Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
саніта́рка, ‑і, ДМ ‑рцы; Рмн. ‑рак; ж.
1.Жан.да санітар. Вера, седзячы ўвечары на ганку, расказала.. [Кузьмовай маці] пра свае былыя мары стаць урачом, пра тое, як падлеткам у партызанскім атрадзе яна была санітаркай, а пасля медсястрой.Дуброўскі.
2.Разм.Санітарная аўтамашына. [Трупаў:] — Пастой, пастой, а ты хто такі? [Салдат:] — Не твая справа! А раз ездзіш на санітарцы, дык і падбірай параненых.Чыгрынаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Revier[-vi:r]n -s, -e
1) акру́га, раён, уча́стак
2) (паліцэ́йскі) пастару́нак
3) вайск.саніта́рная часць
4) геал. басе́йн
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
ляту́чка, ‑і, ДМ ‑чцы; Рмн. ‑чак; ж.
1.Разм. Кароткая вытворчая нарада для вырашэння неадкладных спраў. [Салаўянчык:] — Пасля работы, у канцы змены, мы збіраемся на лятучку і правяраем свае абавязацельствы.Грамовіч.
2.Разм. Пра лёгкі, хуткі від транспарту. Санітарная лятучка. □ Хутка пасля ўзрыву на месца аварыі прыбыла рамонтная лятучка.Краўчанка.
3. Крылападобны выраст на насенні некаторых раслін, які дазваляе яму лёгка разносіцца ветрам.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дапамо́га, ‑і, ДМ ‑мозе, ж.
Дзеяннепаводлезнач.дзеясл. дапамагаць — дапамагчы; садзейнічанне, падтрымка ў чым‑н. Баец апусціў аўтамат і паспяшыў Пракопу на дапамогу.Якімовіч.З суседняй вёскі амаль штодня прыходзіць старэйшая дачка і просіць ад бацькі дапамогі: то накасіць сена, то хлеб абмалаціць.Шамякін.// Матэрыяльная падтрымка. Грашовая дапамога.// Садзейнічанне ў лячэнні, у палягчэнні пакут. Медыцынская дапамога.
•••
Выхадная дапамога — грашовая сума, што па савецкаму заканадаўству выплачваецца аднаразова рабочаму ці служачаму, якога звальняюць.
Карэта хуткай дапамогігл. карэта.
Першая дапамога — дапамога, якая аказваецца хвораму ці пацярпеўшаму ад якога‑н. няшчаснага выпадку да прыходу доктара.
Хуткая дапамога — а) медыка-санітарная арганізацыя, якая аказвае першую медыцынскую дапамогу ў неабходных выпадках, а таксама перавозіць хворых у лячэбныя ўстановы; б) аўтамабіль, на якім ажыццяўляецца такая перавозка.
Падаць (працягнуць) руку дапамогікамугл. падаць.
Пры дапамозечаго — выкарыстаўшы што‑н.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
су́мка, ‑і, ДМ ‑мцы; Рмн. ‑мак; ж.
1. Выраб са скуры, тканіны і пад., звычайна з ручкамі, прызначаны для нашэння чаго‑н. Гаспадарчая сумка. Прадуктовая сумка. Паштальёнская сумка. □ [Кандуктар] час ад часу папраўляла раменьчык сва[ёй] кандуктарск[ай] сумкі, каб не так рэзала плячо.Пальчэўскі.Нават смешна было глядзець на .. [Янука]: ватоўка расхрыстана, сумка з кнігамі закінута за спіну, шапка з’ехала на патыліцу.Хадкевіч.// Пра выраб такога тыпу для грошай і некаторых прыналежнасцей жаночага туалету.
2. У анатоміі — орган, які мае выгляд полага мяшэчка са злучальнай тканкі. Сардэчная сумка. Сустаўная сумка.
3. У некаторых жывёл — поласць, складка скуры на жываце мацеры, дзе даношваецца і развіваецца дзіцяня.
4. Орган у некаторых грыбоў, у якім развіваюцца споры.
•••
Палявая сумка — сумка, у якой ваенныя носяць планы, карты.
Санітарная сумка — сумка з наборам медыкаментаў і перавязачных сродкаў, неабходных для першай дапамогі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
машы́наж.
1. Maschíne f -, -n:
шве́йная машы́на Nähmaschine f;
пра́льная машы́на Wáschmaschine f;
пасудамы́йная машы́на Geschírrspülmaschine f, Geschírrspüler m -s, -;
электро́нна-выліча́льная машы́на (уст., скар. ЭBM), Computer [kɔmp´ju:tər] m -s, -;
машы́на з прагра́мным кірава́ннем prográmmgesteuerte Maschíne;
2. (аўтамабіль) Áuto n -s, -s, Wágen m -s, -, Automobíl n -s, -e;
грузава́я машы́на LKW [ˏɛlkɑ´ve:] m -s, -s, Lást(kraft)wagen m -s, -;
легкава́я машы́на PKW [ˏpekɑ´ve:] m -s, -s, Persónen(kraft)wagen m -s, -;
саніта́рная машы́на Kránkenwagen m;
пажа́рная машы́на Löschfahrzeug n -(e)s, -e;
вае́нная машы́на Kríegsmaschinerie f -;
дзяржа́ўная машы́на Stáatsmaschinerie f -
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)