Мяккі валік з лямцу, які прымацоўваецца пад клешчы хамута, каб яны не націралі шыю каню. Крыху супакоіўшыся, .. [стары] падышоў да мокрага напалоханага каня, пагладзіў яго па шыі, потым выцягнуў з-пад хамуціны грыву, праверыў супоню, адпусціў церассядз[ёлак.]Ляўданскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вы́дыхаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
Разм. Акрыяць, паправіцца. На згоне зімы летась вось так аб’язджаў жарабка, скінуўся, дык цэлы месяц пракачаўся ў пасцелі, ледзь выдыхаў.Ляўданскі.//што. Перажыць, перанесці.
выдыха́ць1, ‑а́ю, ‑а́еш, ‑а́е.
Незак.да выдыхнуць.
выдыха́ць2, ‑а́е.
Незак.да выдахнуць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
маню́ка, ‑і, ДМ ‑у, Т ‑ам, м.; ДМ ‑нюцы, Т ‑ай (‑аю), ж.
Разм. Той, хто маніць, хто не кажа праўды; хлус. І чаму ўжо так павялося, што паляўнічых і рыбакоў лічаць страшэннымі фантазёрамі, а часамі нават проста манюкамі?Ляўданскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паці́скаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
Разм. Ціскаць некаторы час. [Іваноў] адшчыкнуў кавалак хлеба, паціскаў у пальцах і кінуў у рот.Новікаў.Сяргей Сяргеевіч памаўчаў, паціскаў у пальцах цыгарэту, прыкурыў.Ляўданскі.
паціска́ць, ‑а́ю, ‑а́еш, ‑а́е.
Незак.да націснуць (у 1, 4 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
распу́дзіць, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; зак., каго-што.
Напалохаўшы, разагнаць у розныя бакі. Відаць, валтузня з ляшчом распудзіла рыбу, і Косціку зноў прыйшлося сядзець без занятку доўгі час.Ляўданскі.— Без лодкі мы тут не дадзім рады, — апаў духам Іван. — Распудзім толькі баброў...Масарэнка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
хайлу́к, ‑а, м.
Абл. Вавёрчына гняздо. [Зоська:] — О-о, гэта яна [вавёрка] можа. Нядаўна маміны грыбы, што сушыліся пад страхою, таксама забрала і перанесла ў хайлук, у гняздо сваё.Ляўданскі.Ужо каля самага поля ў густых пасадках сасонніку Міхась натрапіў на вавёрчын хайлук.Бяспалы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
чарнава́ты, ‑ая, ‑ае.
З чорным адценнем, па колеру блізкі да чорнага. І тут я ўбачыў вось што: ля адчыненага акна, крыху збоку, стаяла Зоська, а на плячы ў яе, накрыўшыся чарнаватым хвосцікам, сядзела рыжанькая вавёрка і мордачкай церлася аб шчаку дзяўчынкі.Ляўданскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ПО́ЛАЦКІ ВЕ́РХНІ ЗА́МАК.
На правым беразе р.Зах. Дзвіна пры ўпадзенні ў яе р. Палата. Умацаваны цэнтр Полацка 11—17 ст. Займаў узвышша пл. 9,44 га. Быў абкружаны валам з У, па краі пляцоўкі стаялі драўляныя сцены — гародні з вежамі. Схілы пляцоўкі неаднаразова ўмацоўваліся — «тамаваліся» (паводле археал. звестак, упершыню каля 1363). Паводле «Полацкай рэвізіі 1552 г.», на замку было 9 вежаў, у сярэдзіне 17 ст. — 10. Першае паселішча на тэр. замка ўзнікла ў канцы 9 — пач. 10 ст. У сярэдзіне 11 ст. з мыса на левым беразе Палаты сюды перанесены ўмацаваны дзядзінец горада, пабудаваны Полацкі Сафійскі сабор. У 12 ст. каля Сафійскага сабора збудаваны храм Архангела Міхаіла, у паўн. частцы замка — княжацкія палаты. Замак як адм. цэнтр горада існаваў да 17 ст. У сувязі з развіццём ваен. справы ён страціў фартыфікацыйныя, а потым і паліт. функцыі. Археал. даследаванні П.В.з. праводзілі А.М.Ляўданскі (1928), М.К.Каргер (1957), А.Ф.Мітрафанаў (1959—60), В.Р.Тарасенка (1961—62), Г.В.Штыхаў (1967, 1980), В.А.Булкін (1975—79), С.В.Тарасаў (1989). Даследавана каля 2 тыс.м² плошчы.
Літ.:
Штыхов Г.В. Древний Полоцк IX—XIII вв. Мн., 1975;
Тарасаў С.В. Полацк IX—XVII стст.: Гісторыя і тапаграфія. Мн., 1998.
С.В.Тарасаў.
Да арт.Полацкі Верхні замак. Полацкія замкі. Фрагмент малюнка С.Пахалавіцкага «Аблога Полацка 29.8.1579».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
нелюдзі́мы, ‑ая, ‑ае.
Які пазбягае людзей, які аддае перавагу адзіноце. Дзядзька Барыс быў нелюдзімы. Урач ведала, што жыве ён ад самай вайны адзін.Даніленка.Характар у дзеда Мацея ад прыроды быў пануры, і вяскоўцы нездарма лічылі яго нелюдзімым.Ляўданскі.// Уласцівы для такога чалавека. Нелюдзімы характар.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цыфербла́т, ‑а, М ‑лаце, м.
Пласцінка з дзяленнямі, па якіх рухаецца стрэлка ў гадзінніках і іншых вымяральных прыборах. Стрэлкі на маленькім цыферблаце слаба паблісквалі.Савіцкі.— Ну, а дарогу назад знойдзеш? — Калі сам не знайду, вось хто дапаможа, — пстрыкнуў пальцам па цыферблаце компаса Лявон.Ляўданскі.
[Ад ням. Zifferblatt.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)