падбадзёрыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак., ого.
Надаць, падбавіць каму‑н. упэўненасці, cілы, бадзёрасці; падняць настрой. Маленькая пахвала завуча падбадзёрыла хлопчыка. Пальчэўскі. Практыка акрыліла семінарыстаў, падбадзёрыла іх, вярнула весялосць. А. Александровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цеплаэнерге́тыка, ‑і, ДМ ‑тыцы, ж.
Спец.
1. Галіна цеплатэхнікі, якая займаецца пераўтварэннем цеплаты ў іншыя віды энергіі (механічную і электрычную).
2. Тэорыя і практыка прымянення і эксплуатацыі цеплавой энергіі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
панікава́ць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; незак.
Разм. Паддавацца паніцы, моцна хвалявацца, нервавацца. [Антон Пятровіч:] — Ды ты не панікуй. Практыкі табе не хапае, ну дык і што? Практыка за дзень не прыходзіць, гадамі набываецца. Шашкоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кура́цыя
(лац. curatio)
1) лячэнне, догляд хворага;
2) студэнцкая практыка з наступным складаннем гісторыі хваробы і дакладам выкладчыку.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
хірургі́чны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да хірургіі. Хірургічная клініка. Хірургічная практыка. // Які выкарыстоўваецца пры аперацыях. Хірургічныя нажніцы. // Які ажыццяўляецца пры дапамозе хірургіі. Хірургічная аперацыя. □ Марыя Хведараўна зразумела ўжо, што тут неабходна хірургічнае ўмяшанне. Марціновіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
радыяло́гія, ‑і, ж.
Навука, прадметам вывучэння якой з’яўляецца тэорыя і практыка выкарыстання крыніц іанізуючых выпрамяненняў для дыягностыкі і лячэння захворванняў. Кафедра радыялогіі. □ У практыку работы медыцынскіх устаноў .. укараняюцца навейшыя дасягненні біялогіі, фізікі, хіміі і радыялогіі. «Звязда».
[Ад слова радый і грэч. logos — вучэнне.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
orzecznictwo
н.
1. юр. судовая дзейнасць; судовая практыка;
2. медыцынская экспертыза
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
ДЫПЛАМАТЫ́ЧНЫ АКТ,
дзеянне або заява органаў знешніх зносін і службовых асоб суб’ектаў міжнар. права, якія цягнуць за сабой міжнар.-паліт. або прававыя вынікі. Міжнар. практыка выпрацавала разнастайныя Д.а. (устанаўленне дыпламат. адносін, уручэнне даверчых грамат, заявы з выкладаннем пазіцыі і да т.п.). Іх выкарыстанне вызначаецца міжнар. звычаямі і пагадненнямі, пратакольнымі правіламі і нормамі ўнутрыдзярж. права па пытаннях дыпламат. службы. Пад Д.а. разумеюцца таксама пісьмовыя дыпламат. дакументы (дагавор міжнародны, нота, мемарандум і інш.).
т. 6, с. 288
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУНГ-ФУ́, кун-фу (кіт. старанныя заняткі, трэніроўка),
адна з сістэм адзінаборстваў без зброі (практыка псіхафізічнага трэнінгу): аснова кэмпо; частка сістэмы ушу. Сфарміравалася ў Кітаі каля 960—1200. Дала пачатак яп. сістэмам джыу-джыцу і каратэ. У ЗША культывуецца з 1940-х г., у Еўропе — з сярэдзіны 1950-х г. Адметныя рысы стылю — псіхічны трэнінг, загартоўванне цела, развіццё скорасна-сілавых якасцей. Папулярызатар і распаўсюджвальнік К.-ф. — Б.Лі (ЗША).
т. 9, с. 21
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
авія́цыя, ‑і, ж.
1. Тэорыя і практыка перамяшчэння ў паветры на лятальных апаратах, цяжэйшых за паветра: самалётах, верталётах, планёрах і пад. Развіццё авіяцыі. Выкарыстаць у авіяцыі навейшыя дасягненні навукі.
2. Сукупнасць лятальных апаратаў; паветраны флот. Грамадзянская авіяцыя. Бамбардзіровачная авіяцыя. Налёт авіяцыі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)