Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
jählingsadv
1) рапто́ўна, імклі́ва, стрымгало́ў
2) кру́та
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Ме́кнуцца ’ўпасці раптоўна’ (Ян.). Гукапераймальнае. Да шмяк, шмякнуцца (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
БЕ́ЛАЯ ГАРА́ЧКА, алкагольны дэлірый,
найбольш частая форма вострых алкагольных псіхозаў. Узнікае пасля чарговага запою або калі раптоўна спыняюць прыём алкаголю. Пачынаецца з таго, што хворы дрэнна спіць, бачыць пакутлівыя сны, палахлівы. Пазней з’яўляюцца бяссонніца, зрокавыя і слыхавыя галюцынацыі. Хворым бачацца пачвары, чэрці, насякомыя, пацукі, мышы. Парушаецца свядомасць. Такія хворыя небяспечныя для сябе і тых, хто іх акружае. Іншы раз павышаюцца т-ра і крывяны ціск, дрыжаць рукі. Стан пагаршаецца пад вечар. Хвароба цягнецца 3—9 дзён, пасля чаго хворы звычайна ачуньвае. Лячэнне ў псіхіятрычным стацыянары.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРФЕ́Й,
у грэчаскай міфалогіі фракійскі спявак, сын музы Каліопы. Цудоўнымі спевамі і ігрой на кіфары ён зачароўваў багоў і людзей, утаймоўваў дзікія сілы прыроды. Паводле міфаў, Арфей удзельнічаў у паходзе арганаўтаў, лічыўся заснавальнікам арфічных культаў. Калі раптоўна памерла яго жонка Эўрыдыка, Арфей адправіўся за ёю ў царства мёртвых. Міф пра Арфея — часты сюжэт у выяўл. мастацтве (ант. вазы, фрэскі, карціны П.Рубенса, Я.Тынтарэта), л-ры (Авідзій, Вергілій), музыцы (К.Глюк, Ф.Ліст, І.Стравінскі) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САМУІ́Л (?—6.10.1014),
цар [997—1014] Заходне-Балгарскага царства, якое ў 969 вылучылася са складу Першага Балгарскага царства і адстойвала сваю незалежнасць пасля захопу Візантыяй Усх. Балгарыі (971). Нанёс шэраг паражэнняў візантыйцам і вызваліў ад іх б.ч.балг. зямель, далучыў да свайго царства Сербію, значныя часткі Фесаліі і Эпіра. У 1014 пры Бяласіцы пацярпеў паражэнне ад візант. імператара Васілія II Балгарабойцы. Пераможца асляпіў 15 000 балг. палонных і накіраваў іх да С., які не вытрымаў гэтага відовішча і раптоўна памёр. У балг.гіст. традыцыі С. — узор цара-воіна і барацьбіта за незалежнасць.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
пы́рснуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.
1.Аднакр.да пырскаць.
2.Раптоўна і моцна паліцца. Саша захліпнулася, і слёзы пырснулі з вачэй.Пестрак.Кроў фантанам пырснула з раны.Новікаў.//перан.Раптоўна з’явіцца, паказацца (пра сонечныя прамяні, святло, агонь). Назаўтра, ледзь сонца пырснула з-за Некрашоў, Шэмет ужо быў на стадоле.Лобан.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)