Цячы, пераліваючыся (пра ручай, крыніцу і пад.). Там фантан, як вадаспад, Не сціхаючы бруіцца.А. Александровіч.//перан.Разыходзіцца струменямі, хвалямі (пра паветра, святло, пах і пад.). І Лагода адчуў, што цяпло, якое бруілася з.. [Дашыных] вачэй, адразу пранікла ў самае яго сэрца, моцна завалодала ім.Васілевіч.Каласістыя мірныя палі, якія бруіліся пад ветрам, уціхамірвалі душу.Шарахоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
permeate
[ˈpɜ:rmieɪt]
v.
1) распаўсю́джвацца, разыхо́дзіцца; прамо́чваць
Smoke permeated the house — Дым разыйшо́ўся па ўсёй ха́це
2) праніка́ць, прахо́дзіць праз што
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
парадо́кс
(гр. paradoksos = нечаканы, дзіўны)
своеасаблівая думка, меркаванне, якое разыходзіцца з агульнапрынятымі поглядамі, супярэчыць разумнаму сэнсу;
2) нечаканая з’ява, якая не адпавядае звычайным уяўленням у навуцы;
3) лог. адзін з відаў супярэчнасцей, што ўзнікаюць у правільным па лагічнай форме разважанні.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
парадо́кс, ‑а, м.
Думка, меркаванне, якое разыходзіцца з агульнапрынятымі поглядамі, супярэчыць разумнаму сэнсу. //Кніжн. Нечаканая з’ява, якая не адпавядае звычайным уяўленням у навуцы. Матэматычны парадокс. Лагічны парадокс.//Разм. Недарэчны збег акалічнасцей, які супярэчыць разумнаму сэнсу. [Зося:] Мама мая на дваццаць гадоў маладзей за тату, і яе забралі ў армію, мама — хірург. У нашу армію.. А тата працуе ў немцаў. Парадокс.Шамякін.
[Ад грэч. parádoxos — нечаканы, дзіўны.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
circulate
[ˈsɜ:rkjəleɪt]1.
v.i.
1) кружы́ць, абарача́цца
2) пашыра́цца, разыхо́дзіцца
3) ру́хацца, цыркулява́ць (пра кроў)
2.
v.t.
1) пашыра́ць, распаўсю́джваць
2) перадава́ць
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
далако́п, ‑а, м.
Рабочы, які капае магілы. Далакопы ўзяліся за рыдлёўкі, натоўп пачаў разыходзіцца, расцякаючыся па сцежках, што вялі да выхаду з могільніка.Хадкевіч.Магіла была гатова. Апёршыся на лапаты, чакалі далакопы, калі закопваць ім.Вярцінскі.// Той, каму даручана капаць, раскопваць што‑н. [Вера:] Мы з Чарнавусам касцямі не займаемся, гэта Гарлахвацкі іх перабірае. А наша справа — мел, гліна, вапна, фасфарыты. Галоўны далакоп — Аляксандр Пятровіч, а я яму памагаю.Крапіва.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
разла́дзіцца, ‑ладзіцца; зак.
1. Прыйсці ў няспраўнасць. Тады нешта разладзіўся ляжак і нельга было выпаліць у печы, каб не напусціць поўную хату дыму.Сачанка.
2. Расстроіцца, парушыцца, перастаць ладзіцца. Дружба разладзілася. □ Але вяселле ўжо разладзілася, госці паўставалі з-за стала і пачалі разыходзіцца.Сабаленка.[Галіна:] — [Пісаў], што ніколі не забудзе тых дзён... Пісаў, што ўспамінае, — таксама... Але хутка перапіска разладзілася.Мележ.
3. Страціць свой строй, лад. Станок разладзіўся.
4. Расстроіцца, сапсавацца (пра здароўе).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
differ[ˈdɪfə]v.
1. адро́знівацца, ро́зніцца;
We differ in our tastes. У нас розныя густы.
2.разыхо́дзіцца ў по́глядах, мець ро́зныя ду́мкі;
I beg to differ. fml Я дазволю сабе не згадзіцца;
We agreed to differ. Мы вырашылі спыніць непатрэбную спрэчку.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)