Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
reflektíeren
1.vtфіз. адбіва́ць
2.vi
1) (auf A) разлі́чваць (на што-н.), прэтэндава́ць (на што-н.)
2) (über A) разважа́ць (аб чым-н.)
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
bank4[bæŋk]v.
1. нава́льваць, зграба́ць у ку́чы;
bank snow зграба́ць снег у ку́чы
2. акружа́ць ва́лам, рабі́ць на́сып
3. рабі́ць віра́ж (пра самалёт)
bank on[ˌbæŋkˈɒn]phr. v.разлі́чваць (на каго-н.), спадзява́цца;
I am banking on you to help me. Я спадзяюся на вашу дапамогу.
bank up[ˌbæŋkˈʌp]phr. v. падтры́мліваць аго́нь
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
ПЛЯХА́НАЎ Георгій Валянцінавіч (112.1856, с. Гудалаўка, цяпер Краснінскі р-н Ліпецкай вобл., Расія —30.5.1918),
расійскі паліт. дзеяч, тэарэтык сацыялізму, заснавальнік рас.сацыял-дэмакратыі. Вучыўся ў Горным ін-це (С.-Пецярбург, 1874—76). У 1876 чл. народніцкага гуртка «бунтароў» (паслядоўнікаў М.А.Бакуніна). З ліп. 1877 чл. кіраўніцтва «Зямлі і волі». вёў працу сярод рабочых. Пасля расколу «Зямлі і волі» (1879) лідэр «Чорнага перадзелу». У 1879 наведаў Мінск, дзе выдаваліся падп. чорнаперадзельскія газеты «Черный передел», «Зерно» і пракламацыі. З 1880 у эміграцыі; у сваіх ідэйных пошуках паступова схіляўся да марксізму. У 1883 засн. групу «Вызваленне працы», якая набыла ў Жэневе друкарню А.Трусава, прапагандавала марксізм на тэр.Рас. імперыі, у т. л. на Беларусі. У працах «Сацыялізм і палітычная барацьба» (1883) і «Нашы рознагалоссі» (1885) П. з марксісцкіх пазіцый крытыкаваў тэорыю і практыку народніцтва. Тэарэт. распрацоўкі П. высока цаніў Ф.Энгельс. Працы «Анархізм і сацыялізм» (1894), «Да пытання аб развіцці маністычнага погляду на гісторыю» (1895) і «Да пытання аб ролі асобы ў гісторыі» (1898) былі ўкладам у тэорыю гістарычнага матэрыялізму. П. — удзельнік устаноўчага кангрэсу Інтэрнацыянала 2-га (1889, Парыж), чл.Міжнароднага сацыялістычнага бюро (з 1900). У палеміцы з Э.Бернштэйнам адстойваў неабходнасць сацыяліст. рэвалюцыі і магчымасць навук. сацыялізму, але пагаджаўся з ім у тым, што «на блізкае ажыццяўленне сацыялістычнага ідэалу... нельга разлічваць». З 1900 адзін з арганізатараў і чл. рэдакцыі газ.«Искра», актыўны ўдзельнік распрацоўкі праграмы Расійскай сацыял-дэмакратычнай рабочай партыі (РСДРП), змагаўся супраць «эканамізму». На 2-м з’ездзе РСДРП (1903) абраны чл. рэдакцыі газ. «Искра» (Цэнтр. органа партыі) і старшынёй Савета партыі. Пасля з’езду адзін з лідэраў меншавікоў. У час рэвалюцыі 1905—07 палемізаваў з бальшавікамі, якія лічылі буржуазію і лібералаў рэакцыйнай сілай, крытыкаваў іх за Снежаньскае ўзбр. паўстанне 1905, якое лічыў непадрыхтаваным, за байкот выбараў у 1-ю Дзярж. думу, адстойваў праграму муніцыпалізацыі зямлі. У час існавання трэццячэрвеньскага палітычнага рэжыму прадказваў паўтарэнне рэвалюцыі ў недалёкім будучым, крытыкаваў «ліквідатараў» (прыхільнікаў ператварэння РСДРП ў легальную рэфармісцкую партыю). У працах «Асноўныя пытанні марксізму» і «Ваяўнічы матэрыялізм» (1908) дапоўніў тэорыю гіст. матэрыялізму палажэннем аб сац.-псіхал. кампаненце грамадскай свядомасці як звяне паміж сац.-паліт. ладам і ідэалаг. надбудовай, адстойваў філас. матэрыялізм, крытыкаваў прыхільнікаў эмпірыякрытыцызму ў кіраўніцтве РСДРП. У 1-ю сусв. вайну стаяў на пазіцыях абаронніцтва і сац.-патрыятызму. Пасля Лют. рэвалюцыі 1917 вярнуўся ў Расію. Выступіў супраць абвешчанага У.І.Леніным у крас. 1917 курсу на сацыяліст. рэвалюцыю. Зыходзячы з марксісцкай тэорыі эканам. эвалюцыі, П. лічыў, што «сацыялістычны лад мае на ўвазе па меншай меры дзве перадумовы: 1) высокую ступень развіцця прадукцыйных сіл...; 2) вельмі высокі ўзровень свядомасці ў працоўным насельніцтве краіны» і таму называў ленінскія планы сацыяліст. пераўладкавання тагачаснай Расіі «несумненнай і вельмі шкоднай утопіяй». Прыхільнік захавання тэр. цэласнасці Расіі і вядзення вайны да пераможнага канца. Цяжка хворы П. узначальваў с.-д. арг-цыю «Адзінства», выступаў як публіцыст у яе газ. «Единство». Кастр. рэвалюцыю 1917 успрыняў адмоўна.
Тв.:
Соч.Т. 1—24. М.; Л., 1923—27;
Философско-литературное наследие Г.В. Плеханова. Т. 1—3. М., 1973—74.
Літ.:
Тютюкин С.В. Г.В.Плеханов: Судьба рус. марксиста. М., 1997.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
spodziewać się
незак.
1.kogo/czego чакаць каго/чаго;
Maria spodziewać się dziecka — Марыя чакае дзіця;
2.kogo/czego спадзявацца, разлічвацьна каго/што
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
count3[kaʊnt]v.
1. лічы́ць, падлі́чваць;
count one’s money лічы́ць гро́шы;
count up to three лічы́ць да трох
2. мець значэ́нне;
Money counts with him more than anything. Грошы для яго – самае галоўнае;
Every minute counts. Дарагая кожная хвіліна.
3. прыма́ць у разлі́к, улі́чваць;
fifty people not counting the children пяцьдзяся́т чалаве́к, калі́ не лічы́ць дзяце́й;
that doesn’t count гэ́та не ідзе́ ў разлі́к
4. лічы́ць, успрыма́ць;
be counted as friends лічы́цца сябра́мі
♦
don’t count your chickens before they are hatched кураня́т уво́сень лі́чаць; ≅ не той хлеб, што на по́лі, а той, што ў гумне
count on[ˌkaʊntˈɒn]phr. v.разлі́чваць, спадзява́цца (на каго-н. або што-н.)
count upon[ˌkaʊntəˈpɒn]phr. v.разлі́чваць, спадзява́цца (на каго-н. або што-н.)
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
spítzen
1.vt завастра́ць, вастры́ць (аловак);
◊
die Óhren ~ навастры́ць ву́шы
2.~, sich (auf A) настро́іцца, разлі́чваць (на што-н.);
er spitzt sich auf díeses Buch яму́ на́дта хо́чацца прачыта́ць [атрыма́ць] гэ́тую кні́гу
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
ме́титьIIнесов.
1.(целить) цэ́ліць, ме́ціць, ме́рыцца;
2.(на кого, что, в кого, что — иметь в виду, намекать) разг. мець на ўва́зе (каго, што); намяка́ць (на каго, што);
3.(во что — стремиться стать кем-л.) разг. ме́рыцца, цаля́ць, нацэ́львацца;
4.(намереваться) уст. мець наме́р, збіра́цца; (рассчитывать)разлі́чваць; спадзява́цца.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
risk1[rɪsk]n.
1. ры́зыка;
Let’s try, it’s not much of a risk. Паспрабуй, рызыка невялікая.
2. небяспе́ка, пагро́за;
a risk to national security пагро́за нацыяна́льнай бяспе́цы
3. аб’е́кт ры́зыкі (пра чалавека або бізнес);
a poor risk ненадзе́йны кліе́нт;
a good risk кліе́нт, на яко́га мо́жна разлі́чваць
♦
at risk (from/of smth.) пад пагро́зай (чаго́-н.);
at one’s (own) risk на свой страх і ры́зыку;
take a risk/take risks рызыкава́ць
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
планава́ць, ‑ную, ‑нуеш, ‑нуе; незак., што.
1. Складаць план, праект якога‑н. збудавання. Планаваць будынак школы.
2. Размячаць месца пад што‑н. згодна з планам. [Архітэктар] плануе адразу цэлы горад: вуліцы, плошчы, праспекты.Лужанін.Калгас будаваў новыя хаты. Леапольд Гушка пільным вокам спрактыкаванага гаспадара сам планаваў месца.Чорны.
3. Складаць план развіцця, ажыццяўлення чаго‑н.; уключаць у план развіцця чаго‑н. Планаваць вытворчасць тавараў шырокага ўжытку. □ Плануе калгас свой гадавы прыбытак — на першым месцы ў яго сад.Ракітны.
4. Мець намер, разлічваць зрабіць што‑н., меркаваць. Планаваць экскурсію. □ Планавалі на сёння пайсці ў кіно. А замест гэтага мы ўсе ўтраіх працавалі на гародзе Раманюка.Савіцкі.Ужо з першага курса Ваня планаваў, як ён ўладкуецца на работу пасля заканчэння тэхнікума.Новікаў.Міхей планаваў так. Скончыць сын дзесяцігодку і паступіць у інстытут.Ермаловіч.
5.без дап.Разм. Займацца планаваннем. [Жанчына:] — Хто ў вас там плануе, Лявон Ігнатавіч, хто распараджаецца?Хадкевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)