rozmnażać

незак.

1. размнажаць, размножваць;

2. разводзіць; пладзіць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

grßziehen* аддз. vt

1) выро́шчваць, разво́дзіць

2) выхо́ўваць, выгадо́ўваць

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

та́ры-ба́ры, нескл.

Разм. Пустая размова, балбатня. Высокі, бялявы [хлопец] .. падыходзіць да цёткі, кланяецца ў пояс: — Прабачце, калі ласка. Тары-бары нам некалі разводзіць.. Мы шукаем гарманіста. Жычка. Трэба было сабраць усю сілу волі, каб не пачаць вось гэтак весці з ім [дзядзькам] тары-бары, і брацца за больш сур’ёзную справу. Карпюк. — Адчапіся! — лена махнула рукой гаспадыня. І да Марыхен: — А ты... ты не павінна тут разводзіць з .. [хлопцамі] свае дурныя тарыбары. Брыль. // у знач. вык. Ужываецца паводле знач. дзеясл. гаварыць, балбатаць. Яму — пра справу, а ён — тары-бары.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сантыме́нты, ‑аў; адз. няма.

Празмерная чуллівасць. Спаткаліся.. [Антон і Ларыса] нібы два даўнейшыя сябры: сардэчна, але без сантыментаў. Стаховіч. // Іран. Празмерна мяккае, нерашучае дзейнічанне. Сантыменты разводзіць. □ [Віктар Міхайлавіч:] — У мяне план, завод, яго слава, а вы хочаце, каб я займаўся сантыментамі. Скрыган.

[Фр. sentiment — пачуццё.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дэмаго́гія

(гр. demagogia)

1) падман народных мас прывабнымі, але лжывымі абяцаннямі для дасягнення сваіх мэт;

2) пустыя мнагаслоўныя разважанні (напр. разводзіць дэмагогію).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Валаво́дзіць ’марудзіць’ (БРС, Гарэц., Касп.), валаводзіццаразводзіць цяганіну’ (Нік. Очерки). Рус. калін., кур. воловодить ’марудзіць, бавіцца, марнаваць час, зацягваць справу’, укр. воловод ’маруда’, воловодити ’цягнуць справу’. Да валавод ’той, хто водзіць валоў’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

züchten vt разво́дзіць, выро́шчваць, гада́ваць

2) трыма́ць у стро́гасці, кара́ць

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

бюракраты́зм, ‑у, м.

1. Канцыляршчына, папяровая валакіта, фармальныя адносіны да справы. — Ды няўжо ж тут бюракратызм разводзіць з-за жмені сечкі? — яшчэ храбрэй заўважыў.. [Лапко]. Колас.

2. У капіталістычных краінах — сістэма кіравання, якая характарызуецца адарванасцю ад народу і апіраецца на касту чыноўнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

АЕ́Р (Acorus),

род шматгадовых травяністых раслін сям. ароннікавых. 2 віды, пашыраныя ва ўмераных і субтрапічных зонах Еўразіі і Паўн. Амерыкі. На Беларусі аер звычайны (Acorus calamus; нар. назвы — ірны корань, шувар, касатар, явар, ярай, яір). Расце на балотах, водмелях рэк, азёр, сажалак, старыц, канаў. Радзіма Усх. Азія; у 13 ст. як лек. расліна завезена ў Польшчу, у 16 ст. яго пачалі разводзіць у Зах. Еўропе. Аер злакавы, або акурус (Acorus gramineus), асабліва пашыраны ў Японіі, на Беларусі вядомы як акварыумная расліна.

Расліны аеру звычайнага выш. 30—120 см маюць характэрны пах. Сцябло прамое, лісце даўж. да 1 м. Карэнішча тоўстае, доўгае, з бародаўчатай паверхняй. Кветкі дробныя, зеленавата-жоўтыя, у цыліндрычных зялёных катахах даўж. 6—8 см. Плод — маланасенная сухая ягада. Размнажаецца пераважна дзяленнем карэнішча. Настой з яго ўжываецца для ўзбуджэння апетыту, як танізоўны сродак, прэпараты — пры лячэнні язвавай хваробы, гастрыту. Эфірны алей выкарыстоўваецца ў лікёра-гарэлачнай і кандытарскай вытв-сці, парфумерыі.

Аер балотны.

т. 1, с. 148

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

bring forth

а) радзі́ць, нараджа́ць

б) раскрыва́ць, пака́зваць

в) Obsol. гадава́ць, разво́дзіць паро́дзістую жывёлу

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)