Пе́нне (пе́ння) ’пер’е, якое адрастае пасля лінькі птушак’ (рас., Шатал.). Зборны назоўнік ад пень ∼ прасл. *pьnьje з суф. ‑ьje.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Карчане́ць ’моцна азябшы, траціць адчуванне’ (ТСБМ, Чорны) («зрабіцца як корч, як пень»), параўн. дубець у тым жа значэнні. Гл. корч.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
сава́, ‑ы; мн. совы, соў; ж.
Драпежная начная птушка атрада соў, у якой вялікая круглая галава, вялікія вочы і кароткая загнутая дзюба. А дзесь з суседняй баравіны крычыць сава на ўсе лады. Колас. Пад Маладзечнам шмат лясоў: Там, у гушчары дрэў, Уночы чуцен рогат соў, Удзень — птушыны спеў. Панчанка.
•••
Бачыць саву смаленую гл. бачыць.
Ці савой аб пень, ці пяём аб саву — гаворыцца, калі чыё‑н. становішча мяняецца толькі на выгляд, а не па сутнасці. — Ці савой аб пень, ці пнём аб саву — усё адно, — рагоча Тоўсцік. Навуменка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
уссу́нуцца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; зак.
Разм. Нечакана наткнуцца на каго‑, што‑н. у час руху. Уссунуцца на пень. □ — А браткі ж мае, — гаварыў часам «дзядзька», спускаючыся з мокрага ганка, — вось цемрыва, хоць на воўка ўссунься, а-я-яй! Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
напе́рціся, ‑пруся, ‑прэшся, ‑прэцца; ‑промся, ‑працеся; пр. напёрся, ‑перлася; заг. напрыся; зак.
Разм.
1. Стоўпіцца ў адным месцы ў вялікай колькасці. У клуб наперлася народу.
2. Ідучы, едучы, наткнуцца на каго‑, што‑н. Наперціся на пень.
3. Груб. Наесціся многа, уволю.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
хрась, выкл. у знач. вык.
Разм. Ужываецца паводле знач. дзеясл. храснуць і храснуцца. Наступіў ботам [на плот] ды як пакаўзнуўся, грудзьмі аб жардзіну, тая хрась напалам, а я носам у гразь. Быкаў. [Бацька:] — Убачылі [парубшчыкі] лесніка — да яго. Ружжо аднялі — аб пень хрась! — паламалі... Масарэнка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
◎ Пнічо́к ’шпянёк ніжняга каменя, на які ўздзяецца паўпрыца (жалезная планачка) у верхнім камені’ (чэрв., ЛА, 4). З !!!інячок < кпін к < пень (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
daft [dɑ:ft]adj. BrE, infml дурны́, ненарма́льны;
Don’t be so daft! Не будзь такім дурнем!; Не рабі глупства!
♦
as daft as a brush BrE, infml ≅ дурны́ як бара́н/як бот/як пень
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
Аба́бак ’падбярозавік, Boletus scaber’. Ці суадносіцца з абабак ’бабка, укладка снапоў на полі’ («Ставіць снапы ў абабак»), (а)бабак ’ахапак ільну’, абабка ’абадраны ліпавы або вязавы пень, на якім расце сучча’. Больш верагодна Мяркулава, Очерки, 176–177, якая звязвае абабак з бабець ’маршчыніцца’ (гл.), параўн. рус. арх. обабня ’вялікі грыб’. Слова, відаць, пераважна беларускае і рускае (зах. і паўн.). Параўн., аднак, чэш. obabka ’грыб’, якое разам з рускімі словамі Кіпарскі (NM, 53, 441) адносіць да баба ’пень’ (як рус. опёнок да пень) (гл. Якабсон, Word, 7, 187). Спрэчна. Усх.-слав. баба, бабка часцей назва грыбоў (параўн. бел. бабка ’абабак’). Лінгвагеаграфія слова не дазваляе яго лічыць праславянскім.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ку́раць несов., обл. дыми́ть, тлеть;
корч не гары́ць, а то́лькі ку́рае — пень не гори́т, а то́лько дыми́т (тле́ет)
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)