КАЖА́РСКАЯ (Ларыса Рыгораўна) (н. 7.4.1938, г. Сянно Віцебскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне педыятрыі. Д-рмед.н. (1975), праф. (1979). Скончыла Ленінградскі педыятрычны мед.ін-т (1960). З 1963 ў Бел. ін-це ўдасканалення ўрачоў (з 1980 заг. кафедры). Навук. працы па праблемах дзіцячай кардыярэўматалогіі, вегетатыўнай дысфункцыі, дыягностыкі, лячэння, рэабілітацыі сістэмных захворванняў злучальнай тканкі, сардэчнай недастатковасці ў дзяцей рознага ўзросту.
Тв.:
Справочник участкового педиатра. Мн., 1991 (у сааўт.);
Справочник семейного врача: Педиатрия. Мн., 1997 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЛЯНДА́РНАЕ ПЛАНАВА́ННЕ,
упарадкаванне ў часе работ пэўнага аб’екта (напр., прадпрыемства), якія выконваюцца пры абмежаванасці рэсурсаў. Грунтуецца на раскладаў тэорыі; для рашэння задач К.п. выкарыстоўваюць таксама метады лінейнага, цэлалікавага і дынамічнага праграмавання. Мэта К.п. — стварэнне плана-графіка, які устанаўлівае найлепшую паслядоўнасць выканання работ у адпаведнасці з зададзенымі крытэрыямі аптымальнасці (гл.
Аперацый даследаванне, Аптымізацыі задачы і метады). На Беларусі даследаванні па праблемах К.п. праводзяцца ў Ін-це тэхн. кібернетыкі Нац.АН, БДУ, Бел.дзярж.эканам. ун-це.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАНТАРО́ВІЧ (Леў Ісакавіч) (18.8.1903, в. Любонічы Кіраўскага р-на Магілёўскай вобл. — 30.10.1958),
бел. вучоны ў галіне акушэрства і гінекалогіі. Д-рмед.н. (1948). Скончыў БДУ (1928). З 1930 у Мінскім мед. ін-це. Навук. працы па праблемах плацэнтарнай крыві і пазаматачнай цяжарнасці.
Тв.:
Клиника внематочной беременности. Мн., 1936 (разам з В.Н.Шатэрнікам);
Плацентарная кровь и применение ее для целей переливания в акушерстве и гинекологии. Мн., 1940;
Переливание крови в акушерской практике. Мн., 1963.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРУКО́ЎСКІ (Мікалай Ігнатавіч) (н. 16.11.1923, в. Машкова Аршанскага р-на Віцебскай вобл.),
бел. філосаф. Д-рфілас.н. (1986), праф. (1988). Скончыў БДУ (1950). З 1963 у БДУ. З 1994 у Бел. ун-це культуры. Навук. працы па праблемах філасофіі, тэарэт. эстэтыкі, культуралогіі, станаўлення нац. самасвядомасці, узаемаадносін культуры і суверэнітэту народа.
Тв.:
Логика красоты. Мн., 1965;
Основные эстетические категории: Опыт систематизации. Мн., 1974;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАХМАНЕ́НКА (Мікалай Архіпавіч) (н. 21.12.1921, в. Зоры Чэрыкаўскага р-на Магілёўскай вобл.),
бел. вучоны-эканаміст. Д-рэканам.н. (1982), праф. (1983). Скончыў БДУ (1952), Мінскі юрыд.ін-т (1954). З 1968 у Бел.эканам. ун-це. Навук. працы па праблемахтэхн. прагрэсу і яго ўзаемасувязі з эканам. адносінамі і вытв. актыўнасцю працоўных.
Тв.:
Техническое творчество трудящихся. Мн., 1968;
Технический прогресс и творчество масс: (Полит.-экон. аспекты). Мн., 1976;
Технический прогресс и производственные отношения социализма. Мн., 1979.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕАНТО́ВІЧ (Міхаіл Аляксандравіч) (7.3.1903, Масква — 30.3.1981),
расійскі фізік-тэарэтык, стваральнік навук. школы па радыёфізіцы і фізіцы плазмы. Акад.АНСССР (1946). Скончыў Маскоўскі ун-т (1923), дзе і працаваў. У 1934—41 і 1946—52 у Фіз. ін-це, з 1951 у Ін-це атамнай энергіі АНСССР. Навук. працы па электрадынаміцы, оптыцы, стат. фізіцы, тэрмадынаміцы, радыёфізіцы, фізіцы плазмы і інш. З 1951 узначальваў даследаванні па праблемах кіравальнага тэрмаядз. сінтэзу і фізіцы плазмы. Ленінская прэмія 1958.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЯНЬКО́ВА (Раіса Канстанцінаўна) (н. 24.2.1942, в. Васілёўка Хоцімскага р-на Магілёўскай вобл.),
бел. вучоны-эканаміст. Д-рэканам.н. (1998). Скончыла Кастрамскі с.-г.ін-т (1970). З 1970 у БСГА. Навук. працы па праблемах эканоміка-матэм. мадэліравання сістэм і працэсаў АПК. Распрацавала навук. і тэарэтычна-метадалагічныя асновы адаптацыі агр. фарміраванняў да рыначнай сістэмы гаспадарання, удасканалення вытв. адносін у розных галінах гаспадаркі.
Тв.:
Модельная программа адаптации аграрных формирований районного АПК к рыночной системе хозяйствования. Горки, 1998.
славацкі літаратуразнавец, перакладчык. Канд.філал. навук (1966). Скончыў Браціслаўскі, Маскоўскі (1957) ун-ты. Даследуе рус. л-ру, сувязі слав. л-р. Аўтар манаграфій «Чалавечыя лёсы ў творчасці М.Шолахава» (1978), «Аўтары і творы часу вялікіх змен» (1980), артыкулаў па праблемах культуры (зб. «На дарозе белай бярозы», 1977; тэматычна звязаны з Беларуссю), літ.-знаўчых эсэ, перакладаў на славацкую мову твораў К.Паустоўскага, Шолахава, Э.Межэлайціса і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАТУСЕ́ВІЧ (Яўген Вячаслававіч) (н. 1.9.1949, в. Ратамка Мінскага р-на),
бел. філосаф і палітолаг. Канд.філас.н. (1989). Скончыў БДУ (1973), працаваў у Бел.тэхнал. ін-це. З 1990 у Мінскім дзярж. лінгвістычным ун-це (у 1990—94 заг. кафедры). З 1997 дырэктар Ін-та сац.-паліт. даследаванняў пры Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Навук. працы па праблемахсац.-паліт. развіцця грамадства, функцыянавання паліт. ін-таў, ажыццяўлення паліт. улады і інш. Адзін з аўтараў падручніка для ВНУ па паліталогіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЎРЫ́ШЧАЎ (Віктар Сямёнавіч) (5.2. 1925, в. Сафонава Мікалаеўскай вобл., Украіна — 10.10.1989),
бел. вучоны-эканаміст. Канд.эканам.н. (1954), праф. (1976). Засл. эканаміст Беларусі (1972). Скончыў Маскоўскі эканам.ін-т (1951). З 1954 у Бел. ін-це нар. гаспадаркі. Навук. працы па праблемах эфектыўнасці прамысл. вытв-сці. Адзін з аўтараў падручніка «Эканоміка прамысловасці СССР» (1975).
Тв.:
Предмет экономики социалистической промышленности. Мн., 1961;
Экономическая эффективность промышленного производства. Мн., 1973 (разам з В.І.Выбарнавым);
Проблемы эффективности промышленного производства. Мн., 1978.