пракол вены полай іголкай для пералівання крыві, увядзення лекавых раствораўі інш. (параўн.венесекцыя).
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
мацу́накм.
1. (моц, трываласць) Féstigkeit f -, Dáuerhaftigkeit f -;
2. (напояў, раствораў) Stärke f -; Alkohólgehalt m -(e)s, -e (віна);
3. (што можна з’есці) Stärkung f -; Erfríschung f - (піццём)
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
ДЭКСТРА́Н,
высокапалімерны поліцукрыд, які сінтэзуецца бактэрыямі роду Leuconostoc і блізкароднымі да іх з глюкозы ў асяроддзі з цукрозай. Мал. маса да 1∙106а.а.м. і больш. Структура малекулы лінейная або разгалінаваная. Сухі Д. набракае ў вадзе і электралітах (у малекуле шмат гідраксільных груп ОН-) з утварэннем вязкіх раствораў. Часткова гідралізаваны Д. ужываецца як кровазаменнік, папярочнасшыты — у гель-фільтрацыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАВЫ́ДАЎ (Юрый Пятровіч) (н. 14.6.1932, в. Сечанава Ніжагародскай вобл., Расія),
бел. хімік. Д-рхім.н. (1980), праф. (1984). Скончыў Ленінградскі ун-т (1955). З 1969 у Ін-це радыеэкалагічных праблем Нац.АН Беларусі. Навук. працы па даследаванні стану радыенуклідаў у растворах. Прапанаваў шэраг тэхнал. метадаў вылучэння радыенуклідаў з раствораў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЛУ́ШЧАНКА (Мікалай Аляксеевіч) (н. 21.8.1937, г. Джанкой, Украіна),
бел. вучоны ў галіне электратэхналогіі. Д-ртэхн.н. (1988), праф. (1991). Скончыў Севастопальскі прыборабудаўнічы ін-т (1977). З 1978 у Магілёўскім тэхнал. ін-це, з 1980 у Гродзенскім с.-г. ін-це. Навук. даследаванні па распрацоўцы і канструяванні абсталявання для атрымання электраактываванага паветра і электрааэрацыі раствораў у працэсах біятэхналогіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
гідрапо́ніка
(ад гідра- + -поніка)
вырошчванне раслін на штучных заменніках глебы з выкарыстаннем водных раствораў пажыўных рэчываў (параўн.аэрапоніка).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
мутарата́цыя
(ад лац. muto = змяняю + rotatio = вярчэнне)
уласцівасць раствораў аптычна актыўных злучэнняў з часам змяняць вярчэнне плоскасці палярызацыі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
АКСІДАВА́ННЕ,
працэс утварэння на паверхні металічных вырабаў аксіднай плёнкі. Павышае каразійную ўстойлівасць, зносаўстойлівасць, электраізаляцыйныя ўласцівасці вырабаў, надае ім прывабны дэкар. выгляд (гл.Паціна). Аксідную плёнку атрымліваюць тэрмічным (гл.Вараненне), хімічным (з дапамогай раствораў кіслот, шчолачаў, спец. рэчываў) і электрахім. анодным (гл.Анадзіраванне) спосабам. Выкарыстоўваюць у прылада-, самалёта-, машынабудаванні, для аддзелкі буд. і арх. дэталяў, метал. вырабаў быт. прызначэння. Гл. таксама Акаліна, Акісленне металаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕ́НІНСКАЕ РАДО́ВІШЧА ПЯСКО́Ў.
У Мінскім р-не каля в. Ельніца. Пластавы паклад звязаны з флювіягляцыяльнымі адкладамі часу адступання сожскага зледзянення. Пяскі жоўтыя, светла-шэрыя, пераважна дробназярністыя, з праслоямі тонказярністага пяску, палевашпатава-кварцавыя, месцамі слабагліністыя. Разведаныя запасы 9,12 млн.м³. Магутнасць карыснай тоўшчы 6,8—30,4 м, ускрышы (тонказярністыя пяскі, супескі) 0,2—5 м. Пяскі прыдатныя на выраб муровачных раствораў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЕНАПУ́НКЦЫЯ,
падскурнае ўвядзенне іголкі ў вену для выцягвання з яе крыві ці ўлівання ў яе лек.раствораў, крыві, кровазаменнікаў і інш. Выкарыстоўваюць паверхневыя вены локцевага згібу, кісці, перадплечча. Пры неабходнасці працяглай інфузійнай тэрапіі робяць пункцыйную катэтэрызацыю магістральных вен (сцягновых, падключычных і інш.). У дзяцей венапункцыю робяць у цэнтр. вены, у нованароджаных і грудных дзяцей — у вены галавы. Ускладненні: гематомы, флебіт і трамбоз вены, памылковая пункцыя і інш.