1) адасабленне правадніка матэрыяламі з вельмі вялікім электрычным супраціўленнем;
2) тэхнічнае ўстройства, якое адасабляе праваднік ад навакольных прадметаў.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
суправаджа́ючы,
1.‑ая, ‑ае. Дзеепрым.незал.цяпер.ад суправаджаць.
2.узнач.наз.суправаджа́ючы, ‑ага, м. Той, хто суправаджае каго‑, што‑н. з мэтай аховы, канваіравання або як праваднік. Камандзір злучэння прапанаваў яму суправаджаючых да Бярэзіны, але Валодзя адмовіўся.Федасеенка.
3.Дзеепрысл.незак.ад суправаджаць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
эле́ктрыка, ‑і, ДМ ‑рыцы, ж.
Разм. Электрычнасць; электрычнае асвятленне. Старыя паломаны праслы, Электрыка рвецца ў аконцы.Купала.Праваднік уключыў электрыку, і купэ акунулася ў бледна-зялёнае святло.Васілевіч.Давайце плаціну ўздымем, Электрыку пусцім у ход, Бо нам не асіліць аднымі Рыдлёўкамі багну балот.Калачынскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
трыва́ласць, ‑і, ж.
1. Уласцівасць трывалага. Трываласць тканіны. Трываласць ведаў. Трываласць драўніны. □ Слаўся, горды розум чалавечы — Праваднік нязведаных дарог: На свае разгойданыя плечы Ты прыняў трываласць перамог.Гаўрусёў.[Камісар брыгады] ішоў і здзіўляўся сіле і трываласці жанчын. За іх ён баяўся з самага пачатку марша.Шамякін.
2. Устойлівасць, надзейнасць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
во́пытны, ‑ая, ‑ае.
Які мае вопыт работы ў якой‑н. галіне. Вопытныя кадры. Вопытны праваднік. Вопытны шафёр.// З багатым жыццёвым вопытам; з пэўнымі навыкамі. Бывае, што прадбачанні нават вопытных людзей аказваюцца памылковымі.Ермаловіч.Наперадзе бег.. [леснікоў] неразлучны спадарожнік, — разумны і вопытны сабака.Шчарбатаў.// Спрактыкаваны, натрэніраваны (пра зрок, слых). Вопытнае вока.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Lótsem -n, -n
1) марск. ло́цман
2) правадні́к (напр., у гарах)
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
counselor
[ˈkaʊnsələr]
n.
1) дара́днік -а m.
2) адвака́т -а m.
3) юрыско́нсульт -а m. (амбаса́ды)
4) інстру́ктар, правадні́к(у ле́тнім ля́геры)
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
позво́льте быть ва́шим путеводи́телем дазво́льце быць ва́шым правадніко́м;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Про́вад1 ’правадыр, камандзір’ (Шн.). Нулявы дэрыват ад право́дзіць; параўн. і ўкр.провідні́к ’праваднік, кіраўнік’, польск.przewodnik ’тс’, przewód ’важак’ (рыбаводны тэрмін).
Про́вад2 ’дрот для перадачы электрычнага току’ (ТСБМ). Запазычанне або калька рус.про́вод у тым жа значэнні.
Про́вад3, про́вады, про́воды ’пахаванне, хаўтуры’ (Нас., Касп.; лях., Сл. ПЗБ; ТС), ’радаўніца’ (Сцяшк. Сл.). Укр.про́від ’пахавальная працэсія’, рус.про́воды сярод іншых значэнняў ’пахаванне, хаўтуры; радаўніца’, чэш.provod ’другая нядзеля пасля Пасхі’. Этымалогія ідэнтычная провад1; больш падрабязна гл. право́дная нядзеля.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ХО́ЛА ЭФЕ́КТ,
узнікненне ў правадніку з токам, змешчаным у магн. поле, электрычнага поля (холаўскай рознасці патэнцыялаў), накіраванага перпендыкулярна да шчыльнасці току і знешняга магн. поля. Адкрыты Э.Г.Холам у 1879. Тлумачыцца дзеяннем Лорэнца сілы на паток носьбітаў зараду (электронаў, дзірак, іонаў). Выкарыстоўваецца для вымярэння індукцыі магн. поля, вызначэння знака зараду рухомых носьбітаў зараду і іх канцэнтрацыі.
У магнетыках да звычайнага Х.э. дадаецца ферамагнітны (спантанны, ці анамальны) Х.э., абумоўлены намагнічанасцю правадніка. У двухмерным правадніку (таўшчыня меншая за сярэднюю даўжыню хвалі дэ Бройля электрона) з токам, змешчаным у магутнае магн. поле (калі энергія цыклатроннага руху электрона праводнасці большая за сярэднюю энергію цеплавога руху), назіраецца квантавы Х.э. — адносіны холаўскай рознасці патэнцыялаў да сілы току ступеньчатым чынам залежаць ад велічыні магн. поля і канцэнтрацыі электронаў. Адкрыты ў 1980 К. фон Клітцынгам. Выкарыстоўваецца ў метралогіі для стварэння эталона эл. супраціўлення.
Літ.:
Кучис Е.В. Гальваномагнитные эффекты и методы их исследования. М., 1990;
Клитцинг К. фон. Квантованный эффект Холла: Пер. с англ. // Успехи физ. наук. 1986. Т. 150, вып. 1;
Штермер Х. Дробный квантовый эффект Холла: Пер. с англ. // Там жа. 2000. Т. 170, № 3.
М.А.Паклонскі.
Да арт.Хола эфект. Схема вымярэння холаўскай рознасці электрычных патэнцыялаў UH : 1 — праваднік электрычнасці; 2 — токавыя кантакты; 3 — холаўскія кантакты, — шчыльнасць току, — індукцыя знешняга магнітнага поля (перпендыкулярная плоскасці рысунка).