ПАРАГА́ЗАВАЯ ЭЛЕКТРАСТА́НЦЫЯ,

цеплавая электрастанцыя, у якой электрагенератары прыводзяцца ў рух парагазатурбіннымі ўстаноўкамі. Можа забяспечваць цеплавой энергіяй знешніх спажыўцоў, г.зн. працаваць як цеплаэлектрацэнтраль.

т. 12, с. 78

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

pracować

незак. працаваць;

pracować na czarno — працаваць нелегальна

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

непрыкры́ты, -ая, -ае.

1. Не пакрыты зверху.

Працаваць з непрыкрытай галавою.

2. перан. Які адразу адчуваецца, яўны, відавочны.

Непрыкрытая хлусня.

|| наз. непрыкры́тасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

узды́м, -у, м.

1. гл. узняцца, узняць.

2. перан. Развіццё, рух наперад.

У. навукі.

3. перан. Натхненне, прыліў энергіі.

Творчы ў.

Працаваць з уздымам.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

function2 [ˈfʌŋkʃn] v. функцыянава́ць, працава́ць, дзе́йнічаць

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

bungle [ˈbʌŋgl] v. псава́ць спра́ву, працава́ць няўме́ла

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

качага́рыць, ‑гару, ‑гарыш, ‑гарыць; незак.

Разм. Працаваць качагарам.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рэжысёрстваваць, ‑ствую, ‑ствуеш, ‑ствуе; незак.

Разм. Працаваць рэжысёрам.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сумяшча́льнічаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Працаваць па сумяшчальніцтву.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

специа́льность спецыя́льнасць, -ці ж.;

рабо́тать по специа́льности працава́ць па спецыя́льнасці.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)