горад, цэнтр Мурманскай вобл. Расіі, горад-герой (з 1985). Знаходзіцца за паўн. палярным кругам. Незамярзаючы порт на беразе Кольскага зал. Баранцава м.Засн. ў 1916 (да 1917 Раманаў-на-Мурмане). 399 тыс.ж. (1996). Чыг. станцыя. Аэрапорт. Прам-сць: рыбная і рыбаперапрацоўчая, суднабудаванне і суднарамонт, буд. матэрыялаў. У М. — тралавы, селядцовы і прыёмна-трансп. флаты. Пачатковы пункт Паўн. марскога шляху; база ледакольнага, у т. л. атамнага, флоту. 3 ВНУ. 3 тэатры. Краязнаўчы і ваенна-марскі музеі. Каля М. — ваенна-марская база Гаджыева.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БУ́ФЕРНАЯ ЗО́НА,
прыродная тэрыторыя, прылеглая да асабліва ахоўнай (запаведнік, нац. парк і інш.) тэрыторыі, на якой часткова абмяжоўваецца гасп. дзейнасць. Ствараецца з мэтаю лепшай аховы ці падтрымання больш устойлівай экалагічнай раўнавагі на асн. ахоўнай тэр., для змяншэння ўздзеяння на запаведны рэжым антрапагенных фактараў (эксплуатацыя прыродных рэсурсаў, прамысл. і жыллёвага буд-ва, строга рэгламентуюцца паляванне і рыбная лоўля). Асаблівае значэнне мае прадухіленне ўздзеяння на асн. ахоўныя тэр. гідрамеліярацыйных і гідратэхн. работ, што вядуцца ў верхніх участках басейнаў рэк, якія цякуць праз запаведнікі ці закранаюць рэжым падземных вод на іх тэрыторыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖЫВЁЛЬНЫЯ КАРМЫ́,
прадукты жывёльнага паходжання і адходы іх перапрацоўкі, якія выкарыстоўваюцца на корм с.-г. жывёлам. Найб. пашыраныя Ж.к.: малако і прадукты яго перапрацоўкі (адгон, сыроватка, маслёнка і інш.), адходы мясакамбінатаў (мука мясная, мяса-касцявая. крывяная, субпрадукты і інш.), рыбакамбінатаў (мука рыбная і інш.), птушкафабрык і інкубатарных станцый (мука з гідралізатаў пер’я, тумакі, заморкі), зверабойнага промыслу (мяса цюленяў і інш. жывёл і мука з іх туш), а таксама мясцовыя Ж.к. (кукалкі тутавага шаўкапрада, малюскі, азёрныя рачкі і інш.) Ж.к. маюць шмат біялагічна паўнацэннага пратэіну, багатыя вітамінамі, макра- і мікраэлементамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕТРАЗАВО́ДСК,
горад у Расіі, сталіца Рэспублікі Карэлія. Засн. ў 1703. 282,2 тыс.ж. (1996). Порт на Анежскім воз.Чыг. вузел. Аэрапорт. Прам-сць: машынабудаванне (папяровае і хім. абсталяванне, трактары для лясной прам-сці, дрэваапр. станкі, рыбалоўныя судны, выліч. тэхніка, мікракалькулятары), лесапільна-дрэваапр. камбінат, аўтарамонтны, радыёзавод; вытв-сцьбуд. матэрыялаў, лёгкая, харч., у т. л.рыбнаяпрам-сць. Суднаверф. Камбінат «Карэльскія сувеніры». Карэльскі філіял Рас.АН. 2 ВНУ, у т. л.ун-т. Кансерваторыя. 4 тэатры. Музеі: краязн., выяўл. мастацтва. У наваколлі П. — запаведнік Ківач і першы рас. бальнеагразевы курорт Марцыяльныя Воды (цяпер музей-запаведнік).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАНЦЭНТРАВА́НЫЯ КАРМЫ́, канцэнтраты,
кармы, якія маюць высокую колькасць пажыўных рэчываў. Да іх належаць зерне злакавых і бабовых культур, прадукты перапрацоўкі збожжавых і алейных культур, сушаныя адходы крухмальнай, цукр. і брадзільнай прам-сці, камбікармы, сухія жывёльныя кармы і інш. К.к. выкарыстоўваюць пры кармленні ўсіх відаў с.-г. жывёл, асабліва свіней і птушак. Паводле складу пажыўных рэчываў яны падзяляюцца на вугляводзістыя (багатыя крухмалам і цукрамі зерне злакаў, сушаныя коранеклубняплоды, кармавая патака, сухія жамерыны, мязга і інш.) і бялковыя (зерне бабовых, макуха, шрот, вотруб’е, мясная, мяса-касцявая, крывяная, рыбная мука і інш.). Колькасць ператраўнага пратэіну ў 1 кг вугляводзістых К.к. складае 70—80 г, бялковых — 180—350 г.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЛА́ЙПЕДА (Klaipéda),
горад у Літве, на беразе Балтыйскага м.Засн. ў 1252 як ням. рыцарскі замак Мемельбург. З 1525 у складзе Прусіі, з 1871 у Германскай імперыі, з 1920 пад кіраўніцтвам дзяржаў Антанты, з 1923 у Літве; да 1923 наз. Мемель. 201,5 тыс.ж. (1996). Незамярзаючы марскі порт. Чыг. станцыя. Прам-сць: рыбная, суднабуд. і суднарамонтная, тэкст., цэлюлозна-папяровая, харчовая; вытв-сцьбуд. матэрыялаў, маст. вырабаў з бурштыну. База марскога рыбалоўнага флоту. Кансерваторыя. Драм.тэатр. Музеі: краязнаўчы, марской і гадзіннікавай справы, карцінная галерэя. Акіянарыум. Арх. помнікі 17—18 ст. Помнік літ. асветніку Марцінасу Мажвідасу — аўтару і выдаўцу першай кнігі на літ. мове.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАГАДА́Н,
горад у Расіі, цэнтр Магаданскай вобл., на беразе бухты Нагаева Ахоцкага м.Засн. ў пач. 1930-х г., горад з 1939. 123 тыс.ж. (1997). Марскі порт. Ад М. пачынаецца Калымскі тракт. Аэрапорт. Прам-сць: машынабуд. і металаапр. (вытв-сць і рамонт горнага абсталявання, суднарамонт і інш.), харч. (рыбная), лёгкая (швейная ф-ка, гарбарна-абутковы камбінат); вытв-сцьбуд. матэрыялаў. Паўн.-Усх. комплексны НДІ і Ін-тбіял. праблем Поўначы Далёкаўсх. навук. цэнтра Рас.АН, НДІ золата і рэдкіх металаў і інш.Пед.ін-т. 2 т-ры. Краязнаўчы музей. У 1930—50 М. быў цэнтрам Упраўлення Паўн.-Усх. папраўча-працоўных лагераў НКУССССР (гл.ГУЛАГ).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЯРДЗЯ́НСК (у 1939—58 Асіпенка),
горад на Украіне, цэнтр раёна ў Запарожскай вобл.Засн. ў 1827. 132 тыс.ж. (1993). Порт на Азоўскім м.Чыг. станцыя. Прам-сць: машынабудаванне (с.-г. і дарожныя машыны, кабель і інш.), харч. (у т. л.рыбная), лёгкая (абутковая, трыкат.), нафтаперапрацоўчая; вытв-сцьбуд. матэрыялаў (шкловалакно). Пед.ін-т. Краязнаўчы, маст. музеі. Гразевы і прыморскі кліматычны курорт за 5 км ад горада, на беразе Азоўскага м. Развіваецца з канца 19 ст. Шырокія пясчаныя пляжы даўж. каля 20 км. Клімат пераходны ад марскога да кантынентальнага з мяккай зімой, цёплым летам і вял. колькасцю сонечных дзён. Лячэбныя гразі, рапу салёных азёр і заліваў Азоўскага м. выкарыстоўваюць на лячэнне хвароб органаў руху і апоры, сардэчна-сасудзістай і перыферычнай нерв. сістэм, гінекалагічных.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Бо́ўтаць (у розных значэннях; БРС, Янк. II, Бір. Дзярж., Шат.). Рус.болта́ть, укр.бо́вта́ти, польск.bełtać. Слав.bъlt‑ або bьlt‑. Сюды таксама адносяцца баўта́ць ’боўтаць’ (Нас., Касп.), баўця́к ’рыбная сець’ (Касп.), а таксама балта́ць (Шат.), балты́ш ’палка, якою заганяюць рыбу ў сець’ (Шат.). Гэтыя апошнія формы маюць ‑л‑ (замест ‑ў‑), якое сустракаецца на ўсходзе Беларусі. Лічыцца гукапераймальным словам. Параўн. ням.poltern ’стукаць’, літ.bildė́ti ’шумець, грымець’ і г. д. Бернекер, 118; Праабражэнскі, 1, 35; Брукнер, 20; Слаўскі, 1, 30; Фасмер, 1, 190.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
рыба́лкаж.
1.разг. рыба́лка, -кі ж.; ры́бная ло́ўля;
пошёл на рыба́лку пайшо́ў на ры́бу (на рыба́лку);
2.м. и ж., обл. рыба́к, -ка́м.; рыба́чка, -кі ж.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)