атрутнае рэчыванервова-паралітычнага дзеяння. Сінтэзаваны ў Германіі (1944). Прыкладна ў 3 разы больш таксічны і стойкі, чым зарын. Выклікае міёз (звужэнне зрэнак вачэй). Лятальная таксічная доза (умоўна) пры дзеянні праз органы дыхання — 0,05 мгмін/л, праз скуру — 1,4 мг/кг.
З. — бясколерная вадкасць з пахам камфары, tкіп 190 °C (кіпіць з раскладаннем), шчыльн. 1013,1 кг/м³ (20 °C). Дрэнна раствараецца ў вадзе, добра — у спіртах, складаных эфірах, кетонах і інш. Гідралізуецца воднымі растворамі шчолачаў, аміяку, амінаў (рэакцыі выкарыстоўваюць для дэгазацыі З.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
адынамі́я
(гр. adynamia = бяссілле)
мед. амаль поўнае або поўнае спыненне рухальнай актыўнасці ў выніку парушэнняў нервова-мышачнага апарата; крайні выпадак гіпадынаміі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
кары́нка1, ‑і, ДМ ‑нцы, ж.
Чорны дробны вінаград без костачак.
[Ад геагр. назвы.]
кары́нка2, ‑і, ДМ ‑нцы; Рмн. ‑нак; ж.
Разм.Памянш.-ласк.да карына; невялікая карына. Антон нервова пальцамі адкалупаў нейкую карынку на зрубе калодзежа.Грамовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
абуя́ць, ‑яе; зак., каго-што.
Ахапіць, апанаваць з нястрымнай сілай (пра пачуцці). Чачыка абуяла злосць, і ён нервова закратаў рукой, аж заскакалі лейцы.Пташнікаў.Помню, абуяла мяне радасць, што вось, не думаўшы, не гадаўшы, трапіў я, крыварукі, на вайну...Гарэцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
неўро́з
(н.-лац. neurosis, ад гр. neuron = жыла, нерв)
функцыянальнае нервова-псіхічнае захворванне, якое развіваецца пад уплывам цяжкіх перажыванняў, стрэсаў, псіхічнага перанапружання і інш.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
А́СПІДЫ, аспідавыя (Elapidae),
сямейства ядавітых змей атр. лускаватых. 43 роды, 181 від. Пашыраны ў Аўстраліі, Афрыцы, Паўд. Азіі, Паўд. і Цэнтр. Амерыцы ў тропіках і субтропіках. Найб. вядомыя кобры, крайты (Bungarus), мамбы (Dendroaspis), каралавыя (Micrurus). Некат. ахоўваюцца. Сярэднеазіяцкая кобра (Naja naja oxiana) водзіцца на Пд Сярэдняй Азіі.
Цела стройнае, даўж. да 5,5 м. Афарбоўка разнастайная, стракатая. Галава ў большасці не адмежавана ад тулава, укрытая буйнымі сіметрычнымі шчыткамі. Наперадзе верхнясківічных касцей буйныя парныя ядаправодныя зубы. Яд нервова-паралітычнага дзеяння, небяспечны для жывёл і чалавека. Кормяцца грызунамі, жабамі, яшчаркамі і інш. змеямі. Большасць жывародныя. Жывуць на зямлі і дрэвах.
абмежаваны ацёк скуры і падскурнай клятчаткі ці слізістай абалонкі, што ўзнікае востра, раптоўна. Вывучыў і апісаў ням. ўрач Г.Квінке (1882). Найчасцей бывае ў жанчын. Да рэдкай лакалізацыі паталаг. працэсу адносіцца ацёк шаравых абалонак, слізістай абалонкі маткі і мачавога пузыра.
К.а. — рэакцыя арганізма на алерген (гл.Алергія). Значная роля ў развіцці хваробы належыць спадчынным і нервова-рэфлекторным фактарам. Праяўляецца абмежаваным ацёкам на тканках губ, павек, шчок, іншы раз высыпкамі на месцы ацёку, без болю і свербу. Найб. небяспечны ацёк гартані (20—25% выпадкаў). Лячэнне: спецыфічная і неспецыфічная дэсенсібілізацыя; сродкі, што зніжаюць пранікальнасць сасудаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАНДРАШЭ́НКА (Валянцін Цімафеевіч) (н. 12.9.1932, г. Саратаў, Расія),
бел. вучоны ў галіне псіхіятрыі. Д-рмед.н. (1973), праф. (1982). Палкоўнік мед. службы. Скончыў Саратаўскі мед.ін-т (1956). З 1974 гал. псіхіятр Бел.ваен. акругі, з 1979 у Бел. ін-це ўдасканалення ўрачоў (у 1990—97 заг. кафедры). Навук. працы па псіхіятрыі, псіхалогіі і псіхатэрапіі, гіпербарычнай аксігенатэрапіі. Аўтар метаду лячэбнай экстрацэрэбральнай электрабіястымуляцыі галаўнога мозга. Даследуе нервова-псіхічныя парушэнні ў пацярпелых пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС, парапсіхал. феномены.
Тв.:
Алкоголизм. Мн., 1983 (разам з А.Ф.Скутарэўскім);
Девиантное поведение у подростков. Мн.. 1988;
Общая психотерапия. 2 изд. Мн., 1997 (разам з Д.І.Данскім).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
распяча́таць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
Адкрыць, зняўшы пячаць або тое, чым запячатана што‑н. Распячатаць склад.// Раскрыць што‑н. заклеенае, запячатанае (пісьмо, пакет). Як толькі Андрэй апынуўся адзін, ён распячатаў канверт.Колас.Я нервова распячатаў пакет, адтуль выпала фотакартка Люды з надпісам: «Майму каханаму дурню».Дуброўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
асацыя́цыя, ‑і, ж.
1. Аб’яднанне асоб або арганізацый аднаго роду дзейнасці. Асацыяцыя навуковых супрацоўнікаў. Краязнаўчая асацыяцыя.
3.Спец. Заснаваная на нервова-псіхічных працэсах сувязь паміж асобнымі ўяўленнямі, думкамі, пачуццямі, пры якой адно выклікае другое. Асацыяцыя па падабенстве.
[Лац. associatio — злучэнне.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)