адна з іранскіх моў (усх. група); мова асецінаў. Пашырана ў Асеціі, на тэр.Цэнтр. Каўказа, у некаторых раёнах Грузіі і Паўд. Каўказа. Паходзіць ад моў качэўнікаў Паўн. Прычарнамор’я (скіфаў, сарматаў, аланаў і інш.). На асецінскую мову моцны ўплыў (асабліва ў фанетыцы і лексіцы) зрабілі каўказскія мовы. Мае 2 асн. дыялекты: іронскі (аснова літ. мовы) і дыгорскі.
Фаналагічная сістэма характарызуецца 7 галоснымі (моцнымі і слабымі) і 28 зычнымі, у т. л. змычна-гартаннымі гукамі. Граматычны лад аглюцінатыўны (у скланенні) і флектыўны (у спражэнні). Граматычнага роду няма. Першы пісьмовы помнік (грэч. Літары) — Зелянчукскі надпіс (941). У 1844 А.М.Шагрэн стварыў алфавіт на аснове кірыліцы, з 1923 пісьменства на аснове лац., з 1938 — рус. графікі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
картэ́ль, -я, мн. -і, -яў, м.
1. Аб’яднанне буйных прадпрыемстваў якой-н. галіны прамысловасці, якія захоўваюць камерцыйную і вытворчую самастойнасць, арганізаванае з мэтай рэгулявання вытворчасці, забеспячэння панавання на рынку, кантролю над цэнамі і атрымання манапольных прыбыткаў.
Нафтавы к.
2.Пісьмовы выклік на дуэль (уст.).
|| прым.картэ́льны (да 1 знач.), -ая, -ае.
Картэльнае аб’яднанне.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
monit, ~u
м.афіц. напамін, напамінак; пісьмовы напамін
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
маніфе́ст
(фр. manifeste, ад лац. manifestus = яўны)
1) урачысты пісьмовы зварот урада да насельніцтва з выпадку важнай падзеі;
2) палітычны зварот праграмнага характару;
3) пісьмовы выклад літаратурных або мастацкіх прынцыпаў якога-н. напрамку або групы.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
davenport
[ˈdævənpɔrt]
n.
1) від до́ўгае кана́пы
2) esp.Brit.пісьмо́вы стол з шуфля́дамі
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
картэ́ль, ‑я, м.
1. Адна з форм капіталістычных манаполій — аб’яднанне прадпрыемцаў якой‑н. галіны прамысловасці з мэтай манапольнага панавання на рынку і атрымання найбольшага прыбытку пры захаванні камерцыйнай і вытворчай самастойнасці аб’яднаных прадпрыемстваў.
2.Уст.Пісьмовы выклік на дуэль.
[Фр. cartel.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Змяшчаць у сабе, умяшчаць; размяшчаць, даваць прыстанішча. Невялікі ўтульны пакой бібліятэкі мясціў у сабе цяжкі пісьмовы стол і дзве шырокія шафы.Галавач.У старога сёння свята, І гасцей не месціць хата.Гілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Літарату́ра ’сукупнасць твораў пісьменства народа’, ’від мастацтва — стварэнне вобразаў пры дапамозе мовы, слова’, ’сукупнасць друкаваных твораў адной галіны ведаў’ (ТСБМ), літэратура (Яруш.). З польск.literatura < лац.litterātūra ’пісьмовы тэкст, навука пра мову, адукацыя, навука, пісьменства’ < littera. Крукоўскі (Уплыў, 85) крыніцай запазычання лічыць рус. мову.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
дыгра́ф
(ад ды- + -граф)
пісьмовы знак з дзвюх літар, які ўжываецца для перадачы на пісьме пэўнага гуку.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
Лі́тар ’адна літара’ (КЭС, лаг.), лі́тара ’пісьмовы знак алфавіта’ (ТСБМ, Гарэц., Мал.), ст.-бел.литера, литэра ’тс’ (XVI ст.) запазычана са ст.-польск.litera ’тс’ < лац.littera ’знак пісьма’, litterae ’ліст, кнігі, літаратура, навукі’ (Слаўскі, 4, 298; Кюнэ, 72; Красней, Бел. лекс., 90; Булыка, Запазыч., 190).