Навуковая дысцыпліна, што знаходзіцца на стыку этнаграфіі з геаграфіяй і вывучае размяшчэнне этнічных супольнасцей, асаблівасці іх рассялення і тэрытарыяльных узаемаадносін у цеснай залежнасці ад сацыяльна-эканамічных, палітычных, прыродных і іншых фактараў.
|| прым.этнагеаграфі́чны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
першабытнаабшчы́нны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да першай у гісторыі чалавецтва сацыяльна-эканамічнай фармацыі. Першабытнаабшчынны лад.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
радыкалі́зм, -у, м.
1. Крайняя, бескампрамісная грамадска-палітычная пазіцыя партыі або групы асоб, якая характарызуецца імкненнем да кардынальных змен у сацыяльна-палітычнай сферы.
Палітычны р.
2. Склад думак і дзеянняў, уласцівы радыкалу (у 2 знач.); палітычная смеласць, рашучасць.
|| прым.радыкалі́сцкі, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
сацыя́л-дэмакра́тыя, -і, ж.
Ідэйна-палітычная плынь у міжнародным рабочым руху, якая ўзнікла ў канцы 19 ст. і спачатку ставіла сваёй мэтай рэвалюцыйную барацьбу з капіталізмам, а затым перайшла да палітыкі рэформ, накіраваных на паступовае сацыяльна-эканамічнае ўдасканаленне грамадства.
|| прым.сацыя́л-дэмакраты́чны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
рэфарма́цыя, ‑і, ж.
Сацыяльна-палітычны рух супраць феадалізму ў Заходняй Еўропе ў 16 ст., які набыў форму рэлігійнай барацьбы супраць каталіцкай царквы.
[Ад лац. reformatio — змяненне.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
асігнава́нне, ‑я, н.
1.Дзеяннепаводлезнач.дзеясл. асігнаваць.
2.часцеймн. Асігнаваная сума. Асігнаванні на сацыяльна-культурныя мерапрыемствы. Асігнаванні на лячэбнае харчаванне. Асігнаванні на ахову працы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
антыгума́нны, ‑ая, ‑ае.
Які пярэчыць прынцыпам гуманнасці, чалавечнасці. [Купала] выкрывае антыгуманную сутнасць сучаснага яму сацыяльна-палітычнага ладу, заснаванага на праве «сільнага» прыгнятаць «слабых», на пакутах мільёнаў працоўных.Івашын.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
БЕЛАРУ́СКАЯ ЭКАЛАГІ́ЧНАЯ ПА́РТЫЯ (БЭП),
палітычная партыя сацыяльна-экалагічнага кірунку. Створана ў снеж. 1993. Кіруючы орган паміж з’ездамі — цэнтр. рада. Асн. мэты — стварэнне ў Рэспубліцы Беларусь грамадства, у якім будзе рэальна забяспечана права грамадзян на здароўе і паўнацэннае жыццё ў сацыяльна і экалагічна здаровым асяроддзі, абарона грамадзянскіх, паліт., экалагічных, сац. і культ. правоў і свабод грамадзян, фарміраванне ў іх сучаснага экалагічнага светапогляду і экалагічнай культуры. Мае пярвічныя арг-цыі ва ўсіх абласцях Беларусі.