СВАТ,

1) адзін з галоўных вясельных чыноў з боку жаніха — жанаты мужчына старэйшага ўзросту, які ўдзельнічаў у сватанні нявесты.

2) Жанаты ўдзельнік вяселля (дзядзька, брат, муж сястры, блізкі знаёмы жаніха або нявесты, сусед).

3) Бацька жаніха, іншы старэйшы жанаты сваяк нявесты ў адносінах найперш адзін да аднаго, а таксама да іншых родзічаў (і інш. удзельнікаў вяселля) з процілеглага боку, звычайна пасля дасягнення бакамі дамоўленасці пра шлюб. Старшы С. (першы, дружко, стараста, маршалак) кіраваў вясельным працэсам у доме жаніха і ў доме нявесты, вёз жаніха ў дом маладой, дзяліў каравай і г.д. Гал. атрыбуты першага С.: ручнік праз плячо або 2 ручнікі накрыж, яркі пояс, пуга (палка) ці бізун з чырв. бантам. Акрамя старшага былі меншы С., другі С., трэці С. і г.д., якія памагалі першаму, а таксама каранны (дамавы) С. — бацька маладога і бацька маладой. Чын С. на вяселлі захоўваецца і ў наш час, хоць і мадэрнізавана. С. называюцца і бацькі маладых (мужа і жонкі) у адносінах адзін да аднаго.

Л.​А.​Малаш.

т. 14, с. 247

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Наўз- (наўс‑) у прыслоўях тыпу наўздагон ’следам’, наўзбоч ’збоку’, наўскрыж ’накрыж’, наўскасы ’наўкос, коса’ і пад., сінанімічных адпаведным прыслоўям з на- або уз‑ (ус‑), параўн. наўздагон/уздагон, наўскрыж/накрыж і пад., часам мае тое ж значэнне, што і прэфіксальны комплекс наў- (гл.) у прыслоўях, параўн. наўдагон, наўкры́ж і інш. У многіх выпадках можа разглядацца як вынік кантамінацыі аднакарэнных прыслоўяў з на- і уз‑ (ус‑): надоўж × уздоўж = наўздоўж, накрай × ускрай = наўскрай, пры гэтым створаны ўмовы для фарміравання комплексу наўз‑ (наўс‑), які ў далейшым стаў ужывацца незалежна ад наяўнасці адпаведных прыслоўяў або паралельна з імі, параўн. наўзрост ’навыраст’ (ТС), наўспрамік ’напрасткі’ (Янк. Мат.) і г. д.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прыко́зелкі (прыко́зэлкі) ’злучаныя парамі накрыж кароткія жэрдкі, якімі прыціскаюць салому ці кастрыцу на вільчыку’ (іван., пін., стол., Нар. сл.). Да ко́зелкі, памянш. ад казёл 3 ’умацаванне саламянай страхі’ (гл.) < прасл. *kozьlь са значэннем ’прыстасаванне (драўлянае) паводле падабенства да (рагоў) жывёлы’ (ЭССЯ, 12, 32–33).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

по́катам, прысл.

1. Адзін каля аднаго, без асобага парадку (ляжаць, спаць і пад.). Начавалі [студэнты] покатам на сене ў вялікай пуні. Грахоўскі. Покатам ляжалі выносныя сосны, ляжалі ўдоўж і накрыж. Пестрак.

2. Коцячы (рухаць, перамяшчаць і пад.). Два калгаснікі канём.. вытралёўвалі бярвенн[е] да дарогі і тут жа покатам грузілі на машыны. Дуброўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ко́злы, ‑аў; адз. няма.

1. Сядзенне для фурмана ў перадку экіпажа. — У горад, бацька — сказала.. [Алаіза Пашкевіч] старому, што кляваў носам, седзячы на козлах. С. Александровіч.

2. Прыстасаванне для пілавання дроў у выглядзе бруса на чатырох ножках, збітых крыж-накрыж. Яшчэ з раніцы Еўдакім паклікаў Юрку на дрывотнік. Тут стаялі козлы, на іх ляжала навостраная піла. Курто. // Падстаўка такой формы для ўсякіх іншых мэт. Пад адным з .. [дубкоў] стаяў збіты наспех стол на козлах. Мележ. Большасць трактароў, уведзеных у майстэрню, ужо была разабрана: адзін стаяў на козлах, без матора і кабіны, побач ляжалі на падлозе гусеніцы. Хадкевіч.

3. Спосаб расстаноўкі вінтовак у адным месцы па 3–6 штук крыж-накрыж з апорай на прыклад, штыкамі ўверх. Саставіць вінтоўкі ў козлы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

БУ́БЕН,

бел. нар. інструмент класа мембранафонаў. Лакальная назва ручны барабан. Драўляны (часам металічны) абруч («бячайка», «рэшата»); абцягнуты з аднаго боку скурай (сабакі, цяляці, казляняці); у падоўжныя проразі абруча ўстаўлены штыфты з парамі рухомых круглых бляшак («талерачак», «ляскотак»); пад скурай накрыж падвязаны бразготкі (званочкі, шархуны). Гук узнікае пры патрэсванні бубна, ударах па мембране пальцамі, далонню, кулаком або драўлянай калатушкай, вібрыруючым трэнні вял. пальцам па скуры. Гучанне бубна вызначаецца разнастайнасцю гукавых, тэмбравых і дынамічных адценняў.

Назва «бубен» сустракаецца ў гіст. дакументах 11 ст. ў сувязі з ваен. падзеямі ці выступленнямі скамарохаў, але дакладна невядома, які менавіта інструмент (уласна бубен, барабан або літаўры) яна абазначала. Сведчаннем таго, што бубен быў вядомы на Беларусі ў 15 ст., даследчыкі лічаць выяву скамароха з бубнам на фрэсцы касцёла св. Тройцы ў Любліне работы «рускіх майстроў» (майстроў з Вял. кн. Літоўскага). У сучасным сял. побыце выкарыстоўваецца як ансамблевы рытмічна-каларыстычны інструмент пры выкананні танцаў і вясельных маршаў. Пашыраны на ўсёй тэр. Беларусі.

І.​Дз.​Назіна.

Бубен. Вёска Забалоцце Глыбоцкага раёна Віцебскай вобл.

т. 3, с. 303

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

скре́щивать несов.

1. (складывать крест-накрест) скрыжо́ўваць, склада́ць (скла́дваць) на́крыж, перакрыжо́ўваць;

2. перен. скрыжо́ўваць;

3. (подвергать скрещиванию) биол. скрыжо́ўваць; см. скрести́ть;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

скре́щиваться

1. (располагаться крест-накрест) скрыжо́ўвацца, перакрыжо́ўвацца;

2. в др. знач. скрыжо́ўвацца;

3. страд. скрыжо́ўвацца, склада́цца (скла́двацца) на́крыж, перакрыжо́ўвацца; см. скре́щивать;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

скрести́ть сов.

1. (сложить крест-накрест) скрыжава́ць, скла́сці на́крыж, перакрыжава́ць;

2. перен. скрыжава́ць;

3. (подвергнуть скрещиванию) биол. скрыжава́ць;

◊

скрести́ть мечи́ скрыжава́ць мячы́;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

скре́щивающийся

1. прич. які́ (што) скрыжо́ўваецца, які́ (што) склада́ецца (скла́дваецца) на́крыж, які́ (што) перакрыжо́ўваецца; см. скре́щивать​ 1, 2;

2. прил. скрыжава́ны, перакрыжава́ны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)