механізава́ць, ‑зую, ‑зуеш, ‑зуе; зак. і незак., што.
Аснасціць (аснашчаць) машынамі, механізмамі; перавесці (пераводзіць) на механічную энергію. Механізаваць малочную ферму.// Замяніць (заменьваць) ручную працу работай механізмаў і машын. [Лявончык:] — Каб механізаваць уборку, трэба і ачысціць сенажаць, і — галоўнае — асушыць яе.Шахавец.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Прамава́ць1 ’надаваць, узводзіць у вышэйшую (духоўную) ступень’ (Нас.). Праз польск.promować ’пераводзіць у наступны клас; прысвойваць вучоную ступень і пад.’ < лац.promovere ’перасоўваць, рухаць наперад’ (гл. Банькоўскі, 2, 783).
Прамава́ць2, прамова́ты ’лаяць, сварыцца’ (горк., бяроз., Шатал.). З польск.przemawiać (się) ’папікаць адзін аднаго, спрачацца, лаяцца’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
transfer
[trænsˈfɜ:r]1.
v.t.
1) перадава́ць (маёмасьць)
2) пераво́зіць; перано́сіць; перамяшча́ць
3) калькава́ць, пераво́дзіць(малю́нак)
4) пераво́дзіць(у і́ншую шко́лу, на і́ншую пра́цу)
5) пераво́дзіць(гро́шы праз банк)
2.
v.i.
перасяда́ць, рабі́ць пераса́дку
3.[ˈtrænsfɜ:r]
n.
1) Law перада́ча f.; дакумэ́нт перада́чы
transfer of authority — перада́ча паўнамо́цтва
2) пераво́дны малю́нак
3) пераса́дка f.
4) пераса́дачны квіто́к
5) пераво́д (гро́шай)
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
Канду́ктар ’праваднік’ (ТСБМ, Яруш.). Паводле Фасмера (2, 310), у рус. мове — праз польск. або з ням. Калі прыняць першае, дык у бел. мову прыйшло з польск.konduktor, якое з франц.conducteur ’тс’ з ад’ідэацыяй да с.-лац.conductor, conducere ’зводзіць, пераводзіць’ (Слаўскі, 2, 410; Шанскі, 2 (К), 256).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
verlágernvt
1) перамяшча́ць; пераво́дзіць
2) (auf A) пераво́дзіць (размову на каго-н., на што-н.); перакла́сці (адказнасць на каго-н.)
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
ПЕРАЎТВАРЭ́ННЕў матэматыцы, узаемна адназначнае адлюстраванне непустога мноства ў сябе. Часам (асабліва ў матэм. аналізе і геаметрыі) П. наз. адлюстраванне, якое пераводзіць адно мноства ў другое, напр., Лапласа пераўтварэнне, Фур’е пераўтварэнне.
Сукупнасць абарачальных П. мноства ўтварае групу. Напр., у геаметрыі з кожнай фігурай на плоскасці звязана група яе сіметрый, г. зн. група рухаў, якія пераводзяць гэтую фігуру ў сябе. Разглядаюцца таксама групы паваротаў плоскасці вакол некаторага пункта, перамяшчэнняў, паралельных пераносаў, афінных П. і інш. Кожная група П. захоўвае некаторыя ўласцівасці фігур нязменнымі (інварыянтнымі) і вызначае адпаведныя ўласцівасці геам. фігур. Напр., пры афінных П. паралельныя прамыя пераходзяць у паралельныя прамыя, сярэдзіна адрэзка — у сярэдзіну адрэзка, г. зн. паралельнасць прамых і сярэдзіна адрэзка — інварыянты афінных П. Гл. таксама Артаганальнае пераўтварэнне, Геаметрычныя пераўтварэнні, Праектыўная геаметрыя.