2.звычайнамн. (заваёвы, ‑ёў). Тое, што заваявана, набыта, дасягнута. Рэвалюцыя заклікала народ абараняць заваёвы Кастрычніка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рэвалю́цыя, -і, мн. -і, -цый, ж.
1. Карэнны пераварот у жыцці грамадства, які прыводзіць да ліквідацыі старога грамадскага і палітычнага ладу і да перадачы ўлады ў рукі іншага класа.
Буржуазная р. (якая звяргае буржуазны лад і ўстанаўлівае ўладу перадавога класа). Кастрычніцкая р. 1917 г.
2. Карэнны пераварот, рэзкі скачкападобны пераход ад аднаго якаснага стану да другога.
Навукова-тэхнічная р.
|| прым.рэвалюцы́йны, -ая, -ае (да 1 знач.).
Р. час.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
самаацэ́нка, ‑і, ДМ ‑нцы, ж.
Ацэнка самога сябе, сваёй годнасці і недахопаў. Сацыялістычная рэвалюцыя надзвычай павысіла гэтую веру [у чалавека], самаацэнку чалавека і павагу літаратуры да чалавека.Адамовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рэвалюцы́йнасць, ‑і, ж.
Уласцівасць рэвалюцыйнага. Рэвалюцыйнасць рабочага класа. Рэвалюцыйнасць паэзіі. □ І рэвалюцыя апраўдала таксама нашу, сацыял-дэмакратычную работу, апраўдала нашу надзею і веру ў ісцінную рэвалюцыйнасць пралетарыяту.Ленін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
«Трохкаляровая рэвалюцыя» (Уругвай) 10/488
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
рэвалю́цыяж.паліт., тс.перан. Revolutión [-vo-] f -, -en;
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
ЛІ́ПЕНЬСКАЯ РЭВАЛЮ́ЦЫЯ 1830,
рэвалюцыя ў Францыі, у выніку якой скінута манархія Бурбонаў, пакончана з дваранска-клерыкальным рэжымам Рэстаўрацыі (1814—30) і ўстаноўлена Ліпеньская манархія — улада буйных капіталіст. уласнікаў (пераважна фінансістаў) у асобе караля Луі Філіпа. Падставай для рэвалюцыі стала спроба караля Карла X арданансамі ад 25 ліп. распусціць палату прадстаўнікоў, абмежаваць і без таго малую (90 тыс.) колькасць выбаршчыкаў і ўвесці жорсткую цэнзуру друку. Рухаючая сіла Л.р. — рабочыя, рамеснікі, прадпрымальнікі, студэнты, афіцэры. 27—29 ліп. пасля вулічных баёў рэвалюцыя перамагла ў Парыжы, а потым у правінцыі. 2.8.1830 Карл X адрокся ад прастола. Паводле новай канстытуцыі («Хартыі 1830») колькасць выбаршчыкаў павялічылася да 166 тыс., абмежавана ўлада караля, праведзены інш. рэформы. Л.р. не вырашыла задачы дэмакратызацыі франц. грамадства, што абумовіла непазбежнасць новай рэвалюцыі. Але яна пакончыла са спробамі аднаўлення ў Францыі феад.-абсалютысцкіх парадкаў, спрыяла развіццю рыначных адносін у краіне, нанесла ўдар сістэме Свяшчэннага саюза, дала штуршок Бельгійскай рэвалюцыі 1830.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ко́лле, ‑я, н., зб.
Калы. — Пачнецца рэвалюцыя, і ўсё зменіцца раптоўна і стыхійна. І той, хто становіцца цяпер на калені перад царскім поездам, пойдзе з коллем на самога цара.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
распрыго́ніць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; зак., каго-што.
1.Гіст. Вызваліць ад прыгону. Распрыгоніць сялян.
2.перан. Вызваліць ад якога‑н. прыгнёту; разняволіць. Вялікая Кастрычніцкая сацыялістычная рэвалюцыя распрыгоніла ўсе народы Расіі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ЛІСТАПА́ДАЎСКАЯ РЭВАЛЮ́ЦЫЯ 1918у Германіі, Германская рэвалюцыя,
антыманархічная і агульнадэмакр. рэвалюцыя ў Германіі ў канцы 1-й сусв. вайны (пачалася ў ліст. 1918 — адсюль назва). Выклікана вял. стратамі, цяжкім становішчам (асабліва харчовым) і абмежаваннем канстытуцыйных правоў насельніцтва ў час 1-й сусв. вайны, бесперспектыўнасцю вайны супраць намнога большых сіл анты-герм. кааліцыі (Антанты). Непасрэдная яе прычына — спроба ўлад ліквідаваць паўстанне ў г. Кіль ваен. матросаў (3—4.11.1918), якія адмовіліся выканаць загад герм.вярх. камандавання аб прарыве англ. блакады. Да 7—8 ліст. хваляванні, у ходзе якіх на ўзор Сав. Расіі ствараліся органы рэв. улады — Саветы рабочых і салдацкіх дэпутатаў, ахапілі ўсе буйныя гарады і прамысл. цэнтры Германіі. Ва ўмовах паўстання рабочых і салдат Берліна 9 ліст. ад прастола адрокся кайзер (імператар) Вільгельм II (эмігрыраваў), пайшоў у адстаўку канцлер прынц Макс Бадэнскі; Ф.Шэйдэман абвясціў Германію рэспублікай, а К.Лібкнехт — «сацыяліст. рэспублікай». 10 ліст. агульны сход Саветаў у Берліне стварыў рэв. ўрад — Савет нар. упаўнаважаных (СНУ) на чале з Ф.Эбертам. 11 ліст. СНУ заключыў перамір’е з Антантай. Спрэчкі паміж найб. уплывовымі паліт. сіламі рэвалюцыі — Сацыял-дэмакратычнай партыяй Германіі і Незалежнай сацыял-дэмакратычнай партыяй Германіі — вакол пытання «ўлада Саветаў або Нацыянальны сход?» у выніку 1-га з’езда Саветаў (16—21.12.1918) вырашаны на карысць выбараў у Нац. ўстаноўчы сход 191.1919. Гэтымі выбарамі, выбарамі прэзідэнтам дзяржавы Эберта (11.2.1919) і ўтварэннем адказнага перад парламентам урада (13.2.1919) рэвалюцыя завершана; у Германіі ўстаноўлена Веймарская рэспубліка. У час рэвалюцыі мелі месца спробы яе трансфармацыі на ўзор Кастр. рэвалюцыі 1917 у Расіі (напр., абвяшчэнне ў студз. 1919 у г. Брэмен сав. рэспублікі) і праявы грамадз. вайны (баі ў студз. 1919 паміж лева- і праварадыкальнымі сіламі ў Берліне і інш.).
Літ.:
Драбкин Я.С. Ноябрьская революция в Германии. М., 1967;
Орлова М.И. Германская революция 1918—1919 гг. в историографии ФРГ. М., 1986.
Да арт.Лістападаўская рэвалюцыя 1918 у Германіі. Узброеныя матросы, салдаты і цывільныя асобы на вуліцы Берліна.