Верхняе адзенне. Цёплая вопратка. Будзённая вопратка. □ Людзі крыху розніліся вопраткай. Тут трапляліся чорныя форменкі чыгуначнікаў, прамазучаныя шапкі дэпоўцаў.Лынькоў.//перан. Покрыва чаго‑н. Белая зімовая вопратка зямлі падралася першзаўсё на ўзгорках.Крапіва.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
суку́пнасць, ‑і, ж.
Спалучэнне, агульная колькасць, сума чаго‑н. Мова замацоўвае кожную думку паасобку і ўсю сукупнасць думак чалавека.Юрэвіч.Колькасць запазычанай лексікі і яе характар залежаць першзаўсё ад сукупнасці фактараў гістарычнага, культурнага і сацыяльна-эканамічнага парадку.Жураўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
суразме́рнасць, ‑і, ж.
Адпаведнасць чаму‑н. па велічыні, памерах. Сакрэт песеннасці вершаў Багдановіча заключаецца першзаўсё ў класічным развіцці тэмы, у суразмернасці яе «руху» з куплета ў куплет.Лойка.// Правільныя суадносіны памераў, частак чаго‑н.; прапарцыянальнасць. Суразмернасць частак паэмы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Клыка́ты(бу́ська) ’з доўгімі нагамі’ (Клім.). Да *клык ’нага’. У такім разе мы можам разглядаць апошняе як усходнеславянскую паралель да балг.кълка ’сцягно, ляжка’, макед.колк ’сцягно’, серб.-харв.ку̏к, славен.kolk ’тс’. Паўднёваславянская група лексем мае балтыйскія паралелі і першзаўсёст.-прус.culczi ’сцёгны’ (Мартынаў, Язык, 73–74).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ПЕРАХО́Д КО́ЛЬКАСНЫХ ЗМЯНЕ́ННЯЎ У Я́КАСНЫЯ адзін з асноўных законаў дыялектыкі, які раскрывае ўзаемную сувязь колькасных і якасных змяненняў у развіцці прыродных і сац. з’яў. Сфармуляваны Г. Гегелем на аб’ектыўна-ідэаліст. аснове. У матэрыяліст. дыялектыцы — усеагульны закон развіцця аб’ектыўнага свету. Змест закону раскрываецца праз усе катэгорыі дыялектыкі, першзаўсёякасці, колькасці, меры і дыялектычнага скачка. Якасць і колькасць узаемавызначальныя, узаемаабумоўленыя катэгорыі і іх арган. ўзаемасувязь выяўляецца праз катэгорыю меры або таго адрэзка колькасных змяненняў, у межах якога прадмет (з’ява) застаецца сам сабой. Згодна з гэтым законам змена прыроды дадзенага прадмета (з’явы) — пераход ад адной якасці да другой, адбываецца толькі ў тым выпадку, калі колькасныя змяненні дасягаюць пэўнай мяжы, якая выходзіць за рамкі меры. Пераход рэчы ад аднаго якаснага стану да другога, узнікненне новай рэчы адбываюцца праз скачок. Адрозніваюць скачкі-выбухі і паступовыя скачкі, адзінарныя і комплексныя, прагрэсіўныя і рэгрэсіўныя і інш. Тып скачка абумоўлены зместам прадмета і ўмовамі, у якіх адбываецца фарміраванне і вырашэнне супярэчнасці. Узнікненне новай якасці (новага прадмета) непасрэдна ўплывае на колькасныя параметры рэчы, у т. л. на меру.
Літ.:
Гегель Г. Энциклопедия философских наук: Пер. с нем. Т. 1—3. М., 1974—77;
Яго ж. Наука логики: Пер. с нем. Т. 1—3. М., 1970—72;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
прагно́з, ‑у, м.
Прадбачанне, прадказанне, заснаванае на пэўных дадзеных. [Вясна] надышла нечакана, насуперак прагнозу, які дало бюро надвор’я.Шамякін.Давяраўся сваёй інтуіцыі і Багдановіч, калі прарочыў будучае Коласу, Бядулі, Гарэцкаму. Але першзаўсё яго прагнозы абапіраліся на рэальныя факты, на ўласны вопыт.Лойка.
[Грэч. prognōsis.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
трудзя́га, ‑і, м.
Разм. Той, хто многа і шчыра працуе; працавік. [Пагранічнік], першзаўсё, нястомны трудзяга, адзін з тых «вінцікаў», чыя ціхая праца .. вельмі часта губляецца ў громе і бляску.Брыль.Той мусіць загінуць, хто меч узнімае На голавы мірных трудзяг.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
фіна́нсавы, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да фінансаў, звязаны з арганізацыяй фінансаў, з грашовым абаротам і крэдытам. Фінансавая сістэма. Фінансавы план.
2.Разм. Грашовы. Першзаўсё доктар лекарскіх навук апынуўся ў цяжкім фінансавым становішчы.С. Александровіч.
•••
Фінансавы капіталгл. капітал.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
foremost
[ˈfɔrmoʊst]1.
adj.
1) пе́ршы, найпе́ршы
foremost in the line — пе́ршы на чарзе́
2) гало́ўны; перадавы́; са́мы ва́жны
foremost authority — найбо́льшы аўтарытэ́т
2.
adv.
пе́радам, насампе́рш, першзаўсё
to fall head foremost — упа́сьці пе́радам, галаво́й
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)