ГО́РНАЙ І ХІМІ́ЧНАЙ ПРАМЫСЛО́ВАСЦІ БЕЛАРУ́СКІ НАВУКО́ВА-ДАСЛЕ́ДЧЫ І ПРАЕ́КТНА-КАНСТРУ́КТАРСКІ ІНСТЫТУ́Т, «Белгорхімпрам». Засн. ў 1971 у Мінску на базе Салігорскай н.-д. лабараторыі (з 1962). Да 1992 Бел. філіял усесаюзнага н.-д. і праектнага ін-та галургіі. Н.-д. работы вядуцца ў галіне здабычы і перапрацоўкі калійных руд, распрацоўкі аўтаматызаваных сістэм і сродкаў кіравання тэхнал. працэсамі, вытв-сці розных відаў прадукцыі з выкарыстаннем хім. працэсаў.
Асн.кірункі дзейнасці: выкананне н.-д., праектных, канструктарскіх, разведвальных работ пры распрацоўцы праектна-каштарыснай дакументацыі па аб’ектах прамысл., жыллёва-грамадзянскага і інш. прызначэння.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЛІ́НКА ((Glinka) Станіслаў) (н. 6.12.1914, в. Янкі Млодэ Астралэнцкага ваяв., Польшча),
польскі мовазнавец. Д-рфілал.н. (1957). Скончыў Варшаўскі ун-т (1950). У 1957—84 у Ін-це славяназнаўства Польскай АН (з 1972 заг. аддзела бел. мовы). Гал.кірункінавук. дзейнасці — бел. і польск. дыялекталогія, мова бел. фальклору. Сааўтар і рэдактар «Атласа ўсходнеславянскіх гаворак Беласточчыны» (т. 1—3, 1980—93), прысвечанага фанетыцы і марфалогіі гэтых гаворак.
Тв.:
O gęzyku białoruskich pieśni ludowych // Federowski M. Lud białoruski. Warszawa, 1969. Т. 7.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КІЧ (ад ням. Kitsch таннасць, безгустоўнасць),
стэрэатыпнае псеўдамастацтва, якое не мае маст.-эстэт. каштоўнасці; спецыфічная з’ява, якая адносіцца да ніжэйшых пластоў масавай культуры. Тэрмін «К.» узнік у 19 ст. ў Германіі. Для К. характэрны імітацыя форм, звязаных у масавай свядомасці з прэстыжнымі формамі культуры, фабрыкацыя прымітыўнай, разлічанай на знешні эфект пачуццёва-прыемнай прыгажосці. Праявіўся практычна ва ўсіх галінах культуры, найб. пашырэнне атрымаў у жывапісе (т. зв. «салонны» жывапіс), літаратуры (бульварная літаратура), эстр. музыцы і розных формах быт. аздаблення. З 1960-х г. элементы К. выкарыстоўваюць поп-арт і некат. кірункі постмадэрнізму.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАКРАЭВАЛЮ́ЦЫЯ (ад макра... + эвалюцыя),
эвалюцыйныя пераўтварэнні, якія вядуць да фарміравання таксонаў больш высокага рангу, чым від (родаў, сямействаў, атрадаў, класаў і інш.). Тэрмін уведзены рас. біёлагам Ю.А.Філіпчанкам (1927). М. ўяўляе сабой абагульненую карціну эвалюц. змяненняў, якая назіраецца ў шырокай гіст. перспектыве. На ўзроўні М. выяўляюцца агульныя тэндэнцыі, кірункі і заканамернасці эвалюцыі арган. свету. Паводле ўяўленняў эвалюцыяністаў, у М. адсутнічаюць спецыфічныя механізмы, яна ажыццяўляецца праз працэсы мікраэвалюцыі і з’яўляецца іх інтэграваным выяўленнем. Пры назапашванні мікраэвалюц. працэсы знешне праяўляюцца ў макраэвалюц. з’явах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«МІНСКГРАМАДЗЯНПРАЕ́КТ».
Засн. ў 1969 у Мінску на базе майстэрні праектнага ін-та «Белдзяржпраект» як ін-т комплекснага праектавання грамадзянскага буд-ва «Мінскграмадзянпраект». З 1995 адкрытае акц.т-ва «Інстытут «Мінскграмадзянпраект». Асн.кірункі дзейнасці: распрацоўка праектаў мікрараёнаў і жылых кварталаў; комплекснае праектаванне аб’ектаў жыллёва-грамадз. прызначэння; дызайн-канцэпцыі; інтэр’еры; аказанне інж.-кансалтынгавых паслуг; кансультацыі па стварэнні і ўкараненні сістэм якасці на базе міжнар. стандартаў серыі ISO—9000; натурныя ўзоры маст. вырабаў; інфарм. дзейнасць і інш.
А.М.Быкоўскі.
Мінская царква Святога Духа і базыльянскія манастыры. Рэканструкцыя.«Мінск — горад-герой».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НО́ВІК (Ірына Аляксандраўна) (н. 17.5.1937, Мінск),
бел. матэматык і педагог. Д-рпед.н. (1991), праф. (1993). Скончыла БДУ (1959). З 1974 у Бел.пед. ун-це (у 1978—89 заг. кафедры). Навук. працы па праблемах выкладання матэматыкі ў навуч. установах. Распрацавала перспектыўныя кірункі ў галіне тэорыі і методыкі выкладання матэматыкі; змест, метады, формы і сродкі фарміравання метадычнай культуры выкладчыка матэматыкі ў пед.ВНУ. Аўтар навуч. дапаможнікаў для тэхнікумаў і ВНУ.
Тв.:
Алгебра и начала анализа. Мн., 1980 (разам з А.А.Дадаянам);
Практыкум па методыцы выкладання матэматыкі. Мн., 1997.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЎТАНКАРУ́ННЫЯ АВЕ́ЧКІ,
пароды авечак з аднароднай паўтонкай воўнай, якая складаецца з грубых пуховых, тонкіх пераходных валокнаў, ці з іх сумесі. Асн.кірункі паўтанкаруннай авечкагадоўлі: мяса-воўнавы (гемпшырская парода, латвійская цёмнагаловая парода, куйбышаўская, літоўская, паўночнакаўказская парода, оксфардшыр, ромнімарш і інш.), воўна-мясны (грузінская і цыгайская пароды). Пароды П.а. значна адрозніваюцца паміж сабой паказчыкамі прадукцыйнасці і знешнім выглядам. Воўна П.а. выкарыстоўваецца для вытв-сці высакаякасных тканін, трыкатажу; аўчына — для вырабу футра пад выдру, нутрыю, марскога коціка і інш. На Беларусі гадуюць латвійскую цёмнагаловую пароду.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПСІХАЛО́ГІЯ ПРА́ЦЫ,
галіна прыкладной псіхалогіі, якая вывучае псіхалагічныя аспекты і заканамернасці працоўнай дзейнасці. Гал. яе задачы звязаны з праблемамі ўдасканальвання вытв. адносін, павышэння якасці працы, паляпшэння ўмоў працы, ліквідавання аварыйных сітуацый і г.д. Пачала фарміравацца ў пач. 20 ст. ў сувязі з навуковай арганізацыяй працы і вырашэннем пытанняў прафес. адбору, прафесійнай арыентацыі. Цесна звязана з медыцынай, фізіялогіяй, тэхнікай, сацыялогіяй і г.д. Створаны спец. метады — тэсты, з дапамогай якіх праводзіцца прафес. адбор. Вылучыліся кірункі: інжынерная псіхалогія, авіяц. і касм. псіхалогіі, эрганоміка, псіхалогія кіравання і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БУЛЬБАВО́ДСТВА БЕЛАРУ́СКІ НАВУКО́ВА-ДАСЛЕ́ДЧЫ ІНСТЫТУ́ТМіністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання і Акадэміі аграрных навук Рэспублікі Беларусь.
Засн. ў 1990 у пас. Самахвалавічы Мінскага р-на на базе Бел.НДІ бульбаводства і плодаагародніцтва. Асн.кірункі даследаванняў: селекцыя і насенняводства бульбы на аздараўленчай аснове; распрацоўка занальных тэхналогій вытв-сці насеннай і харч. бульбы па атрыманні экалагічна чыстай прадукцыі і зберажэнні энергарэсурсаў. Выведзена больш за 50 сартоў бульбы рознага гасп. прызначэння; распрацаваны метады аздараўлення, паскоранага размнажэння сартоў бульбы, навуковыя асновы селекцыі бульбы на павышаную колькасць крухмалу і сухіх рэчываў, устойлівасць да бульбяной нематоды.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«БУДЭКАНО́МІКА», Навукова-даследчы ін-т «Будэканоміка» Рэспублікі Беларусь; арэндная ўстанова (з 1990). Засн. ў 1976 у Мінску як комплексны аддзел (з 1977 Бел. філіял) Усесаюзнага н.-д. і праектнага ін-та працы ў буд-ве Дзяржбуда СССР. З 1991 «Будэканоміка». Асн.кірункі дзейнасці: падрыхтоўка заканадаўчых і нарматыўных актаў, інструктыўных і метадычных дакументаў, якія рэгулююць адносіны ўдзельнікаў капітальнага буд-ва ва ўмовах рынку, у т. л. раздзяржаўленне і прыватызацыя з улікам спецыфікі буд. комплексу; распрацоўка нарматыўнай базы па працы ў буд-ве; ацэнка фін. становішча, выкананне працэдур, звязаных з санацыяй, кансервацыяй і банкруцтвам прадпрыемстваў.