…so, dass die ~ flíegen* …так, каб шматкі́ паляце́лі
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Брэ́ндзал ’ручнік з доўгімі махрамі, якім выціраюць посуд’ (Жд.), брэ́ндзлі ’ніткі і шмаццё ў падоле адзежыны’ (КЭС, лаг.), брынзялі́ ’лахманы, ніткі’ (Сцяшк. МГ). Запазычанне з польск.frędzel, frenzel і г. д. ’кайма з нітак, шнуркоў і да т. п.’ (а гэта з ням.Franse, Fransei; Варш. сл., 1, 775; некалькі іначай Брукнер, 128).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ра́мец ’неахайны, брудны чалавек’ (свісл., Сл. рэг. лекс.). Відаць, звязана з раму́лле (гл.), укр.рамʼя́ ’лахманы, рыззё’, рус.ремьё ’тс’, якія Бадуэн дэ Куртэнэ (Даль₃, 1677) збліжаў з реме́нь, гл. раме́нь/рэ́мень (Фасмер, 3, 469). Куркіна (Этимология–1997–1999, 85) рэканструюе значэнне ’вузкая палоска’, што да зыходнага ’рваць, драць’. Тады асноўнае значэнне — ’абарванец’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
тряпьёср., собир.
1. ану́чы, род. ану́ч, ед. ану́ча, -чы ж., рыззё, род. рыззя́ср., мн. нет;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ЛУНАЧА́РСКІ (Анатоль Васілевіч) (23.11. 1875, г. Палтава, Украіна — 26.12.1933),
савецкі дзярж. дзеяч, філосаф, пісьменнік і мастацтвазнавец. Акад.АНСССР (1930). Вучыўся ў Цюрыхскім ун-це (1895—96). З 1892 у с.-д. руху, у 1910—17 чл.с.-д. груп «Наперад», «Пралет.л-ра» і «міжраёнцаў», супрацоўнічаў у бальшавіцкіх газетах «Вперед», «Пролетарий» і інш. У 1917—29 нар. камісар асветы РСФСР; адзін з арганізатараў сав. сістэмы адукацыі. Садзейнічаў арг-цыі БДУ у Мінску (1921). Вял. ролю адыграў у развіцці кнігавыдання і бібліятэчнай справы, у арг-цыі перакладаў рус. кніг на замежныя мовы і ў выданні перакладаў на рус. мову. 3 вер. 1929 старшыня Вучонага к-та пры ЦВКСССР. Са жн. 1933 паўнамоцны прадстаўнік СССР у Іспаніі. Аўтар прац па эстэтыцы, філасофіі, міжнар. палітыцы, тэорыі і гісторыі л-ры, т-ра, выяўл. мастацтва, кіно, музыкі. Адзін з тэарэтыкаў сацыялістычнага рэалізму. Яго п’есы «Фауст і горад» (1918), «Олівер Кромвель» (1920), трылогія пра Т.Кампанелу (напісаны 2 ч.: «Народ», 1920; «Герцаг», 1922), «Падпальшчыкі» (1924, паст. т-рам імя Я.Купалы пад назвай «Чырвоная маска», 1925), «Аксаміт і лахманы» (1927) і інш. прасякнуты напружанай філас. думкай і ўзвышаным пафасам тыранаборства. Аўтар цыкла апавяданняў «Маленькія фантазіі», кінасцэнарыяў. Перакладаў на рус. мову ўрыўкі з «Фауста» І.В.Гётэ, вершы Ш.Пецёфі і інш. Высока цаніў творчасць Я.Коласа, М.Багдановіча, Я.Пушчы і асабліва Я.Купалы, якога называў «бацькам новай бел. паэзіі». Напярэдадні 25 годдзя літ. дзейнасці Я.Купалы апублікаваў арт. «Народны паэт Беларусі» (1930), прысвяціў яму верш-экспромт.
Тв.:
Собр. соч.Т. 1—8. М., 1963—67;
Статьи о литературе Т. 1—2. М., 1988.
Літ.:
Исаев С.Г. Жизнь и деятельность Луначарского (1917—32). Т. 1—3, кн. 1—5. Душанбе, 1992.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
валачы́ць, ‑лачу, ‑лочыш, ‑лочыць; незак.
1.каго-што. Тое, што і валачы; розніца толькі ў тым, што валачыць азначае дзеянне, якое адбываецца шматразова і ў розны час. Валачыў воўк, павалаклі і ваўка.Прыказка.
2.што. Разм. Насіць (пра адзенне). Скінь лахманы, што доўгія векі, Ты валачыла з кастры, з палыну.Купала.
3.перан., што. Весці бязрадаснае, цяжкае жыццё. [Старац:] Ганьба таму, хто, радзіўшыся ў ярме, валочыць яго пакорна.Купала.Гэта была гнедая, яшчэ не да смерці худая кабылка, якраз тая гарапашніца, што валочыць сялянскую горкую долю.Брыль.
4.што. Спец. Рабіць валачэнне. Валачыць дрот.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1. Палажыць куды‑н. так, што цяжка знайсці. Куды ты дзеў маю кнігу?
2. Змясціць куды‑н., знайсці для каго‑, чаго‑н. месца, прытулак і пад. — Куды ж вы .. [трусоў] дзенеце? У вальер да ўсіх?Ракітны.[Люба] пачала звязваць лахманы, каб цяпер увечары, без людскіх вачэй, вынесці іх адгэтуль назаўсёды і дзе-небудзь дзець іх.Чорны.// Выкарыстаць, патраціць. Некуды дзець час. Некуды дзець грошы.
•••
Дзець некуды (няма куды) — надта многа.
Некуды (няма куды) вачэй дзець — пра пачуццё сораму.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
му́чыцца, ‑чуся, ‑чышся, ‑чыцца; незак.
1. Цярпець мукі; пакутаваць. — Страляй!.. Страляй!.. Толькі разам з дзеткамі, каб не мучыліся ў лапах вашых!.. — не ўнімалася Марыля.Нікановіч.[Сабіна:] — Гэта ж праз вас я мучуся, жывучы з нялюбым, праз вас не ведаю шчасця...Сачанка.//чым. Пакутаваць ад якой‑н. хваробы, болю. Мучыцца жыватом.//чым. Вельмі непакоіцца, перажываць, клапоцячыся аб кім‑, чым‑н. Мучыцца ж бедны думкай штодзённай, Каб голад са свету не звёў.Купала.
2.Разм. Рабіць што‑н. з вялікім намаганнем, без асаблівага поспеху. Дзве гадзіны мучыліся.. [хлопцы] і знялі [з барсука] не скуру, а нейкія лахманы.Маўр.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Пахатрава́ць ’патынкаваць’ (карм., Мат. Гом.). Відаць, генетычна звязана з рус.смал.ха́трасьтя ’лахманы’, чэш.chátrati ’рабіцца непрыдатным, старэць’, chatrný ’слабы, нягеглы’, славац. ’хваравіты, кволы’. Трубачоў (Эт. сл., 8, 22) выводзіць праформу xatra, якая са *skatra, роднаснага з літ.skė́trioti, skėtrióti ’растапырваць рукі’. Семантычна, аднак, карм.пахатрава́ць абазначае процілеглы працэс (’абнаўляць, рабіць лепшым’), як зах.-слав.chátrati, chatrný ’старэць, слабець’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Lúmpenm -s, -
1) ану́ча, шмато́к
2) plлахманы́, рыззё, рызманы́;
◊
j-n aus den ~ schüttelnжарт.≅ прапясо́чыць каго́-н., даць ды́хту каму-н.
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)