1. Уздзеянне на каго‑, што‑н. Рабіць уплыў на што‑н. Пад чужым уплывам. Уплыў камсамольцаў на беспартыйную моладзь. □ Маці мела вялікі ўплыў на дачку, выхаваную ў сляпой пакоры царкве і матчынай волі.Лынькоў.Пад уплывам прыроды самы пануры і маўклівы чалавек змяняецца — мякчэе, робіцца весялейшым і нават гаваркім.Ляўданскі.
2. Сіла аўтарытэту, улады. [Грыша:] — Вось дзе трэба наша прапаганда.. Трэба ўвесь раён пад свой уплыў узяць!Няхай.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ЗГУРТАВА́ННЕ БЕЛАРУ́САЎ КАНА́ДЫ (ЗБК),
бел.арг-цыя ў эміграцыі. Засн. ў 1948 у г. Таронта, першы старшыня — К.Акула. Працай кіруе Гал. ўправа, існуюць таксама Наглядная рада і Сяброўскі суд. Дзейнічаюць аддзелы ў Гамільтане (з 1949), Манрэалі (з 1951, цяпер Згуртаванне беларусаў прав. Квебек), Лондане (1956), Садбуры (1957), Атаве. Асн. кірункі дзейнасці — захаванне і прапагандабел.нац. і культ. спадчыны, дапамога членам ЗБК. У выніку расколу ЗБК (1952) засн.Беларускае нацыянальнае аб’яднанне. Пасля стварэння групы «Авангард Беларусі» (1952) удалося пераадолець крызіс і ажывіць работу згуртавання. Пры ЗБК працуе Згуртаванне беларускіх жанчын Канады (з 1965) і інш. ЗБК — чл.Каардынацыйнага камітэта беларусаў Канады (з 1966), Беларускага інстытута навукі і мастацтва ў Таронта (з 1967), Згуртавання беларусаў свету «Бацькаўшчына» (з 1990), удзельнік сустрэч беларусаў Паўн. Амерыкі (з 1952). ЗБК правяло святкаванні 450-годдзя бел. друку (1967), 1000-годдзя хрысціянства на Беларусі (1988), арганізоўвае выстаўкі выяўл. і нар. мастацтва, удзельнічае ў міжнац. фестывалях. Выдавала газ.«Беларускі эмігрант», з 1995 выдае квартальнік «Інфа ЗБК». У 1963—68 у газ.«Беларус (Нью-Йорк) змяшчала старонку «Весткі з Канады».
А.С.Ляднёва.
Да арт.Згуртаванне беларусаў Канады. Беларускі грамадскі цэнтр у г. Таронта.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗЛАЧЫ́НСТВЫ ДЗЯРЖА́ЎНЫЯ,
найбольш цяжкія злачынствы, якія пасягаюць на важнейшыя інтарэсы дзяржавы. Паводле КК Рэспублікі Беларусь падзяляюцца на асабліва небяспечныя і іншыя. Асабліва небяспечнымі закон прызнае дзеянні (або бяздзеянні), якія накіраваны на звяржэнне, падрыў або паслабленне дзярж. ладу Рэспублікі Беларусь, на шкоду яе суверэнітэту, тэр. недатыкальнасці, абараназдольнасці. Да іх адносяцца здрада дзяржаве, змова з мэтай захопу дзярж. улады, шпіянаж, тэрарыстычныя акты, дыверсія, заклікі да звяржэння або змены канстытуцыйнага ладу дзяржавы або на ўчыненне асабліва небяспечных З.дз., прапаганда вайны, арганізацыйная дзейнасць, накіраваная на ўчыненне асабліва небяспечных З.дз., а таксама ўдзел у антыдзярж. арг-цыі. Да інш. З.дз. адносяцца парушэнне нац. і расавага раўнапраўя, выдаванне дзярж. тайны, страта дакументаў, якія змяшчаюць дзярж. тайну, перадача замежным арг-цыям звестак, якія складаюць службовую тайну, бандытызм, кантрабанда, масавыя беспарадкі, ухіленне ад прызыву на ваен. службу, мабілізацыі, выканання ў ваен. час павіннасцей ці выплаты падаткаў, незаконнае перасячэнне дзярж. граніцы, парушэнне правіл міжнар. палётаў, бяспекі руху і эксплуатацыі транспарту, пашкоджанне шляхоў зносін і трансп. сродкаў, валютныя злачынствы і інш. За асабліва небяспечныя З.дз. (здрада, шпіянаж, дыверсія, бандытызм і інш.) суд можа назначыць смяротную кару. За некаторыя З.дз. прадугледжана пазбаўленне волі на непрацяглыя тэрміны, а ў некаторых выпадках — папраўчыя работы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУЛЬТУ́РНА-АСВЕ́ТНЫЯ ЎСТАНО́ВЫ,
агульнапрыняты тэрмін для абазначэння ўстаноў, дзейнасць якіх накіравана на арганізацыю вольнага часу, развіццё творчых здольнасцей, асветніцкай і выхаваўчай работы з насельніцтвам, садзеянне ўздыму яго агульнага культ. ўзроўню і інш. Уключаюць клубныя ўстановы, масавыя бібліятэкі, кінатэатры, паркі культуры і адпачынку і інш. У Сав. Беларусі К.-а.ў. пачалі стварацца ў 1920-я г. (у гарадах клубы, у вёсках хаты-чытальні). Асн. кірункам работы было фарміраванне камуніст. светапогляду, атэістычнае выхаванне, прапаганда і агітацыя, што з’яўлялася састаўной часткай ідэалаг. дзейнасці камуніст. партыі і дзяржавы ў цэлым. Паступова, з развіццём сеткі агульнаадук. школ, сярэдніх спец. і вышэйшых навуч. устаноў, шырокім распаўсюджаннем сродкаў масавай інфармацыі формы работы ў К.-а.ў. страчваюць сваю палітызаванасць. Асн. іх функцыяй становіцца арганізацыя вольнага часу, развіццё творчых здольнасцей асобы, таму К.-а.ў. (у шырокім сэнсе да іх належаць радыё і тэлебачанне) набываюць статус устаноў культуры, якія вядуць сац.-культ. дзейнасць. У 1990-х г. для адраджэння і развіцця гіст. традыцый нар. творчасці, аўтэнтычнага фальклору, звычаяў, абрадаў, свят, традыц. промыслаў і рамёстваў, дэкар.-прыкладнога мастацтва ствараюцца новыя тыпы ўстаноў культуры — дамы (цэнтры) рамёстваў, фальклору, школы нар. творчасці, цэнтры нац. культур і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
дэмаго́гія, ‑і, ж.
Падман шырокіх народных мас прываблівымі, але лжывымі абяцаннямі і лозунгамі; беспрынцыпнае палітыканства. Салдаты супакоіліся, а потым некаторыя з іх самі пачалі выступаць, заклікаючы ўсіх не паддавацца правакацыйнай дэмагогіі.«Полымя».Сцверджанні аб роўнасці палітычных правоў усіх шляхціцаў незалежна ад іх маёмаснага становішча .. — проста дэмагогія і прапаганда.«Полымя».//Разм. Пра ўсякую пустую беспрадметную гаворку, прамову і пад. — Віктар, не разводзь дэмагогіі, — просіць Веньямін. — Пара спаць, гадзіна ночы. Тое, што скажаш, прыкладна вядома.Навуменка.
[Грэч. dēmagōgía.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дыве́рсія, ‑і, ж.
1. Акт вывядзення са строю ваенных і інш. важных аб’ектаў агентамі варожай дзяржавы або партызанамі ў тыле акупантаў. Атрад Заслонава наладжваў дыверсіі ў дэпо. Было, што за ноч падрыўнікі паспявалі зрабіць дзве дыверсіі.Сіняўскі.
2. Ваенная аперацыя, якая праводзіцца, каб адцягнуць увагу праціўніка ад месца нанясення галоўнага ўдару.
3.перан. Правакацыйная прапаганда ў друку імперыялістычных дзяржаў, накіраваная супраць краін сацыялізма. У сваіх ідэалагічных дыверсіях імперыялісты сканцэнтроўваюць намаганні перш за ўсё на тым, каб атруціць свядомасць падрастаючага пакалення.Машэраў.
[Фр. diversio — адхіленне.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ПАРТЫЗА́НСКІ ФАЛЬКЛО́Р,
вуснапаэтычныя творы, складзеныя бел. народам на тэрыторыі, акупіраванай ням. фашыстамі ў гады Вял.Айч. вайны. У іх — нянавісць да акупантаў, вера ў перамогу, услаўленне подзвігаў нар. мсціўцаў. Асабліва папулярнымі былі партызанскія песні, прыпеўкі, анекдоты, прымаўкі і прыказкі. Бытавалі таксама легенды, сказы, казкі. Характэрная асаблівасць многіх твораў — маст. адлюстраванне подзвігаў рэальных нар. герояў, у т. л. К.Заслонава, С.Каўпака, дзе сапраўдныя жыццёвыя факты спалучаліся з выдуманымі і падаваліся як рэальныя. Так, у казцы «Як конь Заслонава Парыў ад смерці яго выратаваў» матывы гераічнага эпасу аб’ядноўваюцца з эпізодамі, уласцівымі чарадзейным казкам. У легендах і апавяданнях сцвярджалася бессмяротнасць славутых змагароў з фашыстамі, расказвалася пра храбрасць і надзвычайную ваен. хітрасць легендарных партыз. камандзіраў. Выкарыстоўваліся традыц.фалькл. сюжэты, маст. прыёмы і сродкі, элементы прафес. мастацтва і л-ры. Вял. камічны эфект мелі творы малых форм: анекдоты, жарты, гумарэскі. У іх высмейваліся Гітлер, Гебельс, Герынг, Гімлер, выкрывалася хлуслівая фаш.прапаганда. На ўзор ліста запарожскіх казакоў турэцкаму султану складзена сатыр. пісьмо бел. партызан «бандыцкаму фюрэру, крываваму людаеду, сусветнаму абармоту і прахвосту дурному Адольфу Гітлеру». Сатыр. накіраванасць уласціва многім прыказкам і прымаўкам. Бязлітасная сатыра на фаш. захопнікаў і іх памагатых, нянавісць да іх адпавядала Думкам і настроям людзей, якія ў акупацыі не скарыліся ворагу і працягвалі барацьбу.
Публ.:
Беларускі фальклор Вялікай Айчыннай вайны. Ми., 1961;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТУРЫ́СЦКАЯ БА́ЗА,
установа гасцінічнага тыпу для арганізаванага размяшчэння, харчавання, фізкультурна-аздараўленчага і культурна-быт. абслугоўвання турыстаў і экскурсантаў планавых маршрутаў (пры наяўнасці свабодных месцаў — і турыстаў без пуцёвак). Т.б. з павышаным камфортам (у гарадах, турысцкіх цэнтрах) наз. турысцкімі гасцініцамі.
Т.б. размяшчаюць на планавых маршрутах. спецыяльна вызначаных і падрыхтаваных пешых. водных, лыжных, конных, аўтобусных ці камбінаваных трасах (у сельскай мясцовасці. курортных зонах, у раёнах размяшчэння прыродных комплексаў. помнікаў прыроды, гіст.-культ. аб’ектаў і інш.). Займаюць звычайна некалькі будынкаў (т.зв. павільённая забудова). Функцыянуюць круглы год або сезонна (улетку ўмяшчальнасць павялічваецца за кошт сезонных памяшканняў). У залежнасці ад спецыялізацыі Т.б. абсталёўваюць пэўным комплексам спарт. збудаванняў і пляцовак, пунктамі пракату турысцкага рыштунку. інвентару і інш. Прадугледжваецца пераважна актыўны адпачынак: паходы, экскурсіі, фізкульт.-аздараўленчыя мерапрыемствы і інш. Праводзяцца кансультацыі па пытаннях турызму і экскурсій, вядзецца прапаганда турысцкіх падарожжаў.
На Беларусі Т.б. маюць рознае падпарадкаванне. Першая прафсаюзная Т.б. — «Воз. Нарач» — засн. ў 1958. У краіне дзейнічае (2002) 8 Т.б.: «Белае Возера» (улетку 500 месцаў), «Лясное Возера» (600) у Брэсцкай, «Браслаўскія азёры» (500), «Лосвіда» (500) і «Орша» (400) у Віцебскай, «Сож» (400) у Гомельскай, «Нёман» (300) у Гродзенскай, «Высокі Бераг» (190) у Мінскай абласцях. З турысцкіх гасцініц найбольшыя — «Арбіта» (350), «Турыст» (250) у Мінску, «Нарач» (900), «Нарачанка» (800) у Мінскай вобл. Працуе таксама шэраг дзіцячых турысцка-экскурсійных баз або станцый (у падпарадкаванні Мін-ва асветы) і ведамасныя Т.б. — уласнасць вытв. аб’яднанняў, прадпрыемстваў, устаноў і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
А́НШЛЮС (ням. Anschluß літар. далучэнне),
патрабаванне аб’яднаць Аўстрыю з Германіяй у адзіную дзяржаву ў праграмах часткі аўстр. і герм.паліт. сіл пасля 1-й сусв. вайны. Рэалізаваны ў 1938—45. Спробы аншлюсу былі ў 1918, 1931 і 1934. 12.11.1918 Часовы нац. сход Аўстрыі па ініцыятыве дэпутатаў ад сацыял-дэмакратаў О.Баўэра, В.Адлера, К.Рэнера і інш. самавольна абвясціў краіну састаўной часткай Герм. рэспублікі. Распачатая Баўэрам і яго паплечнікамі прапаганда аншлюсу не была падтрымана большасцю насельніцтва Аўстрыі. Баючыся ўзмацнення Германіі за кошт Аўстрыі, дзяржавы-пераможцы ў 1-й сусв. вайне забаранілі аншлюс. У сак. 1931 Германія і Аўстрыя падпісалі пагадненне аб мытным саюзе («халодны аншлюс»). Пратэсты ўрадаў Вялікабрытаніі, Францыі, Італіі, Чэхаславакіі і Міжнар. суд у Гаазе прымусілі Германію і Аўстрыю адмовіцца ад пагаднення. Пасля прыходу да ўлады ў Германіі нац.-сацыялістаў (1933) і актывізацыі з іх боку руху за аншлюс аўстр. Хрысціянска-сацыяльная і Сацыял.-дэмакр. партыі выключылі патрабаванні аншлюса са сваіх праграм. У ліп. 1934 супраць намагання Гітлера прывесці да ўлады ў Вене мясц. нацыстаў і здзейсніць аншлюс выступіў фаш. дыктатар Італіі Мусаліні. У канцы 1937 — пач. 1938 Гітлер, дамогшыся згоды Мусаліні і не сустрэўшы пярэчанняў з боку Вялікабрытаніі і ЗША, забяспечыў знешнепаліт. падтрымку аншлюсу. У лют. 1938 ён прымусіў пайсці ў адстаўку аўстр. ўрад К.Шушніга. Прызначаны яшчэ гэтым урадам на 13 сак. плебісцыт праходзіў пад кантролем уведзеных у Аўстрыю 12.3.1938 герм. войскаў, што адбілася на яго выніках — 99% насельніцтва прагаласавалі за аншлюс. На пач.крас. 1938 Вялікабрытанія, Францыя, ЗША ліквідавалі свае дыпламат. місіі ў Вене, фактычна прызнаўшы аншлюс. У канцы 2-й сусв. вайны, пасля таго як тэр. Аўстрыі была занята войскамі краін антыгітлераўскай кааліцыі, прымусовы аншлюс ануляваны і адноўлена незалежная аўстр. дзяржава (1945).
Да арт.Аншлюс. Войскі Германіі ўступаюць у Вену. 1938.
цэнтр міжнар. грамадска-паліт. і культ.-асв.слав. руху, які дзейнічаў на тэр.СССР у 1941—47. Утвораны 5.10.1941 паводле рашэння 1-га Усеслав. мітынгу (Масква, 8—11.8.1941). Мэты: устанаўленне сувязі з антыфаш. нац.-вызв.рухам Супраціўлення ў слав. краінах, з замежнымі прагрэс. (на погляд кіраўніцтва СССР) слав. арг-цыямі; збор і распаўсюджанне матэрыялаў і дакументаў пра барацьбу слав. народаў супраць фашызму і пра злачынствы ням.-фаш. акупантаў; садзейнічанне падрыхтоўцы і арганізацыі чэш., польскіх і інш.вайск. часцей, што фарміраваліся на тэр.СССР. Старшыня к-та — сав.ген.-лейт. А.С.Гундараў. Паводле Палажэння аб У.к. ад 6.4.1942, ён складаўся з Прэзідыума (у яго складзе Я.Купала) і 6 нац. секцый: рус. (кіраўнік А.М.Талстой), укр. (А.Е.Карняйчук), бел. (Я.Колас), польскай (В.Л.Васілеўская), чэш. (З.Неедлы), паўднёваслав. (Б.Масларыч); бюро абслугоўвання слав. прэсы за мяжой; арганізац.-масавага аддзела. Дзейнасць У.к. падтрымлівалася кіраўніцтвам СССР, камуніст. і рабочымі партыямі слав. краін. З 1942 выдаваўся час. У.к. «Славяне» (1942—58). Формы работы к-та: агітацыя і прапаганда, арганізацыя Усеслав. антыфаш. мітынгаў у Маскве (4—5.4.1942, 9 і 16.5.1943, 14.3 і 6.4.1944) і радыёмітынгаў (больш за 70 у 1943—44), распаўсюджванне праз друк, у т. л. замежны, адозваў, зваротаў і інш. дакументаў, арганізацыя штотыднёвых радыёперадач на ўсе слав. краіны на ўкр., бел., польскай, чэш., славацкай, сербскай, харвацкай, славенскай і балг. мовах; наладжванне вечарын слав. культуры, лекцый, выставак, сустрэч з партызанамі і воінамі. К-т падтрымліваў сувязі са слав. арг-цыямі ў ЗША, Канадзе, Вялікабрытаніі, Аўстраліі, краінах Лац. Амерыкі. У 1944—45 у вызваленых ад фашызму слав. краінах узніклі нац.слав. к-ты. Да канца 1945 У.к. устанавіў сувязі са 130 замежнымі слав. арг-цыямі. У снеж. 1946 у Бялградзе створаны новы міжнар.слав. цэнтр — Агульнаславянскі к-т, а У.к. у 1947 пераўтвораны ў Славянскі к-тСССР (скасаваны ў 1962, функцыі перададзены Сав. к-ту абароны міру).