1. Які мае адносіны да гіяцынту (у 1 знач.). Гіяцынтавы пах.
2. Зроблены з гіяцынту (у 2 знач.); з гіяцынтам (гіяцынтамі). Гіяцынтавы пярсцёнак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
«КО́РВІН»,
прыватнаўласніцкі герб, якім карысталіся каля 80 родаў Беларусі, Украіны, Літвы і Польшчы, у т. л. Бянкоўскія, Дмахоўскія, Каханоўскія, Крукоўскія, Урублеўскія. Мае ў чырв. полі выяву крумкача, які сядзіць на бервяне з адсечанымі 4 сукамі і трымае ў дзюбе пярсцёнак. Клейнод — на прылбіцы з каронай тры страусавыя пёры. Герб «К.» адгалінаваўся ў пач. 16 ст. ад герба «Слепаўрон».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Пе́рсцень, пе́рсьцінь, персцёнок ’пярсцёнак з каштоўным каменем’, ’жалезнае колца ў касе’ (Нас., Касп., Бяльк., ТСБМ, ТС, Выг.). Укр.пе́рстінь, рус.пе́рстень, польск.pierścień, н.-, в.-луж.pjeršćeń, чэш.prsten, славац.prsteň, славен.pŕstan, серб.-харв.пр̏стен, макед.прстеп, балг.пръ́стен, ст.-слав.прьстень. Прасл.*pьrsteńь, утворанае ад *pьrstъ ’палец’ (Махэк₂, 486–487). Сной (гл. Бязлай, 3, 130) услед за Шпехтам (KZ, 59, 245) выводзіць прасл.*pьrsty/ę, Р. скл. pь̋rstene з прыметніка *pьrstenъ, дапускаючы існаванне лексемы *pь̋rstъ ’пярсцёнак’, г. зн. “які належыць пальцу”, і параўноўвае такое ўтварэнне з балтыйскім: прус.pirsten ’палец’ — балта-слав.pirstá‑ ’тс’. Кюнэ (Poln., 86) мяркуе, што бел. лексема запазычана з польск.pierścień ’пярсцёнак’ (гэтаксама і Банькоўскі, 2, 559), што ў святле згаданых вышэй фактаў малаверагодна, параўн., аднак, пярсцёнак (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Síegelringm -(e)s, -e пярсцёнак з пяча́ткай
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
турмалі́навы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да турмаліну, уласцівы яму. Турмалінавы бляск. Турмалінавыя крышталі.// Які мае ў сабе турмалін. Турмаліпавая жыла.// З турмалінам, аздоблены турмалінам. Турмалінавы пярсцёнак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
СЫГНЕ́Т, сыгнець, сегніць, сігніт (ад лац. signum знак),
пярсцёнак-пячатка. У ВКЛнайб. пашыраны ў 16—17 ст. сярод шляхты і мяшчан. Меў выяву герба або знака-кляйна. Уладальнік С. трымаў яго звычайна пры сабе, насіў у кашальку ці на мезеным пальцы левай рукі. С. часта выраблялі з каштоўных металаў, аздаблялі самацветамі. Статут ВКЛ 1588 абмяжоўваў колькасць С., якія магла мець пры сабе пэўная асоба.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
сыгне́т
(с.-лац. signetum)
1) пярсцёнак з пячаткай;
2) друкарскі або выдавецкі знак на тытульным лісце кнігі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
кольцо́ср.
1. ко́льца, -ца ср.;
2.(круг) ко́ла, -ла ср.;
3.(перстень)пярсцёнак, -нка м.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
«Я́ШЧУР»,
«Яшчар», старадаўні бел.нар. танец-гульня. Пачынаўся карагодам вакол хлопца-«Я.», які знаходзіўся ў цэнтры. Пад гукі аднайм. песні дзяўчаты па чарзе танцавалі з т.зв. «Я.» і аддавалі яму «вянок» (хустку, пояс, пярсцёнакі г.д.). Потым пачынаўся выкуп «вянкоў». Кожная дзяўчына з паклонам і песняй прасіла вярнуць ёй «вянок». Каб атрымаць «вянок» дзяўчына павінна была станцаваць, спець ці выканаць якое-н. інш. пажаданне «Я.» Меў шмат варыянтаў. Пашыраны пераважна ў Бел. Паазер’і.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІ́ЦЕБСКІ ШКО́ЛЬНЫ ТЭА́ТР.
Існаваў у 1671—1766 пры Віцебскім езуіцкім калегіуме. У канцы 17 ст. былі пастаўлены лац. («Два браты, святыя Канцый і Канцыян») і польская («Містычнае прычасце вяселля Генсерыка і Трызімунда») драмы. У 18 ст. ставіліся панегірычная драма «Каштоўны камень у дзюбе крумкача Гасеўскіх, які ўпрыгожвае дзедаў пярсцёнак Корвінаў» (1737; прысвечана гербу віцебскіх магнатаў і 50-годдзю існавання калегіума), польск. трагедыі «Артахар» Я.Кушаля (1765) і «Сеннахерыб» (1766). Школьныя драмы пісалі выкладчыкі рыторыкі і паэтыкі калегіума С.Макоўскі, Ян Заранак і інш.