nchlösen vt:

ine Fhrkarte ~ набыва́ць дадатко́вы біле́т (на чыгунцы)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

чэ́рпаць, -аю, -аеш, -ае; -аны; незак., што.

1. Даставаць, набіраць чым-н. што-н. вадкае або сыпкае.

Ч. ваду.

Ч. каўшом пясок.

2. перан. Набываць, браць што-н. адкуль-н. (кніжн.).

Ч. веды.

Ч. сілы.

|| аднакр. чарпану́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́, (да 1 знач.).

|| наз. чэ́рпанне, -я, н.

|| прым. чарпа́льны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

получа́ть несов. атры́мліваць; (приобретать) набыва́ць; (добывать) здабыва́ць; (наживать) нажыва́ць; (заболевать чем-л.) захво́рваць (на што); см. получи́ть;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

промышля́ть несов.

1. (заниматься чем-л.) займа́цца;

промышля́ть охо́той займа́цца палява́ннем;

2. (раздобывать) уст. раздабыва́ць, здабыва́ць, набыва́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

КАТРЭ́ (Cauterets),

бальнеалагічны курорт у Францыі, на ПдЗ ад г. Лурд, у Цэнтр. Пірэнеях, каля граніцы з Іспаніяй. Вядомы з часоў Стараж. Рыма. Папулярнасць пачаў набываць пасля наведвання яго ў 1540-я г. дваром каралевы і пісьменніцы Маргарыты Наварскай. У наш час найб. значны бальнеалагічны курорт Францыі. Асн. лек. фактары — горны клімат і крыніцы тэрмальных (52 °C) мінер. вод (найбуйнейшых у свеце па дэбіту серных вод). Самы вялікі цэнтр зімовага спорту і турызму ў Пірэнеях.

т. 8, с. 178

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

практыкава́цца, -ку́юся, -ку́ешся, -ку́ецца; -ку́йся; незак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Прымяняцца на практыцы.

На ферме практыкуецца гадоўля мерыносных авечак.

2. Засвойваць прыёмы якой-н. справы, набываць практыку ў чым-н.

П. ў стральбе. П. ў авалоданні французскай мовай.

|| зак. напрактыкава́цца, -ку́юся, -ку́ешся, -ку́ецца; -ку́йся (да 2 знач.).

|| наз. практыкава́нне, -я, н. (да 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

frmen

1. vt фармава́ць, надава́ць фо́рму

2. ~, sich набыва́ць фо́рму

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

жаўце́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; незак.

1. Вылучацца сваім жоўтым колерам, віднецца (пра што‑н. жоўтае). На дрэвах у садзе золата жаўцелі адны толькі антонаўкі. Сабаленка. Убаку, дзе дарога падступала к зарасніку, нібы падфарбаваны, жаўцеў яшчэ новы масток. Мележ.

2. Станавіцца жоўтым, набываць жоўты колер. Жаўцець ад часу. // Паспяваць (пра плады, злакі). Лён на ўчастку пачаў жаўцець. // Вянуць, адміраць (пра лісце раслін). Стала восень, толькі пачыналі жаўцець і ападаць лісты. Скрыган. // Набываць нездаровы колер твару, цела. Жаўцець ад хваробы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

васко́вы, ‑ая, ‑ае.

Зроблены з воску; насычаны воскам. Васковая свечка. Васковая папера. // Падобны на воск; жаўтлявы. Васковы твар. □ Зялёнае, стромкае жыта за апошнія дні пачынала набываць васковую афарбоўку. Кавалёў.

•••

Васковая спеласць гл. спеласць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Выстарча́цьнабываць стараннем, клопатамі’ (Нас.); ’дастаўляць усё па жаданню, хацець чаго-небудзь нязбытнага’ (Бір. Дзярж.), вы́старчыць ’хапіць’ (Сцяц.); ’выпрасіць’ (Праблемы філал., 4). Ст.-бел. выстарчити ’схапіць’. Запазычанне з польск. wystarczać ’хапаць, быць дастатковым’ (Булыка, Запазыч., 75).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)