлення. Інтэлектуальным метадам супрацьпастаўляў інтуіцыю як асн. метад спасціжэння ісціннага, канкрэтнага часу («працягласці»). Лічыў «адкрытае грамадства» з яго дынамічнымі мараллю і рэлігіяй неабходнай умовай далейшай эвалюцыі чалавецтва, разгортвання самога жыццёвага працэсу і творчасці. Нобелеўская прэмія 1927.
Тв.:
Écrits et paroles. Т. 1—2. Paris, 1957—59;
Рус. пер. — Собр. соч. Т. 1—5. 2 изд. СПб., 1913—14;
Философская интуиция // Новые идеи в философии. 1912. Сб. 1;
Длительность и одновременность: (По поводу теории Эйнштейна). Пб., 1923.
т. 3, с. 111
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІО́СЬКА Міхаіл Іванавіч (5.3.1929, в. Бародзічы Зэльвенскага р-на Гродзенскай вобл. — 20.2.1986),
бел. філосаф, гісторык, літаратар. Канд. філас. н. (1966). Скончыў БДУ (1954). У 1957—63 працаваў журналістам у Самаркандзе. З 1966 выкладчык БДУ. З 1984 у Мінскім Ін-це культуры. Вывучаў нац. адносіны, светапогляд вучонага і рэвалюцыянера М.Судзілоўскага, бел. пытанне ў працах К.Маркса і Ф.Энгельса, малавядомыя старонкі бел. культуры. Аўтар дакумент. аповесцей пра старшыню СНК Туркестанскай АССР У.Д.Фігельскага, кіраўніка антыфаш. падполля ў Нарвегіі ў 2-ю сусв. вайну М.Садоўнікава.
Тв.:
Белоруссия и Узбекистан. Мн., 1970;
Николай Судзиловский-Руссель: Жизнь, рев. деятельность и мировоззрение. Мн., 1976;
К.Маркс, Ф.Энгельс и революционная Белоруссия. 2 изд. М., 1985.
А.М.Пяткевіч.
т. 7, с. 299
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭНА́Р (Renard) Жуль (22.2.1864, Шалон-сюр-Мен, Францыя — 22.5.1910),
французскі пісьменнік. Дэбютаваў як паэт-сімваліст (зб. вершаў «Ружы», 1886). Першы буйны празаічны твор — раман «Макрыцы» (1887) пра жыццё вясковых буржуа. У рамане «Паразіт» (1892) сатыр. вобраз пісьменніка-псеўдабунтаўшчыка і прычыны яго дэградацыі. Тэмы дзяцінства і вёскі распрацоўваў у рамане «Рыжык» (1894). Аўтар зб-каў нарысаў і апавяд. «Патайны ліхтар» (1893), «Вінаградар у сваім вінаградніку» (1894), «Буколікі» (1896), «Нашы суровыя браты» (1908) пра сял. побыт, п’ес, у т. л. «Ханжа» (1909) і інш. Найбуйнейшы яго твор — «Дзённік» (выд. 1927), у якім адлюстраваны светапогляд і прынцыпы Р., грамадскае і культ. жыццё Францыі канца 19 — пач. 20 ст.
Тв.:
Рус. пер. — Избранное. М., 1946;
Дневник. М., 1965.
А.В.Хадановіч.
т. 14, с. 12
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
фармірава́ць, -ру́ю, -ру́еш, -ру́е; -ру́й; -рава́ны; незак.
1. каго-што. Выпрацоўваць у каго-н. адпаведныя рысы характару, светапогляд і пад.
Ф. характар вучняў.
2. што. Ствараць, арганізоўваць (калектыў, клас, вайсковую часць і пад.).
Ф. атрад.
Ф. урад.
3. што. Састаўляць цягнік, счэпліваючы пэўным парадкам вагоны.
Ф. таварны састаў.
|| зак. сфармірава́ць, -ру́ю, -ру́еш, -ру́е; -ру́й; -рава́ны.
|| наз. фармірава́нне, -я, н. і фарміро́ўка, -і, ДМ -о́ўцы, ж.
|| прым. фарміро́вачны, -ая, -ае (да 2 і 3 знач.).
Ф. пункт.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
мондыялі́зм
(ад фр. mondial = сусветны)
1) глабальнае мысленне, агульначалавечы светапогляд, які разглядае насельніцтва Зямлі як адзіную папуляцыю;
2) грамадска-палітычны рух за ўстанаўленне ўлады адзінага сусветнага ўраду.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
КАРПІ́НСКІ (Karpiński) Францішак (4.10.1741, в. Галаскоў Івана-Франкоўскай вобл., Украіна — 16.9.1825),
польскі паэт, адзін з пачынальнікаў польск. сентыменталізму; асветнік. Скончыў езуіцкую акадэмію ў Львове (1762). Жыў у Вене, Варшаве. З 1793 на Беларусі. Аўтар ідылій, лірычных вершаў, абразкоў і перакладаў, сабраных у «Забаўках вершам і прозай» (т. 1—7, 1782—87), камедыі «Чынш» (1790). У аўтабіягр. «Дзённіках» (1822, вытрымалі 6 выданняў) апісаў жыццё на Беларусі. Матывы бел. фальклору выкарыстаў у творах «Падарожжа па зачараванай краіне», «Свецкія песні». Дэмакратычна асветніцкі светапогляд К. з ухілам да эмацыянальна-маральных дамінантаў выявіўся ў філас.-этычным творы «Размова Платона са сваімі вучнямі» (1802) і інш. Творчасць К. паўплывала на В.Дуніна-Марцінкевіча.
Тв.:
Dzieła. T. 1—4. Warszawa, 1806;
Pamiętniki. Warszawa, 1898;
Historia mego wieku i ludzi, z którymi żyłem. Warszawa, 1987.
Літ.:
Sobol R. Franciszek Karpiński. Warszawa, 1807.
т. 8, с. 96
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІ БО (другое імя Лі Тайбо; 701, вобл. Шу, Кітай —762),
кітайскі паэт. У 742—44 на службе пры імператарскім двары, атрымаў найвыш. вучонае званне — ханьлінь. Як удзельнік антыўрадавага мяцяжу 756 арыштаваны і асуджаны. Яго светапогляд сфарміраваўся пад уплывам канфуцыянскага рацыяналізму і даасізму. Збераглося больш за 900 вершаў (у т. л. цыкл «Старажытнае»), насычаных глыбокай філасафічнасцю, ідэямі вальналюбства, багатай фантазіяй. Майстар прыродаапісальнай лірыкі. Яго паэзія паўплывала на развіццё танскай і сунскай кіт. паэзіі 8—13 ст. На бел. мову асобныя вершы Л.Б. пераклаў І.Бабкоў.
Тв.:
Бел. пер. — у кн.: «Тутэйшыя». Мн., 1989;
Рус. пер. — [Вершы] // Ли Бо, Ду Фу Избр. лирика. М., 1987;
У кн.: Китайская пейзажная лирика III—XIV вв. М.,1984.
Літ.:
Варжапетян В. Путник со свечой: Повести о Ли Бо, Омаре Хайяме, Франсуа Вийоне. М., 1987.
Л.П.Баршчэўскі.
т. 9, с. 237
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УІ́КЛІФ (Вікліф; Wycliffe, Wiclif) Джон (паміж 1320 і 1330, графства Йоркшыр, Вялікабрытанія — 31.12.1384), англійскі рэфарматар царквы, ідэолаг бюргерскай ерасі. Праф. Оксфардскага ун-та, д-р багаслоўя (1372). Аўтар шматлікіх памфлетаў і трактатаў, перакладчык Бібліі на англ. мову. Лічыў чалавецтва зямной «ваяўнічай царквой», а Бога яго вярх. сюзерэнам і адзіным уласнікам усяго, што ёсць на зямлі. Паводле У., Бог дае людзям зямныя багацці толькі ў часовае трыманне за верную яму службу («праведныя паводзіны»). Адстойваў прымат свецкай улады над духоўнай, выступаў за секулярызацыю царк. уласнасці. Ідэі У. адыгралі вял. ролю ў ідэалаг. падрыхтоўцы Уота Тайлера паўстання 1381 у Англіі, якое сам У. лічыў вынікам парушэння саслоўямі «боскага закону». У 1382 сабор англ. біскупаў асудзіў вучэнне У., Канстанцкі сабор 1415 абвясціў яго ератыком. Ідэі У. паўплывалі на светапогляд лалардаў у Англіі, Я.Гуса, М.Лютэра, дзеячаў англ. Рэфармацыі.
т. 16, с. 187
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШАЛЬКЕ́ВІЧ Вячаслаў Феліксавіч (н. 18.9.1941, ст. Ганзурына, Бурація, Расія),
бел. філосаф і гісторык. Д-р філас. н. (1994), праф. (1997). Скончыў БДУ (1967), дзе і працаваў да 2000. У 1986—89 у Вроцлаўскай с.-г. акадэміі (Польшча). З 2002 у Мінскім ін-це кіравання. Навук. працы па гісторыі грамадска-паліт. і філас. думкі Беларусі, Расіі і Польшчы 16—20 ст., аб жыцці і дзейнасці К.Каліноўскага, Ф.Скарыны; пра светапогляд Вальтэра, Э.Канта, Сен-Сімона, Л.Феербаха, К.Маркса і інш.
Тв.:
Філасофская думка ў Беларусі. Мн., 1976;
Скарына і наш час. Мн., 1979;
Казимир Лышчинский. Мн., 1986 (разам з К.С.Пракошынай);
К.Калиновский: Страницы биогр. Мн., 1988;
Сыны і пасынкі Беларусі. Мн., 1996 (у сааўт.);
Скорина и Скориниана. Мн., 2001;
Гісторыя палітычнай і прававой думкі Беларусі. 3 выд. Мн., 2002.
М.П.Савік.
т. 17, с. 364
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)