Glückábn -s прывіта́нне ў лётчыкаў перад палётам (шчаслі́вай паса́дкі!)
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
sunshine[ˈsʌnʃaɪn]n.
1. со́нечнае святло́;
in the sunshine на со́нцы
2.BrE, infml со́нейка, ра́дасць (у зваротку);
Hello, sunshine!Прывітанне, маё сонейка!
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
прывіта́льны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да прывітання, звязаны з прывітаннем. // Які з’яўляецца прывітаннем, змяшчае ў сабе прывітанне. Прывітальная прамова. Прывітальны адрас. Прывітальная тэлеграма. □ [Алеся] ловіць мой позірк і прывітальны жэст рукі і з непаўторным хараством ківае галавой — вітаецца.Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
pozdrowić
pozdr|owić
зак.
1. прывітаць;
2.kogo перадаць прывітаннекаму; пакланіцца каму;
~ów ode mnie Janka — перадай Янку ад мяне прывітанне
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
ДВАРЫЁНАС, Дваронас (Dvarionas) Баліс Дамініка (19.6.1904, г. Ліепая, Латвія — 23.8.1972), літоўскі кампазітар, дырыжор, піяніст, педагог. Засл. дз. маст. Літвы (1947). Нар.арт.СССР (1954). Скончыў Лейпцыгскую кансерваторыю па класах фп. (1924) і дырыжыравання (1939, экстэрнам). З 1928 выступаў як піяніст. У 1935—38 гал. дырыжор сімф. аркестра Літ. радыё ў Каўнасе, у 1940—41 і 1958—61 — сімф. аркестра Літ. філармоніі, з 1946 і рэсп. свят песні. З 1926 выкладаў у Каўнаскім муз. вучылішчы, з 1933 у Каўнаскай, з 1949 у Літ. (з 1947 праф.) кансерваторыях.
Сярод твораў: опера «Даля» (1959); балет «Сватанне» (1933); кантата «Прывітанне Маскве» (1954); сімфонія (1947), 2 уверцюры (1946, 1967); канцэрты з аркестрам для фп. (1960, 1962), скрыпкі (1948), валторны (1963) і інш.Дзярж. прэміі СССР 1949, 1952. Дзярж. прэмія Літвы 1960.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
а́драс
(фр. adresse)
1) месцажыхарства асобы або месцазнаходжанне прадпрыемства, установы, арганізацыі;
2) надпіс на паштовым адпраўленні з указаннем атрымальніка і яго месцазнаходжання;
3) пісьмовае прывітанне камун з выпадку юбілею.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
czołem !
жарт. паклон! (прывітанне);
czołem panie generale! — паклон спадару генералу!
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
kłaniać się
kłania|ć się
незак.
1. кланяцца;
2. вітацца; здароўкацца;
~ć się komu — кланяцца каму; перадаваць прывітаннекаму;
~m się! — вітаю!; прывітанне!
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
про́сьба, ‑ы, ж.
Зварот да каго‑н. з заклікам задаволіць якія‑н. патрэбы, жаданні. Просьбу дзяўчыны з політэхнічнага інстытута.. перадаць прывітанне Паходню я выканаў у першы ж вечар.Хадкевіч.[Кацярына:] Павесьце яго, пане, на клёне перад акном нашай хаты. [Пан Яндрыхоўскі:] Гэту просьбу я з прыемнасцю выканаю.Крапіва.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ра́ніца, ‑ы, ж.
Час сутак ад канца ночы да пачатку дня, першыя гадзіны дня. Сонечная раніца. Халодная раніца. □ — Хто там? — запытаў айцец Баніфацый. — Пусціце перабыць ноч да раніцы, — пачулася ў адказ.Чарнышэвіч.Вёска .. дыміла кожную раніцу дымком сваіх каміноў.Чорны.
•••
Добрай раніцы! — ранішняе прывітанне.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)