удасто́іць, ‑стою, ‑стоіш, ‑стоіць; зак., каго-што і чаго.
1. Прызнаць каго‑, што‑н. дастойным высокай ацэнкі, узнагароды, звання і пад. Удастоіць узнагароды. □ Шэраг еўрапейскіх акадэмій мастацтваў удастоілі .. [Матэйку] звання ганаровага члена.«ЛіМ».
2. Аказаць каму‑н. гонар сваёй увагай, прыхільнасцю і пад. Следчы хвіліну маўчаў, спадылба пазіраючы на гаспадыню, быццам разважаючы — удастоіць адказам ці пакінуць без увагі пытанне залішн[е] цікаўнай гаспадыні?Машара.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
мецэна́т
(іт. mecenate, ад лац. Mecenas, -atis = імя старажытнарымскага палітычнага дзеяча, які праславіўся апякунствам мастакоў і паэтаў)
багаты апякун навук і мастацтваў.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
пласты́чны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да пластыкі, уласцівы ёй. Пасля пластычнай гімнастыкі .. [актрыса] прымала халодны душ і садзілася за масаж твару.Рамановіч.«Кантакт» з мастацтвам у паэзіі Максіма Танка выяўляецца і... праз шматлікія асацыятыўныя масткі да краіны тэм і вобразаў пластычных мастацтваў.Рагойша.
2. Здольны пад высокім ціскам мяняць форму; не ломкі. Пластычныя матэрыялы.
3.Спец. Звязаны з перасадкай скуры. Пластычная хірургія. Пластычная аперацыя.
•••
Пластычная масагл. маса.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
А ну, правязі мяне на машыне!^ незак.право́зіць, -во́жу, -во́зіш, -во́зіць.
|| наз.право́з, -у, м. (да 1 і 3 знач.).
|| прым.правазны́, -а́я, -о́е (да 1 знач.; спец.).
Правазная здольнасць чыгункі.
Правазная плата за багаж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
АЎГУСЦІ́НЧЫЧ ((Augustinčić) Антун) (4.5.1900, с. Кланец, Харватыя — 10.5.1979),
харвацкі скульптар. Ганаровы чл.АМСССР (1975). Праф. Заграбскай АМ. Вучыўся ў Заграбскай АМ (1922—24), парыжскіх школах прыгожых мастацтваў і дэкар.мастацтваў (1924—26). Аўтар манумента Сав. Арміі ў с. Баціна-Скела (1945—47), помніка Міру перад будынкам ААН у Нью-Йорку (1952—54, паст. ў 1955), станковых кампазіцый, партрэтаў, жаночых статуй і торсаў, якім уласцівыя дынаміка, жывапіснасць, абагульненасць манумент. формаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЭСП’Ё ((Despiau) Шарль) (4.11.1874, г. Мон-дэ-Марсан, Францыя — 28.10.1946),
французскі скульптар; майстар партрэта. Вучыўся ў Парыжы ў Школе дэкар.мастацтваў і ў Школе прыгожых мастацтваў (з 1891). У 1907—14 памочнік А.Радэна. Творы адметныя паэтычнасцю вобразаў, тонкасцю мадэліроўкі, якая стварае гульню святлаценяў, яснасцю і цэласнасцю пластычнай формы («Дзяўчынка з Ланд», 1907, партрэт Аньес Меер, 1929, партрэт мадам Фантэн, 1930-я г.). Аўтар «Помніка паўшым» у Мон-дэ-Марсане (1920—22).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АТЛА́НТА (Atlanta),
горад на ПдУ ЗША, каля падножжа Апалачаў. Адм. ц. штата Джорджыя. Засн. ў 1837 як чыг. станцыя. 395 тыс.ж. (1993). Трансп. вузел на ПдУ ЗША: міжнар. аэрапорт Хартсфілд, 2 чыг. лініі. Гандл.-фінансавы, прамысл. і культ. цэнтр ПдУ краіны. Аўтамаб., авіяц., ракетна-касм., прыладабуд., металаапр.прам-сць. Вытв-сцьпрамысл. абсталявання, сталі, мэблі; хім., паліграф., лёгкая (тэкстыль), харчасмакавая прам-сць. 4 ун-ты. Музей мастацтваў. Магіла М.Л.Кінга. Месца правядзення летніх Алімпійскіх гульняў 1996.
Атэль «Плаза» ў г.Атланта. Арх. Дж.Портман. 1976.Атланта. Музей мастацтваў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІ́НКАЛЬН-ЦЭНТР (Lincoln Center),
комплекс устаноў мастацтваў у Нью Йорку. Размешчаны на в-ве Манхатан. Пабудаваны ў 1960-я г. пераважна на сродкі прыватных асоб (арх. У.К.Харысан). На тэр. цэнтра размешчаны зала Нью-Йоркскай філармоніі (1962), Т-р штата Нью-Йорк (1964; выступаюць нью-йоркскія гар. балет і гар. опера), Драм.т-р «Вівіян Бомант» (1965), Бібліятэка-музей выканальніцкіх мастацтваў (абодва 1965), «Метраполітэн-опера» (1966), Джульярдская муз. школа (1970). У парку каля Л.-ц. размешчана адкрытая эстрада для выступленняў вял.муз. калектываў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«О́СКАР»
(Oscar),
штогадовая прэмія, якая прысуджаецца з 1929 Амерыканскай акадэміяй кінематаграфічных мастацтваў і навук за дасягненні ў 26 асобных галінах кінематографа. Уяўляе сабой пазалочаную статуэтку мужчыны, які абапіраецца на меч.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЛЬЧЭ́ЎСКІ ((Malczewski) Яцак) (15.7. 1854, г. Радам, Польшча — 8.10.1929),
польскі жывапісец; прадстаўнік сімвалізму. Вучыўся ў Школе прыгожых мастацтваў у Кракаве (1873—76 і 1877—78) у Я.Матэйкі, у Школе прыгожых мастацтваў у Парыжы (1876—77). Праф. Школы прыгожых мастацтваў (1896—1900) і АМ (1910—21; у 1912—14 рэктар) у Кракаве. Чл. аб’яднання «Мастацтва». Пад уплывам творчасці А.Гротгера і Ю.Славацкага пісаў карціны на тэмы паўстання 1863—64: «Нядзеля ў шахце». (1882), «На этапе» (1883), «Смерць на этапе» (1891), «Куцця ў Сібіры» (1892) і інш. Ствараў прасякнутыя атмасферай роздуму і смутку метафарычна-алегарычныя кампазіцыі, у якіх часта адлюстроўваў фантаст. і біблейскія істоты. Сярод твораў: «Меланхолія» (1890—94), «Зачараванае кола» (1895—97), «Анёл, пайду за табой» (1901), трыпціхі «За анёлам» (1891), «Айчына» (1903), «Музыка» (1906), «Маё жыццё» (1911—12), «Маё пахаванне» (1923), цыклы «Русалкі» (1887—88), «Атручаная студыя» (1905—06) і інш. Аўтар партрэтаў (А.Веляпольскага, 1903; У.Рэйманта, 1905, і інш.), аўтапартрэтаў («Аўтапартрэт з гіяцынтам», 1902; «Аўтапартрэт», 1908, і інш.).