гарба́ты, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае горб (у 1 знач.). Расказвалі, што калісьці на месцы Чорнага возера стаяў вялізны палац, у якім жыў гарбаты князь. Шашкоў. // у знач. наз. гарба́ты, ‑ага, м.; гарба́тая, ‑ай, ж. Гарбун. Гарбатага толькі магіла выправіць. Прыказка.
2. Выгнуты, з гарбінкай. Гарбаты серп. □ Гарбаты тонкі нос падкрэсліваў рашучасць характару гэтага чалавека. Самуйлёнак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адва́жыцца, ‑жуся, ‑жышся, ‑жыцца; зак.
Асмеліцца зрабіць, сказаць што‑н., выявіць рашучасць, адвагу. Прайсціся трэці раз Сцёпка не адважыўся: лёгка магло стацца так, што хто-небудзь з суседзяў мог бы звярнуць на яго ўвагу. Колас. Хлопчыкі і дзяўчаткі, якія можа ўпершыню ў жыцці адважыліся адмераць доўгія кіламетры ад сваёй вёскі да мястэчка, ідуць купляць падручнікі. Навуменка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
му́жнасць, ‑і, ж.
Рыса характару чалавека, у якой спалучаюцца храбрасць, рашучасць, вытрымка. Міхаль Рожка быў добры і шчыры хлопец, але ў яго іншы раз не хапала мужнасці і цвёрдасці. Чарнышэвіч. // Адвага, смеласць. Сакратар ЦК КП(б) Беларусі Панцеляймон Кандрацьевіч Панамарэнка ад імя партыі і ўрада віншаваў налібоцкіх партызан і дзякаваў за мужнасць, праяўленую ў жорсткіх баях. Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
няцвёрды, ‑ая, ‑ае.
1. Якому не ўласціва цвёрдасць, даволі мяккі. Няцвёрды грунт.
2. перан. Няўпэўнены, хісткі. Наталля Пятроўна ў жаху адхіснулася і няцвёрдым крокам выйшла з хаты. Шамякін. «Дарагая, любая мамачка», — пісала яшчэ няцвёрдая, але старанная дзіцячая рука. Кірэенка.
3. перан. Такі, якому не ўласціва рашучасць, цвёрдасць. // Уласцівы такому чалавеку. Няцвёрды характар. // Які выражае нерашучасць. Няцвёрды адказ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ахаладзе́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.
1. Стаць халодным, астыць, ахалодаць. Халімон не звяртаў увагі на Патапчыка, а пакручваў прэнт датуль, пакуль ён не ахаладзеў, а тады зноў усунуў у горан. Чарнышэвіч.
2. перан. Страціць сілу пачуцця, свежасць ўспрымання; стаць абыякавым; астыць, ахалодаць. Настрой створаны, глеба гатова, марудзіць нельга, трэба сеяць, каб не спазніцца, каб не ахаладзеў запал і рашучасць. Зарэцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
разгу́блены, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад разгубіць.
2. у знач. прым. Які страціў рашучасць, знаходзіцца ў замяшанні; які ад хвалявання, збянтэжанасці не ведае, як быць. Пакуль Міхалка стаяў разгублены і дзівіўся, над домікам сабралася ўжо цэлая пчаліная хмара. Якімовіч. [Хлопцам] дзякавалі, іх віталі, а яны стаялі здзіўленыя, разгубленыя. П. Ткачоў. // Які выказвае разгубленасць, збянтэжанасць, замяшанне. На .. [хлапчуковым] твары блукала разгубленая ўсмешка. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дэманстрацы́йны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да дэманстрацыі (у 1 знач.). Дэманстрацыйная калона. □ [Рыгор] пачаў падбіваць рабочых на рашучасць, на дэманстрацыйнае выступленне. Гартны.
2. Заснаваны на паказе, на дэманстрацыі (у 2 знач.). Дэманстрацыйны метад выкладання. // Прызначаны для дэманстрацыі (у 2 знач.). Дэманстрацыйная зала. Дэманстрацыйныя ўстаноўкі.
3. Тое, што і дэманстратыўны (у 1 знач.). Дзед Піліп змоўк і з дэманстрацыйнай безуважнасцю закурыў сваю.. піпку. Зарэцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вы́трымка, ‑і, ДМ ‑мцы, ж.
1. Дзеянне паводле дзеясл. вытрымліваць — вытрымаць (у 6 знач.).
2. Уменне валодаць сабой; стойкасць, цярплівасць. Страціўшы адразу вытрымку, Вера Антонаўна ўсхліпнула і заківала галавою. Карпаў. Рашучасць і валявая вытрымка заўсёды былі спадарожнікамі гераізму. Кулакоўскі.
3. Р мн. ‑мак. Невялікі ўрывак, цытата з якога‑н. тэксту. Вытрымкі з рамана, з даклада.
4. Час, на працягу якога аб’ектыў фота‑, кінаапаратаў застаецца адкрытым у працэсе здымкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падагрэ́ць, ‑грэю, ‑грэеш, ‑грэе; зак., каго-што.
1. Крыху, злёгку нагрэць. Падагрэць ваду на сонцы.
2. Зрабіць гарачай ежу. Падагрэць суп. □ [Вільгельміна:] — Можа вам гарбаты падагрэць, Рыгор? Гартны. Гаспадар сабраў сваё паляўнічае начынне, а.. [гаспадыня] падагрэла падрыхтаванае звечара сняданне. Кірэенка.
3. перан. Давесці да стану ўзбуджэння. Рашучасць, з якой выступіў Мазоўка, падштурхнула і падагрэла Кучука. Лобан.
4. перан. Зрабіць мацнейшым; узбудзіць. Падагрэць азарт. □ Цяпер Граноўская спяшалася падагрэць і без таго гарачыя спрэчкі. Гурскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
смеласць, адвага, мужнасць, храбрасць, харобрасць, бясстрашнасць, гераізм, геройства, рыцарства / у прыняцці рашэння: рашучасць, рызыка
Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)