КУЛІ́СА (франц. coulisse ад couler слізгаць, бегчы),
1) звяно куліснага механізма, якое верціцца вакол нерухомай восі і стварае з другім рухомым звяном (паўзуном) паступальную пару. Бываюць вярчальныя, хістальныя і прамалінейна рухальныя.
2) Элементы тэатральнай дэкарацыі з тканіны, якія свабодна вісяць або нацягнуты на рамы і размяшчаюцца па баках сцэны паралельна ці пад вуглом да рампы. Разам з падугамі ўтвараюць т.зв. адзенне сцэны. Упершыню выкарыстаны ў 1619 у тэатры т. Парма (Італія).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ло́жак, м.
Прадмет мэблі для сну ў выглядзе доўгай рамы з ножкамі і дзвюма спінкамі, на якую кладуцца матрац і пасцель. Драўляны ложак. Жалезны ложак. □ Хлопчык ляжаў на ложку, захутаны ў дзве коўдры.Хомчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
РА́МА (ад ням. Rahmen) у будаўніцтве, стрыжнёвая сістэма, элементы якой злучаны паміж сабой жорсткімі сувязямі ці шарнірамі. Асн. элементы Р. — стойкі (верт. стрыжні) і рыгелі (гарыз. стрыжні). Бываюць плоскія і прасторавыя, адна- і шмат’ярусныя, сіметрычныя, замкнёныя і інш. Большасць Р. — статычна нявызначаныя сістэмы; разлік іх праводзіцца метадамі буд. механікі. Выкарыстоўваюцца як нясучыя канструкцыі прамысл. і грамадскіх будынкаў, мастоў, пуцеправодаў, эстакад і інш.інж. збудаванняў.
Рамы: а — плоскія (бесшарнірная і трохшарнірная); б — прасторавая.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
дубальто́вы
(польск. dubeltowy, ад с.-н.-ням. dubbelt)
які складаецца з двух аднародных або падобных прадметаў, частак; падвойны (напр. д-ыя рамы).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
а́рфа
(польск. arfa, harfa, ад ням. Harfe)
1) шматструнны шчыпковы інструмент у выглядзе трохвугольнай рамы;
2) сельскагаспадарчая машына для ачысткі зерня ад мякіны.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
КУСТАРЭ́З,
машына для расчысткі тэрыторыі ад хмызняку і драбналесся (дрэў дыяметрам да 25 см). Бываюць адвальна-нажавыя, вальцава-нажавыя і нажавыя.
Найб. пашыраныя адвальна-нажавыя К. складаюцца са штурхальнай рамы, навешанай на гусенічны трактар, клінападобнага адвала з гарыз. нажамі, канатна-блочнай ці гідраўл. сістэмы кіравання. Выкарыстоўваюцца пры асваенні новых зямель (пры выкананні культуртэхнічных работ), буд-ве і эксплуатацыі дарог, пракладцы газаправодаў, каналаў, прасек і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЛЕ́ЕНЫЯ КАНСТРУ́КЦЫІ,
канструкцыі, элементы якіх нераздымна злучаны з дапамогай кляёў. Адрозніваюць К.к. будаўнічыя (нясучыя — аркі, бэлькі, калоны, фермы, рамы і агараджальныя — звычайна слаістыя пліты, панэлі, карабы і інш.), суднавыя (напр., карпусы катэраў, шлюпак), авіяцыйныя (карпусы некаторых лятальных апаратаў), мэблевыя і інш.
Робяцца з драўніны, металу, пластмас, бетону, шкла і інш. матэрыялаў у розных спалучэннях. Найб. пашыраны клееныя драўляныя канструкцыі. Вызначаюцца павышанай нясучай здольнасцю, трываласцю, даўгавечнасцю, высокай эфектыўнасцю выкарыстання матэрыялаў (маламерных, рознагатунковых, фанеры). Разнавіднасць К.к. — абалонкі з сінт. тканін на клеявых злучэннях, што выкарыстоўваюцца як пакрыцці часовых збудаванняў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕСАПІ́ЛЬНАЯ РА́МА, піларама,
разнавіднасць дрэварэзальнага станка для падоўжнай распілоўкі бярвён і брусоў. Аснашчаны камплектам паласавых рамных піл, замацаваных у пілавальнай рамцы.
З дапамогай крывашыпна-шатуннага механізма рамка робіць зваротна-паступальныя рухі і распілоўвае піламі бервяно, якое падаецца механізмам вальцовага тыпу. Л.р. аснашчаюць цялежкамі для падачы бярвён і ральгангамі для адвозкі піламатэрыялаў. Верт. Л.р. пашыраны ў лесапільнай вытв-сці, гарыз. (аднапільныя) — у вытв-сці фанеры пры распілоўванні бярвён на загатоўкі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАГІЛЁЎСКІ ЗАВО́Д «СТРОММАШЫ́НА» Пабудаваны ў 1913 у Магілёве як чыгуна-медналіцейны з-д, з 1922 металаапр.з-д «Адраджэнне», у 1940 з далучэннем аўтарамонтнага з-да — авіяцыйны з-д. Ў Вял.Айч. вайну абсталяванне эвакуіравана ў Куйбышаў (цяпер Самара), цэхі ў асн. разбураны. Адноўлены ў 1946 з сучаснай назвай. У 1964—75 вырабляў пасажырскія ліфты. Прадукцыя (1999): тэхнал. лініі па вырабе керамічнай цэглы, керамзітавага жвіру, азбестацэментавых шыферу і труб, жалезабетонных шпал для магістральных чыгунак, мяккай дахоўкі (руберойд, шклопалатно); абсталяванне для вытв-сці пясчана-цэментавых вырабаў, рамы лесапільныя і інш.