Лададзе́ць ’тарахцець, шмат гаварыць (аб дзіцяці) ’*(Нар. лекс.). Відаць, уграфінізм. Параўн. вепск.лoдęita, лodaita ’гаварыць, гутарыць, расказваць’, Aodaizoitta ’займаць размовай’. Не выключана магчымасць утварэння гэтай лексемы анаматапеічным шляхам. Параўн. лататы, лататоніць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
адчастава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак., каго.
Разм. Пачаставаць каго‑н.; аддзякаваць пачастункам за пачастунак. Сабастыян Рамашка пачаў тут расказваць, як Савасцей Панебра пасля надумаўся быў чым-небудзь падобным адчаставаць жонку.Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
параска́зваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
1. Расказаць усё, многае.
2.Расказваць некаторы час. Пасажыры трохі яшчэ паскалілі зубы, парасказвалі анекдоты і неўпрыкмет пачалі апускаць галовы, бы куры на седале.Сачанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
bajać
незак.
1.расказваць казкі (байкі);
2. вярзці (плявузгаць, малоць) лухту
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)