се́льскі, -ая, -ае.

1. гл. сяло.

2. Які мае адносіны да жыцця і дзейнасці вёскі, вясковы.

С. клуб.

Сельская мясцовасць.

Сельская гаспадарка — галіна народнай гаспадаркі, якая займаецца вырошчваннем сельскагаспадарчых культур і развядзеннем жывёл для атрымання прадукцыі раслінаводства і жывёлагадоўлі, а таксама першасная перапрацоўка гэтай прадукцыі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

агратэ́хніка

(ад агра- + тэхніка)

сістэма прыёмаў вырошчвання сельскагаспадарчых культур.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

сяўба́, ‑ы, ж.

1. Дзеянне паводле дзеясл. сеяць (у 1 знач.); пасеў збожжавых культур. Веснавая сяўба. Радковая сяўба. □ Недзе за пушчай, у полі, пачаліся ворыва і сяўба. Брыль. Дзень выдаўся цёплы, ціхі і ясны, і сяўбу .. [Зосі з бацькам] удалося скончыць да абеду. Гартны.

2. Пара, калі сеюць. Цяпер гарачая пара ў калгасе. Сяўба. Кухараў. Набліжалася сяўба жыта, і Андрэй ад клопатаў і турбот не знаходзіў сабе месца. Чарнышэвіч.

•••

Квадратна-гнездавая сяўба — спосаб сяўбы прапашных культур, калі насенне ці клубні размяшчаюць на пэўнай адлегласці адно ад другога ў падоўжаным і папярочным напрамку.

Падзімняя сяўба — сяўба яравых культур позняй восенню для атрымання ўсходаў вясной.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мядзве́дка, ‑і, ДМ ‑дцы; Р мн. ‑дак; ж.

Насякомае з тоўстым целам, пакрытым кароткімі мяккімі галаскамі, якое жыве ў зямлі і з’яўляецца шкоднікам сельскагаспадарчых культур.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сноп, снапа́, мн. снапы́, снапо́ў, м.

1. Звязаны пук зжатых сцёблаў збажыны і некаторых іншых культур.

С. жыта.

2. перан., чаго. Паток чаго-н. (прамянёў, пылу і пад.).

С. яркага святла.

Як сноп (паваліцца, упасці і пад.) — цяжка, усім целам.

|| прым. снапо́вы, -ая, -ае (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Мішкуля́нка ’змешаны пасеў збожжавых культур’ (брасл., Сл. ПЗБ). Складанаскарочанае слова, утворанае ад з‑мешаныя культуры пры дапамозе суфікса ‑янк‑а (аб ім гл. Сцяцко, Афікс. наз., 180).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

убра́ць, убяру́, убярэ́ш, убярэ́; убяро́м, убераце́, убяру́ць; -а́ў, -а́ла; убяры́; -а́ны; зак., што.

1. Сабраць ураджай сельскагаспадарчых культур.

У. буракі машынамі.

2. Надаць прыгожы выгляд, упрыгожыць.

У. залу кветкамі.

Іней убраў дрэвы (перан.).

|| незак. убіра́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. убо́рка, -і, ДМ -рцы, ж. (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Малата́рня ’машына для абмалоту сельскагаспадарчых культур’ (ТСБМ, Чуд., Шат., Яруш.; КЭС, лаг.), ’лапатун, балбатуха’ (Шат., Касп.). Укр. молота́рня ’тс’. З польск. młocarnia ’тс’, аформленага згодна з усх.-слав. поўнагалоссем.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

маніліёз

(ад манілія)

хвароба пладовых культур, якая выклікаецца маніліямі; пладовая гніль.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

садаво́дства, ‑а, н.

1. Развядзенне садоў. Займацца садаводствам.

2. Галіна сельскай гаспадаркі, якая займаецца развядзеннем садоў; навука аб развядзенні садоў. Курс садаводства.

3. Асобная гаспадарка, занятая развядзеннем садовых культур.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)